Дзеці Аліндаркі
Дзеці Аліндаркі | |
Аўтар: | Альгерд Бахарэвіч |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2014 |
Выдавецтва: | Галіяфы[d] |
Папярэдні твор: | Ніякай літасьці Альгерду Б[d] |
Наступны твор: | Белая муха, забойца мужчын[d] |
ISBN: | 978-985-7021-71-0 |
«Дзе́ці Алінда́ркі» — раман беларускага пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў выдавецтве «Галіяфы».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беларускія нацыяналісты загуляліся ў «Мову» і «Гісторыю». Яны ня хочуць прымаць рэчаіснасьці, у якой ніякай «Мовы» няма, а пануе адзін непахісны «Язык». Больш за тое: валоданьне «Мовай» лічыцца псыхічным і фізыялягічным адхіленьнем — наступствамі пухліны пад языком, якую можна купаваць у раньнім дзяцінстве. У бацькоў, якія таемна вучаць малых размаўляць па-беларуску, спэцыяльныя службы забіраюць дзяцей, высылаючы іх у папраўчыя піянэрлягеры, дзе на дзяржаўныя гранты праводзіць свае экспэрымэнты доктар-самавук.
Адзін з бацькоў выкрадае сына і дачку з папраўчага лягеру і праз сваю нядбаласьць пакідае адных у цёмным лесе. Далей мы бачым рэчаіснасьць пераважна праз прызму карціны сьвету хлопчыка і дзяўчынкі, у якіх на вуснах перамяшаліся «Мова» ды «Язык», а таксама тыя ідэалягемы, якія з дапамогай гэтых малаткоў забілі ў іх галовы дарослыя.
Кампазыцыя раману сабраная вакол цэнтральнай лініі, у якасьці якой Альгерд Бахарэвіч узяў кананічны сюжэт з казкі братоў Грым «Гэнзэль і Грэтэль». Гэтая фабула выкарыстоўваецца для таго, каб ізноў падняць тэму беларускай гістарычнай траўмы — экспансіі моўнага імпэрыялізму, суіснуе з карыкатурным афіцыйным патрыятызмам і іранічна апісаным нацыяналізмам.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэат прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру «Кніга году—2014» у намінацыі «Проза»[1],
- Трэцяе месца Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца 2015 году[2]