Данііл Галята
| Данііл Галята | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 лютага 2007[1] (19 гадоў) | |
| Рост | 181 см[2] | |
| Вага | 74 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | МЛ Віцебск | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023 | СКА-1938 | 11 (1) |
| 2024 | Іслач | 18 (0) |
| 2025— | МЛ Віцебск | 25 (0) |
| Зборныя | ||
| 2025 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2026— | Беларусь | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Данііл Галята (нар. 2 лютага 2007 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы «Энэргетыка»-БДУ. Дэбютаваў у складзе каманды 21 ліпеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебску», калі зьявіўся на полі на 71-й хвіліне. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 5 жніўня таго ж году ў матчы супраць «Слуцку», таксама выйшаўшы на замены ў другім тайме. Дэбютным голам адзначыўся 25 лістапада, улучыўшы мяч у браму «Іслачы». У той жа сустрэчы аддаў галявую перадачу. Цягам сэзону даволі часта гуляў у асноўнай камандзе, аднак сам сталічны клюб страціў месца ў элітным дывізіёне[3]. Пасьля кароткага адпачынку пачаў падтрыхтоўку з камандай да новага сэзону, але ў сакавіку 2024 году прыяднаўся да «Іслачы», склаўшы двухгадовы кантракт[4]. У складзе новай дружыны дэбютаваў 7 красавіка, згуляўшы апошнія амаль паўгадзіны матчу супраць мазырскай «Славіі». Пасьля даволі актыўна прыцягваўся да матчаў каманды. На пачатку 2025 году прыяднаўся да навічка Найвышэйшай лігі клюб МЛ зь Віцебску[5][6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыцягваўся да складу зборных Беларусі да 15 і 16 гадоў. З апошняй зь іх браў удзел у Кубку Разьвіцьця. У кастрычніку 2023 году футбаліст атрымаў выклік у зборную Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы за зборную 12 кастрычніка 2023 году ў матчы супраць зборнай Расеі. Гулец выйшаў на пляцоўку з капітанскай павязьзю і вызначыўшыся галявой перадачай[7]. З камандай таксама браў удзел у кваліфікацыйных матчах юнацкага чэмпіянату Эўропы. Паводле вынікаў адборачных матчаў поруч з дружанай прабіўся ў элітны раўнд розыгрышу[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]МЛ:
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://teams.by/daniil-galyata/player-259097/
- 1 2 3 https://fcisloch.by/player.asp?id=Daniil-Galjata-757&season=2025MEN
- ↑ «Витебск» вернулся в высшую лигу, «Энергетик-БГУ» вылетел в Д2 (рас.) Football.by.
- ↑ «Ислочь» подписала капитана юношеской сборной Беларуси (рас.) Афіцыйны сайт ФК «Іслач».
- ↑ Полузащитник Даниил Галята стал игроком «МЛ» (рас.). Белорусский футбол (2025-01-11). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Даниил Галята стал игроком "МЛ Витебск" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-03-08 г.
- ↑ Сборная Беларуси (U-17) проиграла российским сверстникам в товарищеском матче (рас.) Football.by.
- ↑ Юношеская сборная Беларуси (U-17) вышла в следующий этап квалификации ЕВРО (рас.) Football.by.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway