Дамінік Касакоўскі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.
Dominik Korwin-Kossakowski z Kossaków | |
Сьлепаўрон | |
Падстароста ковенскі | |
---|---|
1741 — 1743 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1711 Коўна, ВКЛ |
Памёр | 1743 Янава, ВКЛ |
Род | Касакоўскія |
Бацькі | Ян Мікалай Касакоўскі[d] Ганна са Скарульскіх[d] |
Жонка | Марыяна Забела |
Дзеці | Міхал Касакоўскі Антоні Касакоўскі Юзаф Казімер Касакоўскі Шыман Марцін Касакоўскі Ганна Касакоўская |
Рэлігія | каталіцтва |
Даміні́к Ко́рвін-Касако́ўскі з Ко́сакаў (1711, Коўна, цяпер Летува — 1743, Янава, цяпер Летува) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу Сьлепаўрон. Сын Яна Мікалая Касакоўскага і Анны Скарулскай[1]. Падстароста ковенскі (1741), судзьдзя земскі ковенскі (1741), стражнік ковенскі (1735).
Ажаніўся з Марыянай з Забелаў, зь якой меў дзяцей:
- Міхал Касакоўскі (1733—1798), ваявода віцебскі й браслаўскі;
- Антоні Касакоўскі (1735—1798), кашталян інфлянцкі;
- Юзаф Казімер Касакоўскі (1738—1794), біскуп інфлянцкі;
- Шыман Марцін Касакоўскі (1741—1794), гетман польны ВКЛ;
- Ганна Касакоўская (каля 1740 — ?), м. — Караль Чарнецкі, кашталян.
Усе ягоныя сыны былі прыхільнікамі Таргавіцкае канфэдэрацыі, за што падчас паўстаньня 1794 году падпалі пад перасьлед з боку інсургентаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9