Протарэнэсанс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Протарэнэса́нс (ад прота… + Рэнэсанс) — этап у гісторыі італьянскага мастацтва XIII — пач. XIV ст., які падрыхтаваў глебу для культуры эпохі Адраджэньня.

Вытокі Протарэнэсансу адносяцца да XI—XII ст. і зьвязаны з уздымам свабодных італьянскіх гарадоў, дзе хутка разьвіваліся рамяство і гандаль. Найбольш раньнія формы выявіліся ў архітэктуры Тасканы, дзе дойліды надавалі формам готыкі ўраўнаважанасьць і спакой. Мастацтву Протарэнэсансу характэрны тэндэнцыі нагляднага адлюстраваньня рэчаіснасьці, сьвецкі пачатак і цікавасьць да антычнай спадчыны, пераканаўчасьць прасторавых пабудоваў, эмацыянальная выразнасьць вобразаў. Сярод прадстаўнікоў Протарэнэсансу Арнольфа ды Камбіё, Джота ды Бандонэ, П’етра Каваліні, Нікало Пізана і інш. Тэндэнцыі Протарэнэсансу часта спалучаліся з традыцыямі гэтак званага італа-бізантыйскага мастацтва і готыкі (творчасьць Дуча ды Буанінсэнья, Сымонэ Мартыні, Амброджа Ляранцэцьці, П’етра Ляранцэцьці і інш.).