Ісая Казінец
Ісая Паўлавіч (Пінхусовіч) Казінец (9 красавіка 1910 — 7 траўня 1942) — адзін з кіраўнікоў менскага падпольля ў час Другой сусьветнай вайны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 9 красавіка 1910 году ў г. Генічаск (Украіна) у габрэйскай сям’і. Ягоны бацька ў часе Грамадзянскай вайны ўзначальваў групу бальшавікоў, за што быў забіты казакамі ў 1918 годзе. З 1922 году жыў у Батумі. У 1931—1936 гадах вучыўся ў Кіеўскім нафтавым інстытуце. З 1936 па 1937 году служыў у войску. У 1940 годзе накіраваны працаваць у Менск, а пасьля ў Беласток галоўным інжынэрам «Нафтазбыт». У 1941 годзе пасьля нападу немцаў на Беласток, узараваў усе запасы нафты і пешкі накіраваўся ў Менск. У Менску Казінец пачаў зьбіраць людзей для арганізацыі падпольля. Ужо ў лістападзе 1941 году ён быў выбраны сакратаром Менскага падпольнага гаркому партыі. Да вясны 1942 году сетка падпольля, створаная Казінцом, зьдзейсьніла каля 100 дывэрсійных апэрацыяў у горадзе. Дзякуючы наладжаным сувязям зь менскім гета, былі створаныя рамонтныя майстэрні. У сакавіку 1942 годзе СД арыштавала некалькіх кіраўнікоў падпольля. Нехта зь іх выдаў Казінца. 26 сакавіка 1942 году Казінец быў арыштаваны СД. 7 траўня 1942 году Казінец разам з 28 удзельнікамі падпольля быў павешаны ў гарадзкім сквэры (Аляксандраўскім).
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заслугі Казінца былі прызнаныя толькі праз 20 гадоў. У 1965 годзе яму пасьмяротна прысвоілі званьне Героя Савецкага Саюзу. У Менску ёсць плошча і вуліца, названыя ў гонар Казінца. Яго дзейнасьць стала асновай для напісаньня раманаў «Руіны страляюць ва ўпор» (аўтар — І. Новікаў) і «Прароцтва Казінца» (аўтра — Л. Зубараў), а таксама сюжэту 6-сэрыйнага фільму «Руіны страляюць…».
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паплечніцай па падпольлі і блізкай сяброўкай Казінца была Леля Равенская — дачка кампазытара Міколы Равенскага. Была расстраляная летам 1942 году.