Перайсьці да зьместу

Джаваньні П’ерлюіджы да Палестрына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джаваньні П’ерлюіджы да Палестрына
па-італьянску: Giovanni Pierluigi da Palestrina
Дата нараджэньня каля 1525 ці 1526
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 лютага 1594
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Італія
Прафэсія кампазытар
Жанры музыка эпохі Адраджэньня[d], рэлігійная музыка[d], імша[d], мотэт[d] і царкоўная музыка[d]
Інструмэнты арган

Джава́ньні П’ерлюі́джы да Палестрына (па-італьянску: Giovanni Pierluigi da Palestrina; 3 лютага 1525 або 2 лютага 1526 — 2 лютага 1594)[5] — італьянскі кампазытар эпохі Рэнэсансу, заснавальнік і найвядомейшы прадстаўнік Рымскай школы ў музыцы, адметнай разьвіцьцём паліфоніі ў кампазыцыі. Ён моцна паўплываў на разьвіцьцё царкоўнай музыкі, а ягоныя творы лічацца пікам паліфоніі Рэнэсансу[6].

Нарадзіўся ў горадзе Палестрына блізу Рыма, які пазьней стаў часткай Папскай дзяржавы. Паводле назвы гораду за Джаваньні і замацавалася мянушка Палестрына. Бацькі кампазытара, Санта і Пальма П’ерлюіджы, паходзілі з Нэапалю. Як вядома ягоная маці памерла 16 студзеня 1536 году, калі Палестрына было толькі дзесяць гадоў. Дакумэнты сьведчаць пра тое, што ён упершыню наведаў Рым у 1537 годзе, калі быў запісаны як харыст у царкву Санта-Марыя-Маджорэ. Тамака ён навучаўся ў такіх кампазытараў, як то Рабэн Маляпэр і Фэрмэн Лёбэль. Палестрына ў гэты час знаходзіўся пад значным уплывам паліфоніі паўночна-эўрапейскага стылю, які дзякуючы свайму дамінаваньню ў Італіі ў першую чаргу дзякуючы ўплывовымі кампазытарам нідэрляндзкае школы Гіёму Дзюфаю і Жаскену Дэпрэ, якія правялі значную частку сваёй кар’еры ў Італіі. У самой Італіі яшчэ не было мясцовага майстра паліфоніі супастаўнай славы[6]. Арлянда дзі Ляса, які суправаджаў Палестрыну ў ягоныя раньнія гады, таксама адыграў важную ролю ў фармаваньні стылю майстра ў якасьці дарадцы[7].

У 12 год вярнуўся ў Рым, а потым у сваё роднае места ў 1544 годзе як арганіст і сьпявак у катэдальным касьцёле. У 1547 годзе ён ажаніўся, а пазьней прыняў сьвятарства. Сваю музычную кар’еру ён будаваў толькі ў Рыме, што дазваляла яму карыстацца ласкамі ад папы і кардыналаў і дзякуючы чаму ён здолеў супрацоўнічаць з найлепшымі музычнымі хорамі. У такім асяродку ягоны геній квітнеў і разьвіваўся найшмат лепш. Калі яму споўнілася 30 год, ён апублікаў сваю першую кнігу «Імшы» (1554), якая была прысьвечана папе Юліюсу ІІІ. Гравюра ў гэтым выданьні лічыцца самым раньнім партрэтам Палестрына, дзе кампазытар намаляваны ў момант ўручэньня свайго падарунка папе. Цікава, што гэта быў першы зборнік італьянскага кампазытару, бо ў тыя часы большасьць кампазытараў сакральнае музыкі паходзілі зь Нідэрляндаў, Францыі ці Гішпаніі. Фактычна кніга была складзена паводле прыкладу кнігі Крыстабаля дэ Маралеса, то бок дрэварыт вокладкі быў амаль дакладнай копіяй кнігі гішпанскага кампазытару.

Касьцёл Сьвятога Яна ў Лятэране, дзе Палестрына працаваў колькі гадоў.

