Перайсьці да зьместу

Другое пасланьне Пятра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Другі ліст Пятра»)
Кніга Новага Запавету

Другое пасланьне Пятра


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Другое пасланьне Пятра — адзін зь лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у сьпіс кнігаў Новага Запавету. Зьмяшчаецца пасьля Першага пасланьня Пятра перад і Першым пасланьнем Яно.

У пачатку ліста аўтар не называе прамога адрасата. Аднак паколькі аўтар паказвае, што піша ўжо другі ліст, то верагодна, што адрасат той жа, што й у першым лісьце, а менавіта — усе хрысьціяне Малой Азіі.

У першых хрысьціянскіх цэрквах паволі пачалі распаўсюджавацца гарэзныя вучэньні, якімі іх настаўнікі адвяргалі другі прыход на зямлю Хрыста. Таму аўтар ставіць на мэту нагадаць чытачам пра вучэньне, якае было прынесена апосталамі, і абвергнуць ілжэвучэньне.

Аўтарства й асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пётар у вязьніцы. Рэмбрант

Імя аўтара стаіць у самым пачатку пасланьня, то бок Сімяон Пётар, апостал, які належаў да ліку дванаццаці апосталаў, якія суправаджалі Хрыста падчас Ягонага зямнога жыцьця.

Другое пасланьне даволі моцна адрозьніваецца ад першага. Калі першае зь іх напісана на простай, але дасканалай грэцкай мове, дык другое адрозьнівае велічнасьць мовы. У ім не гаворыцца пра хуткае Другое вяртаньне Пана, але толькі, што яно прыйдзе нечакана. Увесь другі разьдзел моцна падобны на Пасланьне Юды.

Доўгі час ліст быў невядомы большасьці хрысьціянскіх цэркваў, таму працяглы час існавалі сумнёвы ў ягонай кананічнасьці. Пасланьне было прыняты ў канон толькі ў IV стагодзьдзі. Аднак да сёньня існуе сумнёў, што менавіта Пётар напісаў гэтае пасланьне. Ёсьць меркаваньні, што аўтар ліста адносіўся да другога ці нават трэцяга накаленьня хрысьціянаў, а выкарыстоўваў пры напісаньні канспэкты пропаведзяў Пятра. Падабенства з пасланьнем Юды можа тлумачыцца тым, што абодва аўтары выкарастоўвалі нейкую першапачатковую крыніцу, якая не дайшла да нас.

Аўтар хоча нагадаць вучэньне пра хуткае Другое вяртаньне Пана. Пасланьне можна разглядаць як духоўны тэстамэнт Пятра, які прадчуваў хуткую сьмерць. Пётар быў сьведкам многіх падзеў зь зямнога жыцьця Ісуса Хрыста, многіх прамоваў Хрыста й прароцтваў. Таму аўтар прадказвае, што ў апошні час зьявяцца ілжэнастаўнікі, якія будуць весьці амаральны лад жыцьця й штурхаць хрысьціянаў да пагібелі. Але як Бог пакараў зграшыўшых анёлаў, дапатопных жыхароў і гарады Садом і Гамору, гэтак жа пакарае й амаральных ілжэнастаўнікаў. Гэтак жа зьявяцца й людзі, якія пасьля доўгага чаканьня Хрыста, расчаруюцца й зоймуць супрацлеглую пазыцыю, пачнуць зьдзеквацца й адмаўляць навогуле другое прышэсьце Хрыста. Апостал гатовы да гэткіх падзеяў. Ён можа даць расчараваным наступны адказ. Па-першае, людзі жывуць у іншым часовым вымярэньні з Богам, для Бога «адзін дзень як тысяча год». І па-другое, адтэрміноўка Другога вяртаньня й Страшэннага Суда трэба разглядаць як літасьць Пана, які, такім чынам, дае магчымаць грэшнікам зьмяніцца й атрымаць выратаваньне. Але ўсё, што было прадказана, збудзецца; пра гэта напісана й ня толькі Пятром, але й у іншых пасланьнях апосталаў.

Месца і час напісаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасланьне было напісана ў Рыме напярэдадні ганеньняў Нэрона амаль пасьля першага пасланьня, каля 64 году.

Пасланьне падзелена на 3 разьдзелы. У першым апавядаецца пра абавязковасьць Божага слова, прароцтваў і вучэньня апосталаў. У другім разьдзеле апостал прадказвае зьяўленьне ілжэнастаўнікаў і ілжэпрарокаў. Аўтар падкрэсьлівае, што ў гэтым няма нічога дзіўнага, бо гэтак было падчас часоў Старога Запавета, гэтак жа будзе й у апошнія дні. У апошнім разьдзеле Пётар апавядае пра Другое прышэсьце Хрыста, засьцерагаючы насьмешнікаў ад сумнёву.

  • Прывітаньне (1:1—2)
  • Сьведчаньне пра праўдзівасьць Пісаньня (1:3—23)
  • Прадказаньне аб зьяўленьні ілжэпрарокаў і ілжэнастаўнікаў (2:1—22)
  • Прадказаньне аб насьмешніках, якія будуць сумнявацца ў хуткае вяртаньне Хрыста (3:1—10)
  • Прадказаньне пра вяртаньне Пана й завяршэньне (3:11—18)
  • Второе Послание Петра и Послание Иуды. Д. Лукас и К. Грин. Мирт, 335 с., 2010г., ISBN978-5-88869-236-3
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]