Дзень байбака (фільм)
Дзень байбака | |
па-ангельску: Groundhog Day | |
Жанр | кінакамэдыя[1][2][3], фільм пра каханьне[d][1][2][3][…], камэдыйная драма[d], фэнтэзійны фільм[d][1][2][3], рамантычная камэдыя[d], навукова-фантастычны фільм[d], мэлядрама[d] і магічны рэалізм[d][4] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях |
|
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Пэмброўк Гэрынг[d] |
Вытворчасьць | Columbia Pictures[d] |
Распаўсюд | InterCom[d] і Netflix |
Дата выхаду | 12 лютага 1993[10], 29 красавіка 1993[11] і 1993 |
Працягласьць | 101 ± 1 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 14 600 000 $ |
Прыбытак | 71 107 962 $[12] і 105 000 000 $ |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Дзень байбака́» (па-ангельску: Groundhog Day) — амэрыканскі фантастычны камэдыйны фільм 1993 году рэжысэра Гаральда Рэйміса паводле сцэнару самога Рэйміса і Дэні Рубіна. У фільме здымаліся Біл Мюрэй, Эндзі Макдаўэл і Крыс Эліят. У кінастужцы Мюрэй адлюстроўвае Філа Конарза, цынічнага тэлевізійнага сыноптыка, які асьвятляе штогадовае мерапрыемства Дзень байбака ў Панксатоні, штат Пэнсыльванія, які трапляе ў пастку Дня байбака, якая прымушае яго неаднаразова перажываць 2 лютага. У фільме таксама здымаліся Стывэн Табалоўскі, Браян Дойл-Мюрэй, Марыта Джэраці, Анджэла Пэтан, Рык Дукоман, Рык Овэртан і Робін Д’юк.
У пачатку 1990-х гадох Рубін задумаў плян фільму «Дзень байбака». Ён напісаў накід сцэнару дзеля таго, каб прыцягнуць да рэалізацыі прадусараў. У рэшце рэшт увагу да сцэнара праявіў Гаральд Рэйміс, які папрацаваў разам з Рубінам, каб зрабіць ягоную арыгінальную ідэю менш драматычнай і больш прыемнай для шырокай аўдыторыі, дадаўшы камэдыйны складнік. Пасьля адбору актораў, Мюрэй спрабаваў яшчэ раз зьмяніць сцэнар, каб засяродзіцца на філязофскіх элемэнтах, але Рэйміс жадаў сканцэнтравацца на камічных аспэктах. Асноўныя здымкі праходзілі з сакавіка па чэрвень 1992 году амаль цалкам ва Ўудстаку, штат Іліной. Здымкі былі цяжкімі, збольшага праз моцна халоднае надвор’е, але і праз зацягнуты канфлікт паміж Рэймісам і Мюрэем. «Дзень байбака» меў посьпех у пракаце, зарабіўшы больш за 105 мільёнаў даляраў. Такім чынам, фільм стаў адным з самых прыбытковых фільмаў 1993 году. Пры ўсім сваім посьпеху фільм паклаў канец доўгаму супрацоўніцтву Рэйміса і Мюрэя, якія разам стварылі такія фільмы, як «Гольф-клюб» (1980) і «Паляўнічыя на зданяў» (1984). Пасьля здымак пара не размаўляла паміж сабой ажно амаль да свамай сьмерці Рэйміса ў 2014 годзе.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 лютага сыноптык на тэлебачаньні Філ Конарз (Біл Мюрэй) супакойвае сваіх гледачоў у Пітсбургу, што прагназаваная замятуха праміне Заходнюю Пэнсыльванію. Разам са сваім прадусарам Рытай Гэнсан (Эндзі Макдаўэл) і апэратарам Лары (Крыс Эліят) Філ выпраўляецца ў Панксатоні, каб у чарговы раз асьветліць урачыстасьці з нагоды Дня байбака. Філ не хавае сваёй пагарды заданьнем, маленькім гарадком і гікамі, якія там жывуць, сьцьвярджаючы, што хутка ён пакіне тэлеканал, каб уладкавацца на новай больш цікавай працы.
2 лютага Філ прачынаецца ў гасьцёўні Cherry Tree Inn пад песьню выканаўцаў Sonny & Cher «I Got You Babe», які грае на яго радыёгадзіньніку. Ён выпраўляецца на цырымонію, дзе каманда здымае сухі рэпартаж пра панксатонскага байбака Філа і ўрачыстасьці, зьвязаныя зь ягоным прачынаньнем. Насуперак прагнозам Конарза, замятуха ўсё ж такі накрывае рэгіён, не даючы здымачнай групе выехаць зь мястэчка, хоць Філ і адчайна шукае спосаб вярнуцца ў Пітсбург, і ў рэшце рэшт ён вымушаны заначаваць у Панксатоні.
