Перайсьці да зьместу

Дом купца Анташкевіча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дом Анташкевіча»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Краіна Беларусь
Горад Магілёў
Каардынаты 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д. / 53.89944; 30.33889Каардынаты: 53°53′58″ пн. ш. 30°20′20″ у. д. / 53.89944° пн. ш. 30.33889° у. д. / 53.89944; 30.33889
Архітэктурны стыль барока
Дата пабудовы 1698 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 512Г000026
Дом купца Анташкевіча на мапе Беларусі
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча
Дом купца Анташкевіча на Вікісховішчы

Дом купца Анташке́віча — помнік архітэктуры канца XVII ст. ў Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Ветранай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1]. З 1982 году тут працуе мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

Дом у 1943 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны дом Анташкевічаў (паводле іншых зьвестак, Аношкаў) у Магілёве збудавалі ў 1698 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай, калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1780 годзе ў доме спыняўся аўстрыйскі імпэратар Ёзэф II, які прыехаў на сустрэчу з маскоўскай гаспадыняй Кацярынай II (пра гэта сьведчыць шыльда на будынку[2]).

У 1815 годзе ў будынку разьмясьціўся Магілёўскі шляхецкі сход.

У 1970-я гады праводзілася рэстаўрацыя помніка[3]. 24 сьнежня 1982 году тут адкрыўся мэмарыяльны музэй Вітольда Бялыніцкага-Бірулі.

У чэрвені 2013 году пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быў скончыцца ў сьнежні 2014 году[4]. 25 верасьня 2017 году Аляксандар Лукашэнка, які ў той час афіцыйна займаў пасаду прэзыдэнта Беларусі, падпісаў распараджэньне, паводле якога на завяршэньне капітальнага рамонту вылучылі звыш 598 тысячаў рублёў з «фонду прэзыдэнта па падтрымцы культуры і мастацтва»[5].

Плян 1-га паверху
Разрэз
Агароджа дому

Помнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы з сутарэньнем будынак, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, надбудаваная ў час рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасаду завяршаецца атыкам лучковага абрысу зь люкарнай у тымпане.

У цэнтры фасаду галоўны ўваход вылучаецца лучковай аркай, над якой невялікі балькон з мэталічнай ажурнай агароджай. Праём бальконных дзьвярэй афармляецца лучковым парталам. Фасады падзяляюцца лапаткамі, праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасьценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздабляюцца філёнгамі. Пэрымэтрам пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз.

Унутраны плян зьменены. Першы паверх і сутарэньне перакрываюцца скляпеньнямі, другі паверх мае бэлькавыя перакрыцьці.

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 37
  1. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  2. ^ Выява шыльды, Radzima.org
  3. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
  4. ^ Пашпарт аб'кту
  5. ^ На рамонт музэю ў Магілёве пайшло амаль удвая больш, чым на Крэўскі замак і Каложу, Радыё Свабода, 26 верасьня 2017 г.