Друкарня (Мураваная Ашмянка)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Друкарня | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Мураваная Ашмянка |
| Каардынаты | 54°27′09,11″ пн. ш. 25°46′49,33″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Друкарня на мапе Беларусі Друкарня | |
Друкарня — помнік архітэктуры канца XVI — XIX стагодзьдзяў у Мураванай Ашмянцы. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы заход ад колішняга мястэчка, на беразе ракі Ашмянкі. Твор архітэктуры раньняга барока і клясыцызму.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваны будынак друкарні збудавалі ў канцы XVI ст. Яе заснаваў стольнік Мікалай Дарагастайскі. Друкарня дасягнула росквіту ў XVII ст., калі належала сыну Мікалая Крыштапу. Сярод выдадзеных тут кніг «Гіпіка» К. Дарагастайскага, «Цэнзура» В. Салінарыуса (1615 год).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XІX ст. будынак друкарні перабудавалі пад палац. У XІX — пачатку XX стагодзьдзя сфармавалася алея, якая вяла да палаца. Таксама тут збудавалі прыдарожную капліцу. У літаратуры ёсьць зьвесткі, што ў памяць пра будаваньне сядзібы каля яе ўваходу ўмуравалі камень з датамі «1590—1843 гады».
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры раньняга барока. Гэта будынак з буйнапамернай цэглы (32 × 16 × 7 см), ад якога часткова захаваліся сутарэньні, цокаль і сьцены верхняга паверху. Сутарэньні мелі цыліндрычныя скляпеньні, цокаль — крыжовыя. Пры перабудове пад палац узьвялі верхні паверх у стылі клясыцызму, аркавыя вокны цокалю заклалі, сьцены абводам рытмічна прарэзалі прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 353.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.