Перайсьці да зьместу

Доўсан Мэрсэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Доўсан Мэрсэр
Рост 183 см[1]
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства
Дата нараджэньня 27 кастрычніка 2001(2001-10-27)[1] (23 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Джэрзі Дэвілз
Драфт НХЛ 18, 2020
Нью-Джэрзі Дэвілз
Гульнявая кар’ера 2021 — цяпер

Доўсан Мэрсэр (па-ангельску: Dawson Mercer; нар. 27 кастрычніка 2001 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2020 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у першым раўндзе пад агульным 18-м нумарам.

Пачаў займацца хакеем у Ньюфаўндлэндзе, пасьля чаго быў запрошаны ў адну з камандаў Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі, дзе спаборнічаў некалькі сэзонаў. Нават пасьля таго як нападнік быў абраны на драфце НХЛ 2020 году клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз», ён яшчэ на сэзон застаўся ў Квэбэку.

24 сьнежня 2020 году Мэрсэр склаў трохгадовую працоўную ўгоду пачаткоўца зь «Нью-Джэрсі Дэвілз»[2]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 15 кастрычніка 2021 году ў матчы супраць «Чыкага Блэкгокс». У першай жа гульні адзначыўся асыстэнцкім пунктам, дапамогшы Андрэасу Юнсану закінуць шайбу[3]. 19 кастрычніка ўжо сам гулец закінуў дэбютную шайбу, улучыўшы яе ў браму «Сіетл Кракена»[4]. У выніку гулец адгуляў усе матчы сваёй каманды ў рэгулярным сэзоны, зарабіўшы 42 пункты. 27 красавіка 2023 году Мэрсэр адзначыўся голам у Кубку Стэнлі ў матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]