Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Караткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Караткевіч.

Дзьмі́тры Андрэ́евіч Каратке́віч (16 кастрычніка 19041943) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў менскага камуністычнага падпольля ў гады нямецка-савецкай вайны.

Нарадзіўся ў вёсцы Драздова Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.

З 1926 на савецкай і прафсаюзнай працы ў Талачынскім раёне. Чалец КПСС з 1928. У 193135 у органах савецкай міліцыі ў Менску і Менскай вобласьці. У 1937 скончыў Рэспубліканскую вышэйшую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б. З 1937 — першы сакратар Заслаўскага райкаму КП(б)Б Менскай вобласьці. У 193840 чалец ЦК КП(б)Б. У 193941 начальнік Глаўторгу, дырэктар Менскага прамторгу.

З траўня 1942 чалец Менскага падпольнага гаркаму КП(б)Б, у склад якога ўваходзілі таксама Ісая Казінец, Уладзімер Амельянюк, Іван Кабушкін, Георгій Сямёнаў, Канстанцін Хмялеўскі і іншыя. Пад псэўданімам Дзіма кіраваў выведніцкай працай. У кастрычніку 1942 быў схоплены гітлераўцамі і закатаваны.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Імем З. А. Караткевіча названая вуліца ў Менску.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Улица Короткевича (рас.) Улицы города. Минск старый и новый. Праверана 28 лютага 2009 г.
  • Яфім Садоўскі. «Андруша». Менск.by. Праверана 28 лютага 2009 г.
  • Короткевича улица (рас.). Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Праверана 28 лютага 2009 г.