Перайсьці да зьместу

Дзявочая гара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік археалёгіі
Дзявочая гара
Краіна Беларусь
Места Амсьціслаў
Каардынаты 54°01′34″ пн. ш. 31°44′17″ у. д. / 54.02611° пн. ш. 31.73806° у. д. / 54.02611; 31.73806Каардынаты: 54°01′34″ пн. ш. 31°44′17″ у. д. / 54.02611° пн. ш. 31.73806° у. д. / 54.02611; 31.73806
Дата заснаваньня 1-е тысячагодзьдзе да н.э. — 1-е тысячагодзьдзе н.э.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дзявочая гара на мапе Беларусі
Дзявочая гара
Дзявочая гара
Дзявочая гара

Дзявочая гара — узгорак і помнік археалёгіі ў паўночнай частцы Амсьціслава. Знаходзіцца на правым беразе ракі Віхры, узвышаецца больш за 10 м над узроўнем вады. Пляцоўка памерам 108×48 м, умацаваная з краю валам вышынёй каля 2,5 м.

Найбольш інтэнсіўнае жыцьцё на гарадзішчы існавала зь сярэдзіны 1-га тысячагодзьдзя да н. э. да 1 ст. н. э. Відаць, у жалезным веку і ў пэрыяд раньняга фэўдалізму тут знаходзіўся помнік паганскага культу[1]. У XII—XVII стагоддзях яно выкарыстоўвалася як гарадзішча-сховішча для абароны мясцовага насельніцтва.

У 1893 годзе гарадзішча адкрыў Еўдакім Раманаў. У 1926 годзе яго дасьледаваў Аляксандар Ляўданскі і Сяргей Дубінскі, у 1978 годзе — Міхась Ткачоў. У 1959—1960 гадох тут праводзіў раскопкі Леанід Аляксееў, матэрыялы якіх захоўваліся ў Інстытуце археалёгіі АН СССР.

Культурны пласт складае 0,6 м, яго верхнюю частку ў старажытнасьці скапалі для падсыпкі вала. Сярод знаходак матэрыялы бронзавага веку, кераміка днепра-дзьвінскай і раньняга этапу зарубінецкай культураў. Частку посуду пакрываюць штрыхі. Знойдзеныя сярэднелятэнская фібула, 2 грузікі дзякоўскага тыпу, абломак касьцяной восьці, серп, серпападобны нож, касьцяныя пацеркі, бранзалеты, железныя наканечнікі стрэлаў XVII ст. ды іншае[2].

  1. ^ Зайкоўскі Э. Дзявочая гара // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 173.
  2. ^ Ткачоў М.. Гарадзішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  512В001058
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
  • Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.