Даўгішкі
Даўгішкі лац. Daŭgiški | |
лет. Daugiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Панявескі |
Раён: | Купішкаўскі |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°55′1″ пн. ш. 25°17′10″ у. д. / 55.91694° пн. ш. 25.28611° у. д.Каардынаты: 55°55′1″ пн. ш. 25°17′10″ у. д. / 55.91694° пн. ш. 25.28611° у. д. |
Даўгішкі |
Даўгішкі (лет. Daugiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Шатэкшні. Уваходзяць у склад Скапішкаўскага староства Купішкаўскага раёну Панявескага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўга або Дава (Daugo, Davo) — імя германскага паходжаньня[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX ст. Даўгішкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 54 чалавекі[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 405.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 390.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 201.