З 1551 па 1555 гады Джавані быў дырэктарам Юліянскай харавой капліцы, дзякуючы заступніцтву папы Юліюса III, які раней быў біскупам мястэчка Палестрына. За гэты час ён быў салістам папскага хору, а ў апошні год ён стаў кампазытарам папскай капліцы. Прыход папы Паўла ІV вярнуў больш строгую дысцыпліну ў хор, і Палестрына, як чалавек жанаты, вымушаны быў пакінуць сваю пасаду. З 1555 па 1560 гады ён працаваў у хоры касьцёлу Сьвятога Яна ў Лятэране, а з 1561 году ён працаваў у Санта-Марыя-Маджорэ на розных музычных пасадах. Яму прапаноўвалі стацца прыслугай імпэратара Максіміляна ІІ і князя Мантуі Джульельма, аднак, Палестрына заставаўся ў Рыме, і ў 1571 годзе ён вярнуўся ў Юліянскую капліцу як музычны дырэктар. 1570-я гады асабіста сталі самымі цяжкімі для кампазытару, бо ён страціў брата, двух сыноў і жонку ў трох асобных эпідэміях чумы ў 1572, 1575 і 1580 гадох адпаведна. У гэты час ён думаў стаць сьвятаром, але замест гэтага зноўку ажаніўся гэтым разам з багатай удавой, якая набыла капітал, займаючыся нерухомасьцю. Гэта, нарэшце, дало Палестрына фінансавую незалежнасьць і ён мог плённа працаваць, складаючы кампазыцыі, ажно да самай сьмерці.

Палестрына памёр 2 лютага 1594 году у Рыме ад плеўрыту. Існуюць меркаваньні, што Палестрына сканаў за дзень да свайго 69-годзьдзя. Як звычайна, Палестрына пахавалі ў той жа дзень, калі ён памёр, у звычайнай труне са сьвінцовай пласьцінкай, на якой быў выраблены надпіс «Libera me Domine». На пахаваньні быў прасьпяваны пяцічастковы псальм для трох хораў[8]. Пахаваньне Палестрыны адбылося ў базыліцы сьвятога Пятра, аднак пазьней пасьля рэканструкцыі ў базыліцы саркафаг кампазытара быў страчаны.

Аб прыжыцьцёвай славе кампазытара сьведчаць шматлікія факты. Яшчэ ў 1565 годзе за асаблівыя заслугі перад Папскай дзяржавай папа Піюс IV дараваў Палестрына ганаровы чын папскага кампазытару (лац. modulator pontificus), а напрыканцы жыцьця ў 1592 годзе ў гонар выбітнага кампазытара пабачыў сьвет зборнік мотэтаў «Sacra omnium solemnitatum psalmodia vespertina», з добрымі водгукамі. Італьянскія кампазытары Джаваньні Марыя Наніна і Грэгорыё Алегры, якія былі вучнямі Палестрына, працягнулі справу свайго настаўніка[7].

Творы Палестрыны дасяжны ў двух поўных выданьнях. Яны ўсе вакальныя і амаль цалкам літургічныя, толькі адзінкавыя кнігі прысьвечаны сьвецкаму і духоўнаму мадрыгалу. Ён напісаў 105 імшаў (ад чатырох да васьмі галасоў), многія зь якія зьяўляюцца «падражальнымі» – яны бяруць пачатак зь ягоных ўласных кампазыцыяў, альбо іншых твораў. Мноства імшаў базуюцца на сьпяваньні тэнараў, якія пераменна выкарыстоўваюць сольнае сьпяваньне і паліфонію. Такіх твораў у яго больш за 250, хоць некаторыя творы, якія базуюцца на сьпяваньні тэнараў, якія часова зьмяняюць агульную тэкстуру. Прыкладам ягонай творчасьці можа служыць 29 сьпяваньняў, якія заснаваны на Песьнях Салямона, гэта ўсяго 63 часткі, 13 зь якіх скончаны Лямэнтат’енам, 12 набажэнстваў, 20 псальмоў і 35 усхваляваньняў. Спадчына Палестрыны вялізараная, у больш позьнія часы яго любіў Бах, ён ніколі ня быў запамятаваны і заўсёды цаніўся на вышэйшым узроўні музычнага выкананьня.

  1. ^ а б Н. С. Палестрина, Джованни Пьерлуиджи (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 626—627.
  2. ^ W. S. R., D. F. T. Palestrina, Giovanni Pierluigi da (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 20. — P. 627—628.
  3. ^ а б Риман Г. Палестрина (рас.) // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель, пер. Б. П. ЮргенсонМосква: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 983—985.
  4. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Lewis Lockwood, Noel O'Regan, and Jessie Ann Owens Palestrina, Giovanni Pierluigi da // The New Grove Dictionary of Music and Musicians. — 2nd ed.
  6. ^ а б Jerome Roche Palestrina. — New York: Oxford University Press. — (Oxford Studies of Composers, 7). — ISBN 0-19-314117-5
  7. ^ а б Ferris, George T. (2007). «Great Italian and French Composers». Dodo Press. — С. 3—4. — ISBN 978-1-4065-2375-1.
  8. ^ Zoe Kendrick Pyne (1922). «Giovanni Pierluigi di Palestrina: His Life and Times». London: Bodley Head.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]