Джон Нокс
Джон Нокс | |
John Knox | |
Род дзейнасьці | рэфарматар, пастар, прэсьбітэрыянец |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 1513—1514 |
Месца нараджэньня | Гадынгтан, Шатляндыя |
Дата сьмерці | 24 лістапада 1572 |
Месца сьмерці | Эдынбург, Шатляндыя |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | шатляндзец |
Месца вучобы | |
Занятак | тэоляг, сьвятар, пісьменьнік, палітык |
Дзеці | Elizabeth Knox[d] |
Джон Нокс (па-ангельску: John Knox; каля 1513—1514, Гадынгтан, Шатляндыя — 24 лістапада, 1572, Эдынбург, Шатляндыя) — шатляндзкі сьвятар й лідэр пратэстанцкай Рэфармацыі, які стаў пачынальнікам рэфарматарскай царквы Шатляндыі. Ён атрымаў адукацыю ва ўнівэрсытэце Сэнт-Эндруса й быў пасьвечаны ў каталіцкія сьвятары ў 1536 годзе. Пад уплывам раньніх рэфарматараў царквы, як то Джордж Ўісгорт, ён далучыўся да руху па рэфармаваньні шатляндзкай царквы. Нокс браў удзел у падзеях, як то забойства кардынала Бітана ў 1546 годзе й зрушэньне рэгента Шатляндыі Марыі дэ Гіз. Ён быў узяты ў палон францускімі войскамі і ў наступным годзе сасланы ў Ангельшчыну, дзе быў вызвалены ў 1549 годзе.
Знаходзячыся ў эміграцыі, вялебны Джон Нокс атрымаў права на працу ў Царкве Ангельшчыны, дзе прайшоў шлях да каралеўскага капляна караля Эдўарда VI. Ён вырабіў уплыў на зьмяненьне тэксту «Кнігі агульных малітваў». У Ангельшчыне ён пазнаёміўся й ажаніўся са сваёй першай жонкай Мэрджары. Калі Марыя Т’юдар узышла на сталец і аднавіла актыўную дзейнасьць рыма-каталіцтва, Нокс быў вымушаны адмовіцца ад пасады й зьехаць з краіны. Нокс пераехаў у Жэнэву, а затым у Франкфурт. У Жэнэве ён сустрэў Жана Кальвіна, ад якога набыў досьвед і веды рэфармацкай прэсьбітэрыянскай тэалёгіі й дзяржаўнага ладу. Празь нейкі час Нокс пакінуў Жэнэву, каб узначаліць ангельскую царкву ў Франкфурце, але ён быў вымушаны пакінуць яе з-за рознагалосьсяў наконт літургіі, скончыўшы такім чынам сваю сувязь з англіканствам.
Па вяртаньні ў Шатляндыю ён узначаліў пратэстанцкую Рэфармацыю ў Шатляндыі ў партнэрстве з шатляндзкай пратэстанцкай шляхтай. Нокс дапамог напісаць новае вызнаньне веры й царкоўнага парадку для зноў створанай рэфармацкай царквы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джон Нокс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- The Scottish Confession of Faith (1560) by John Knox and Others. (анг.)
- The Daily Exercise of God's Most Holy and Sacred Word. John Knox on Family Worship (1557) (анг.)
- A Faithful Admonition to the Professors of God's Truth in England (1554). (анг.)
- John Knox's First Interview with Queen Mary (1561). (анг.)
- John Knox - His Life and Ministry. (анг.)