Дзьмітры Харытончык
| Дзьмітры Харытончык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 чэрвеня 1986 (39 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мазырскі НПЗ[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003—2004 | Славія Мазыр | 5 (0) |
| 2005—2009 | Партызан Менск | 4 (1) |
| 2006 | → Коўна | 1 (0) |
| 2007 | → Белшына | 24 (1) |
| 2008 | → Славія Мазыр | 25 (2) |
| 2010 | Славія Мазыр | 28 (9) |
| 2011 | Гарадзея | 20 (4) |
| 2012—2013 | Хімік | 50 (11) |
| 2014—2015 | Славія Мазыр | 30 (1) |
| 2021— | Мазырскі НПЗ[d] | 52 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмітры Харытончык (нар. 11 чэрвеня 1986 году) — беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец мазырскай «Славіі». Пачынаў кар’еру ў палескім клюбе, адкуль у 2005 годзе перабраўся ў менскі МТЗ-РІПА. Спачатку гуляў за дубль, а пасьля аддаваўся ў арэнды. У 2009 годзе вярнуўся ў Менск, згуляўшы за МТЗ-РІПА 4 матчы ў чэмпіянаце і 2 матчы ў Лізе Эўропы. У 2010 годзе зноў выступаў за «Славію» (у сэзонах 2008 і 2010 прызнаваўся найлепшым гульцом мазырскага клюбу).
У 2011 годзе гуляў за «Гарадзею», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў шацілавіцкім «Хіміку». На наступны год стаў гульцом «Хіміка» на рэгулярнай аснове. У сэзоне 2014 году вярнуўся ў склад «Славіі». Дапамог клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2015 году выступаў за дубль мазырчукоў, у асноўным складзе зьявіўся толькі адзін раз, то бок 16 ліпеня ў кубкавым матчы супраць «Баранавічаў». У жніўні 2015 году пакінуў мазырскую «Славію»[1] і адразу прыяднаўся да шацілавіцкага «Хіміка»[2], але ў сэзоне 2015 году аніводнага разу не зьявіўся на полі ў яго складзе.
У 2016 годзе выступаў у Другой лізе за мазырскі «Мантажнік»[3], але у тым жа годзе скончыў кар’еру. Па рэфармаваньні і пашырэньні Другой лігі чэмпіянату Беларусі ў 2021 годзе футбаліст узнавіў кар’еру, далучыўшыся да клюбу «Мазырскі НПЗ».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Мантажнік | 2016 | Другая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Славия» рассталась с Харитончиком и Миненковым (рас.)
- ^ 1-я лига. “Орша” Разумова (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ^ 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце мазырскай «Славіі» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Футбалісты клюбу «Мазырскі НПЗ» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Коўна»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Беларускія футбалісты