Джэфэрсан Саварына
| Джэфэрсан Саварына | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лістапада 1996[1] (29 гадоў) | |
| Вага | 60 кг | |
| Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Батафогу | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2017 | Сулія[d] | 132 (32) |
| 2017 | → Рэал Солт-Лэйк[d] | 22 (6) |
| 2017—2020 | Рэал Солт-Лэйк[d] | 65 (16) |
| 2020—2022 | Атлетыку Мінэйру | 53 (14) |
| 2022—2024 | Рэал Солт-Лэйк[d] | 47 (15) |
| 2024— | Батафогу | 53 (14) |
| Зборныя | ||
| 2017— | Вэнэсуэла | 51 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Джэ́фэрсан Савары́на (па-гішпанску: Jefferson Savarino; нар. 11 лістапада 1996 году) — вэнэсуэльскі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Батафогу» і нацыянальнай зборнай Вэнэсуэлы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Сваю прафэсійную кар’еру пачаў у 2013 годзе ў футбольным клубе «Сулія» з роднага гораду. За чатыры гады ў клюбе стаў гульцом асноўнага складу. 9 траўня 2017 году Саварына далучыўся да клюбу «Рэал Солт-Лэйк» з ЗША, пры гэтым першы час гуляў у складзе клюбу на правах арэнды[2][3]. Усяго за тры сэзоны ў МЛС адзначыўся 22-ма галамі. На пачатку 2020 году Саварына стаў гульцом бразыльскага «Атлетыку Мінэйру», аднак у траўні 2022 году вярнуўся ў амэрыканскі клюб. У 2024 годзе прыяднаўся да бразыльскага «Батафогу».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Саварына гуляў у складзе моладзевай каманды зборнай Вэнэсуэлы. 4 чэрвеня 2017 году запачаткаваў кар’еру ў складзе нацыянальнай зборнай Вэнэсуэлы ў таварыскім матчы супраць зборнай ЗША.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]«Сулія»:
- Чэмпіён Вэнэсуэлы: 2016(к)
- Уладальнік Кубка Вэнэсуэлы: 2016
«Атлетыку Мінэйру»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2021
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2021
- Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Супэркубка Бразыліі: 2022
«Батафогу»:
- Чэмпіён Бразыліі: 2024
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Jefferson Savarino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Real Salt Lake Acquires Jefferson Savarino On Loan». Real Salt Lake.
- ^ «Real Salt Lake sign young Venezuelan striker Jefferson Savarino on loan». MLS.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball