Дзяніс Шчарбіцкі
Дзяніс Шчарбіцкі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 красавіка 1996[1][2] (28 гадоў) | |
Рост | 197 см | |
Вага | 92 кг[3] | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Урал | |
Нумар | 77 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2016—2022 | БАТЭ | 80 (0) |
2023— | Урал | |
Зборныя | ||
2015—2018 | Беларусь (да 21) | 16 (0) |
2018 | Беларусь | 1 (0) |
Дзяніс Шчарбіцкі (нарадзіўся 14 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, брамнік расейскага «Ўралу» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец дзіцячай школы менскага МТЗ-РІПА. Пазьней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 году пачаў выступаць за дубль, а таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клюб у Юніёрскай лізе УЭФА.
З 2015 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 году дэбютаваў у асноўным складзе БАТЭ ў матчы Найвышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сэзону 2016 году згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасьні 2016 году падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4]. У сэзоне 2017 году стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёўшы за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону 2017 году быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сэзон 2019 году ў якасьці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца году на полі не зьяўляўся. Траўмы перасьледвалі футбаліста і ў наступныя гады, гэтак у сэзоне 2020 году ён чаргаваўся ў браме з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не зьяўляўся на полі.
У лютым 2022 году яшчэ на год падоўжыў пагадненьне з БАТЭ[6]. Толькі зь лета пачаў пачаў трапляць у заяўку каманды на матчы. У сэзоне 2022 годзе правёў дзьве гульні ў Найвышэйшай лізе. У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку БАТЭ на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. У ліпені 2023 году перайшоў у екацярынбурскі «Ўрал»[7]. У студзені 2024 году падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з клюбам[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012—2013 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 17 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць зборнай Эстоніі на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу. Пазьней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.
9 чэрвеня 2018 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2017, 2018
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019, 2020
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2017
- Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі: 2017
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017, 2018
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | –3 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 23 | –12 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | –18 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Denis Shcherbitski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Denis Scherbitskiy // FBref (мн.)
- ^ а б https://fcbate.by/team/base/4
- ^ Футбол. Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ (рас.) Архіўная копія ад 2016-09-24 г.
- ^ Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ (рас.)
- ^ БАТЭ на один сезон продлил контракт со Щербицким (рас.)
- ^ Щербицкий стал игроком "Урала" (рас.)
- ^ Щербицкий, ни разу не сыграв за "Урал", подписал новый контракт с клубом (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball