Дзьмітры Рагозін
| Дзьмітры Рагозін | |
| па-расейску: Дмитрий Рогозин | |
| Намесьнік старшыні ўрада Расеі | |
|---|---|
| 23 сьнежня 2011 году — па сёньняшні дзень | |
| Прэзыдэнт | Уладзімер Пуцін |
| Прэм’ер-міністар | Дзьмітры Мядзьведзеў |
| пастянны пасол Расеі ў НАТО | |
| 2 студзеня 2008 — 23 сьнежня 2011 | |
| Прэзыдэнт | Уладзімер Пуцін |
| Прэм’ер-міністар | Дзьмітры Мядзьведзеў |
| Папярэднік | Канстанцін Тоцкі |
| Наступнік | Аляксандар Глушка |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 сьнежня 1963 Масква, Расейская СФСР, СССР |
| Партыя | |
| Адукацыя | вышэйшая (1985) |
| Сужэнец | Тацьцяна Генадзьеўна Рагозіна |
| Дзеці | Сын Аляксандар Рагозін |
| Бацька | Алег Канстанцінавіч Рагозін |
| Маці | Тамара Васільеўна Рагозіна |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | rogozin.ru |
Дзьмітры Алегавіч Рагозін (па-расейску: Дмитрий Олегович Рогозин 21 сьнежня 1963; Масква, РСФСР, СССР, зараз Расея — дзяржаўны дзяяч Расеі, навуковец. Да 2006 году займаўся акрамя навуковаю дзейнасьцю палітычным жыцьцём Расеі. Быў сябрам грамады «Радзіма».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў месьце Масква 21 сьнежня 1963 году ў сям’і вайскоўцаў. Тата — Алег Канстанцінавіч Рагозін быў генералам. Матка — Тамара Васільеўна Рагозіна (Пракоф’ева) была лякаркай.
Навука
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вучыўся ў школе, дзе вывучалі францускую мову паглыблена. У 1978 годзе ўступіў у камсамол. У 1981 годзе паступіў Маскоўскі ўнівэрсітэт імя М. Ламаносава на аддзяленьне журналістыкі. У 1982 годзе жаніўся на Тацьцяне Серабраковай (зараз Рагозіна). Вывучыў чатыры мовы: Ангельская мова, італьянская мова, чэская мова, гішпанская мова. У 1986 годзе закончыў вучобу ў ВНУ. У 1988 годзе закончыў партыйнае ВНУ ў Маскве.
Работа
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня вучобы займаў пасады ў камсамоле. Пасьля распаду СССР рабіў у розных навуковых установах. Адначасова спрабаваў займацца палітычнай дзейнасьцю. Аднак няўдала. У 1993 годзе спрабаваў на выбарах папасьць у Дзяржаўную Думу Расеі, але прайграў.
Пасол Думы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 1997 году Дз. Рагозін набраў 37,91 адсоткі галасоў і быў выбраны ў Думу. Там быў яры вораг Б. Ельцына. Выступаў нацыяналістычнымі казаньнямі. У 1998—1999 гадах спрабаваў адсунуць ад улады Ельцына.
Прыход У. Пуціна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля прыходу да ўлады Пуціна Дз. Рагозін пачаў рабіць чыноўніцкую кар’еру. 22 студзеня 2004 году вёў перамовы з Эўрасаюзам па візавых адносінах. 9 студзеня 2008 году Рагозін прызначаны паслом Расеі пры НАТО[1]. 23 сьнежня 2011 году прызначаны намесьнікам старшыні ўрада Расеі[2]. Зараз Рагозін адказвае за ваенна-прамысловую дзейнасьць ва ўрадзе Расеі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дмитрий Чёрный. В ответе за космос и оборонку // Литературная Россия, 2016, № 19
- Нарадзіліся 21 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Узнагароджаныя мэдалём «У памяць 300-годзьдзя Санкт-Пецярбургу»
- Кавалеры ордэна РПЦ Сьвятога Дзьмітрыя Данскога
- Майстры спорту СССР
- Расейскія нацыяналісты
- Расейскія дыпляматы
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай Фэдэрацыі
- Намесьнікі старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі