Перайсьці да зьместу

Джордж Абэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Абэла
па-мальтыйску: Ġorġ Abela
8-ы прэзыдэнт Мальты
4 красавіка 2009 — 4 красавіка 2014
Прэм’ер-міністар: Лорэнс Гонзі
Джозэф Мускат
Папярэднік: Эдвард Фэнэк Адамі
Наступнік: Мары-Луіз Калейра Прэка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 красавіка 1948 (76 гадоў)
Кормі, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Сужэнец: Марґарэт Абэла
Дзеці: 2
Адукацыя: Мальтыйскі унівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай»

Джордж Абэла (па-мальтыйску: Ġorġ Abela, па-ангельску: George Abela, нарадзіўся 22 красавіка 1948) — мальтыйскі палітык-лейбарыст, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 2009 да 4 красавіка 2014 году.

Скончыўшы Мальтыйскі ўнівэрсытэт, з 1975 Джордж Абэла працаваў юрыстам, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасьці прафсаюзных арганізацыяў. У 1982—1992 ён зьяўляўся прэзыдэнтам Футбольнай асацыяцыі Мальты і шмат зрабіў для разьвіцьця спартовай інфраструктуры. Затым ён быў абраны намесьнікам старшыні Лейбарысцкай партыі па партыйных справах, а ў 1996 пасьля перамогі партыі на парлямэнцкіх выбарах дарадцам прэм'ер-міністра Альфрэда Санта, але ўжо ў наступным годзе з-за рознагалосьсяў з апошнім сышоў у адстаўку. У 1998 ён пакінуў партыйны пост, а ў 2000 сышоў з прафсаюзнага кіраўніцтва, заняўшыся прыватнай юрыдычнай практыкай. У 2008 ён удзельнічаў у выбарах лідэра лейбарыстаў, але заняў другое месца, атрымаўшы ў другім туры каля 34 % галасоў.

У 2009 парлямэнт Мальты выбраў Джорджа Абэла новым прэзыдэнтам краіны. Паколькі ва ўладзе ў краіне знаходзілася кансэрватыўная Нацыяналістычная партыя, гэта стала першым выпадкам абраньня на Мальце прэзыдэнта ад дзеючай апазыцыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]