На наступную раніцу Філ яшчэ раз прачынаецца пад песьню «I Got You Babe», мяркуючы што радыёвядучы зьдзекваецца са слухачоў, зноўку запусьціўшы гэтую песьню. Філ перажывае падзеі папярэдняга дня, якія дакладна паўтараюцца, і лічыць, што перажывае дэжавю. Ён зноўку беспасьпяхова спрабуе пакінуць горад і зноўку вяртаецца ў гасьцёўну, дзе засыпае. Калі ён прачынаецца, ён зноўку апынаецца ў 2 лютым. Філ паступова разумее, што апынуўся ў пастцы часу, пра якую ніхто іншы ня ведае. Ён давяраецца Рыце і расказвае ёй пра сваё становішча, якая накіроўвае яго да нэўрапатоляга, а той да псыхоляга, які ня можа растлумачыць ягоныя перажываньні. Філ напіваецца зь мясцовымі жыхарамі Гасам і Ральфам, а затым на аўтамабіле спрабуе ўцячы ад паліцыі перад сваім арыштам і зьняволеньнем. На наступную раніцу Філ зноўку прачынаецца ў ложку гасьцёўні пад тую самую песьню.
Разумеючы, што аніякіх наступстваў за ягоныя дзеяньні не ўзьнікае, ён пачынае бавіць час пераядаючы, займаючыся каханьнем з жанчынамі, рабуючы і выконваючы іншую небясьпечную дзейнасьць. Зь цягам часу Філ выкарыстоўвае ўсё больш ведаў пра падзеі дня і жыхароў гораду, каб маніпуляваць абставінамі ў сваіх інтарэсах. У рэшце рэшт Філ засяроджваецца на спакусе Рыты, спрабуючы выцягнуць зь яе больш ведаў пра яе, каб прымусіць яе да плоцевага чыну. Незалежна ад таго, якія крокі робіць Філ, Рыта не дазваляе яму правесьці зь ім ноч, асабліва калі Філ кажа ёй, што кахае яе. У адказ Рыта кажа, што ён нават ня ведае яе.
Філа паступова паглынае дэпрэсія і ён адчайна шукае спосаб пазьбегнуць зацыкленьня. Ён сканчвае жыцьцё самагубствам рознымі спосабамі, нават выкрадаючы мясцовую зорку байбака Філа і скакаючы зь ім са скалы. Кожным разам ён усё яшчэ абуджаецца 2 лютага пад песьнь да «I Got You Babe». У рэшце рэшт ён зноў спрабуе растлумачыць Рыце сваю сытуацыю, выкарыстоўваючы свае дэталёвыя веды дня, каб дакладна прадказаць падзеі. Перакананая, Рыта праводзіць астатнюю частку дня зь Філам; яна заклікае яго думаць, што ягонае становішча ёсьць дабраславеньнем, а не праклёнам. Лежачы ноччу разам на ложку, Філ разумее, што ягоныя пачуцьці да Рыты сталі шчырымі. 2 лютага ён прачынаецца адзін. Філ вырашае выкарыстаць свае веды, каб зьмяніць сябе і іншых: ён ратуе людзей ад сьмяротных выпадкаў і няшчасьцяў, а таксама вучыцца іграць на фартэпіяна, рабіць скульптуры зь лёду і размаўляць па-француску. Аднак, незалежна ад сваіх дзеяньняў, ён ня ў стане выратаваць бяздомнага старога чалавека ад сьмерці.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Дзень байбака» атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў[13]. Апытаньні CinemaScore паведамляюць, што аматары кіно далі яму сярэдні рэйтынг B+ па шкале ад A+ да F. Цэнзары заўважылі, што адбылося значнае зьмяненьне ў параўнаньні з папярэднімі працамі Мюрэя і Рэйміса. Кенэт Туран ацаніў яго як пяшчотны, мілы і менш маштабны фільм[14]. Гэл Гінсан назваў фільм лепшай амэрыканскай камэдыяй з 1982 году пасьля фільму «Тутсі», дзе таксама браў удзел Мюрэй. На думку кінакрытыка «Дзень байбака» прадэманстраваў камэдыйныя ноткі Рэйміса і прапанаваў разумны сюжэт, да якога цяжка зачапіцца[15]. На думку Джанэт Масьлін з выданьня The New York Times фільм выдатна збалянсаваў паміж сэнтымэнтальнасьцю і нігілізмам[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0107048/
- ^ а б в г д http://www.filmaffinity.com/en/film245798.html
- ^ а б в г http://www.metacritic.com/movie/groundhog-day
- ^ http://www.tasteofcinema.com/2015/20-great-magical-realism-movies-that-are-worth-your-time/3/
- ^ а б http://www.the-numbers.com/movie/Groundhog-Day
- ^ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0107048/fullcredits
- ^ а б http://stopklatka.pl/film/dzien-swistaka
- ^ а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=8066.html
- ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «Readers' Poll: The 20 Greatest Bill Murray Movies». Rolling Stone.
- ^ «From the Archives: Bill Murray's 'Groundhog Day': It's deja vu all over again». Los Angeles Times.
- ^ «Groundhog Day». The Washington Post.
- ^ «Groundhog Day». The New York Times.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень байбака (анг.) на сайце IMDb.
- Дзень байбака на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.).
- Дзень байбака на Metacritic.