Перайсьці да зьместу

Джота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джота
Дата нараджэньня 1267[1], 1276[1] або 1266[2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 студзеня 1337[4][2]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак маляр, архітэктар, скульптар, мураліст, дызайнэр, будаўнік, артыст
Навуковая сфэра архітэктура і малярства
Жанры рэлігійнае мастацтва[d][6], алегорыя[d][6] і міталягічнае малярства[d][6]
Плынь Протарэнэсанс[3] і готыка[3]

Джо́та дзі Бандо́нэ (па-італьянску: Giotto di Bondone; каля 1267 — 8 студзеня 1337), больш вядомы як проста Джота — італьянскі мастак і архітэктар, які паходзіў з Флярэнцыі. Лічыцца першым прадстаўніком Протарэнэсансу. Вучань флярэнтыйскага мастака Чымабуэ. Сучасьнік Джота, банкір і летапісец Джаваньні Віляні, пісаў, што Джота быў «найбольш сувэрэнным майстрам жывапісу свайго часу, які маляваў усе свае фігуры і іхныя паставы ў адпаведнасьці з натурай», вылучаючы ягоныя публічна прызнаныя «талент і майстэрства»[7]. Джорджа Вазары апісаў Джота як чалавека, які зрабіў рашучы крок разрыву з распаўсюдным бізантыйскім стылем і пачаў «вялікае мастацтва жывапісу, укараняючы тэхніку дакладнага маляваньня з натуры, якая была занядбаная больш за дзьвесьце гадоў»[8]. Шэдэўрам Джота ёсьць упрыгожваньне капліцы Скравэньні ў Падуі, таксама вядомай як капліца Арэна, якая была завершаная каля 1305 году. Цыкль фрэсак адлюстроўвае жыцьцё Дзевы Марыі і жыцьцё Хрыста. Гэтая праца мастака ўважаецца за адзн з найвыбітнейшых шэдэўраў раньняга Адраджэньня[9].

Дзякуючы росьпісу капліцы Арэна, ён быў запрошаны ўладамі Флярэнцыі ў 1334 годзе дзеля праектаваньня новай званіцы Флярэнтыйскай катэдры, што ёсьць адным зь нямногіх пэўных фактаў пра ягонае жыцьцё. Амаль кожны іншы аспэкт жыцьця ёсьць прадметам спрэчак, як то дата і месца ягонага нараджэньня, ягоны выгляд, вучнёўства, парадак, у якім ён стварыў свае творы, ці стварыў знакамітыя фрэскі ў базыліцы Сьвятога Францішка ў Асызі, як і месца ягонага пахаваньня.

  1. 1 2 https://www.nationalgallery.org.uk/artists/giotto
  2. 1 2 3 4 abART
  3. 1 2 3 4 Murray P. J. Giotto // Encyclopædia Britannica (анг.)
  4. 1 2 3 Grove Art Online (анг.) / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998.
  5. Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. 1 2 3 RKDartists (нід.)
  7. Bartlett, Kenneth R. (1992). «The Civilization of the Italian Renaissance». Toronto: D.C. Heath and Company. — С. 37. — ISBN 0-669-20900-7.
  8. Vasari, Giorgio (1965) «Lives of the Artists», trans. George Bull, Penguin Classics. — С. 15—36.
  9.  Hartt, Frederick Art: a history of painting, sculpture, architecture. — Harry N. Abrams, 1989. — С. 503–506.