Дзьмітры Лянцэвіч
| Дзьмітры Лянцэвіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1983[1] (43 гады) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2001 | РВАР[d] | 46 (3) |
| 2002—2005 | Дынама Менск | 48 (5) |
| 2006—2007 | Тарпэда Масква | 22 (0) |
| 2007 | Дніпро | 0 (0) |
| 2008—2013 | Багеміянс[d] | 62 (0) |
| 2010 | → Дынама ЧБ | 9 (0) |
| 2014 | Менск | 12 (2) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2004—2005 | Беларусь (да 21) | 13 (0) |
| 2006—2010 | Беларусь | 15 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2025—2026 | Тарпэда-БелАЗ | |
Дзьмі́тры Лянцэ́віч (нар. 20 чэрвеня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2006—2010 гадах правёў 15 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец лідзкага футболу, дзе першым трэнэрам гульца стаў Іван Дубатоўка. Пасьля Рэспублікай вучэльні алімпійскай рэзэрвы далучыўся да менскага «Дынама», зь якім у сэзоне 2004 году стаў чэмпіёнам краіны. Пасьля спаборнічаў у клюбах Расеі, Украіны і Чэхіі. У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, склаўшы дамову з сталічным «Менскам»[2], які пакінуў у сьнежні 2014 году па сканчэньні кантракту[3] і скончыў гульнявую кар’еру.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па завяршэньні кар’еры ў траўні 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб зборнай Беларусі да 16 гадоў[4]. У 2020 году далучыўся да структуры сталічнага «Дынама». У лютым 2021 года пакінуў менскі клюб, скасаваўшы кантракт на ўзаемную згоду бакоў[5]. Зрэшты, у студзені 2022 году Лянцэвіч вярнуўся ў клюб, дзе спачатку ачоліў дублюючы склад каманды[6]. У 2024 годзе з фармаваньне з рэзэрвовай каманды клюбу «Дынама-2», дзеля выступаў у Першай лізе, стаў галоўным трэнэрам гэтай каманды. У пачатку 2025 года пакінуў працу з рэзэрвістамі. 13 жніўня 2025 году ўвайшоў у абноўлены трэнэрскі штаб менскага «Дынама», стаўшы памочнікам выконваючага абавязкі галоўнага трэнэра Аляксандра Паўлава. У канцы году быў прызначаны на пасаду галоўнага трэнэра жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Ужо ў сярэдзіне сэзону 2026 году пакінуў каманду[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянат Беларусі: 2005
- Бронзавы прызэр чэмпіянат Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitry Lentsevich // FBref (анг.)
- ↑ Дмитрий Ленцевич подписал соглашение с «Минском» (рас.)
- ↑ «Минск» расстался с Дмитрием Ленцевичем (рас.)
- ↑ Дмитрий Ленцевич завершил карьеру и вошел в тренерский штаб сборной Беларуси U-16 (рас.)
- ↑ Ленцевич и минское "Динамо" расторгли контракт по соглашению сторон (рас.). Football.by (2021-02-04). Праверана 2025-12-31 г.
- ↑ Дмитрий Ленцевич возглавил дубль минского "Динамо" (рас.). Football.by (2022-01-24). Праверана 2025-12-31 г.
- ↑ Дмитрий Ленцевич — главный тренер "Торпедо-БелАЗа" (рас.). Football.by (2025-12-29). Праверана 2025-12-31 г.
- ↑ Дмитрий Ленцевич покинул пост главного тренера "Торпедо-БелАЗа" (рас.). Football.by (2026-07-10). Праверана 2026-07-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Дніпро
- Футбалісты клюбу «Дынама» Чэске-Будзеёвіцы
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Беларускія футбалісты