Перайсьці да зьместу

Іван Кабушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Іва́н Канстанты́навіч Ка́бушкін (15 лютага [ст. ст. 15 лютага] 1915, вёска Малахоўцы Баранавіцкага раёну — 1943) — удзельнік менскага камуністычнага падпольля ў гады нямецка-савецкай вайны.

У Чырвонай Арміі з 1935 году. У 1939—1940 удзельнічаў у савецка-фінскай вайне.

У пачатку нямецка-савецкай вайны трапіў у палон, у Менску зьдзейсьніў пабег і ўлучыўся ў антыфашыстоўскую барацьбу.

Увосень 1941 году на чале невялікай баявой групы выконваў выведныя і дывярсыйныя апэрацыі, зьдзяйсьняў налёты на варожыя аўтамашыны; па заданьні кіраўніцтва менскага падпольля і камандаваньня партызанскіх атрадаў і брыгадаў здабываў зброю, боепрыпасы, мэдыкамэнты, ратаваў людзей зь лягероў сьмерці. Меў падпольныя клічкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З траўня 1942 году зьяўляўся кіраўніком апэратыўнай групы менскага падпольнага гаркаму партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданьні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.

4 лютага 1943 году пры выкананьні баявое задачы быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашыстоўскіх засьценках.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1965 годзе Івану Кабушкіну пасьмяротна было нададзена званьне Героя Савецкага Саюзу.

Ягоным іменем названая вуліца і школа ў Менску.

На будынку трамвайнага дэпо ў Казані, дзе ён працаваў, усталяваная мэмарыяльная дошка. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёну ўсталяваныя помнікі.