Даля Грынкевічуце
Даля Грынкевічуце | |
Dalia Grinkevičiūtė | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Даля Грынкевічуце |
Нарадзілася | 28 траўня 1927[1] |
Памерла | 25 сьнежня 1987[1] (60 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | лекарка, дысыдэнтка, пісьменьніца |
Жанр | Успаміны |
Мова | жэмойцкая |
Значныя творы | Lietuviai prie Laptevų jūros (1997) |
Дáля Грынкевічуце (па-летувіску: Dalia Grinkevičiūtė; 28 траўня 1927, Коўна, Летува ― 5 сьнежня 1987, Коўна, Летувіская ССР) ― летувіская лекарка, пісьменьніца і дысыдэнтка[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Коўне, навучалася ў мясцовай жаночай гімназіі.
У 1941 годзе Даля была сасланая зь сям’ёй у Алтайскі край. У 1942 годзе сасланыя ў Трафімаўск у Паўночнай Якутыі. Адлучаны ад астатніх чальцоў сям’і бацька Далі памёр недзе на Ўрале[4].
У 1949 годзе разам з маці уцякла ў Летуву. На працягу году яны хаваліся ў дамах сваіх сяброў і сваякоў у Коўне. Ейная маці памерла і была пахаваная ў гэты пэрыяд. Далю ж паўторна арыштавалі і адправілі ў лягер Унжлаг у Сухабязводным (Горкаўская вобласьць). У 1953 годзе яна зноў была адпраўленая ў Якутыю, але ў наступным годзе, у зьвязку з «адлігай» пасьля сьмерці Сталіна, яна атрымала права вывучаць мэдыцыну ў Омску[4].
Вярнуўшыся ў Коўну, Д. Грынкевічуце працягнула там сваю мэдычную адукацыю, скончыўшы ў 1960 годзе (ва ўзросьце 33 гадоў) мясцовую мэдычную навучальню. Яна ўладкавалася лекаркай у мястэчку Лаўкава (Шылэльскі раён). Грынкевічуце працавала там да 1974 году, калі па волі савецкіх уладаў яе звольнілі з працы і пазбавілі службовай кватэры[3].
Яна клапацілася пра іншых ссыльных, запісвала ўспаміны.
Даля Грынкевічуце памерла ва ўзросьце 60 гадоў у 1987 годзе і была пахаваная на Эйгуляйскіх могілках у Коўне[5].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Д. Грынкевічуце пакінула дзьве вэрсіі сваіх успамінаў. Першыя, няпоўныя, але больш падрабязныя, былі напісаныя ў 1949—1950 гадах. Яны былі схаваныя ў слоіку ў садзе ля дому, дзя жыла Грынкевічуце, знойдзеныя ў 1991 годзе. Тэкст быў расшыфраваны і апублікаваны Ваенным музэям Вітаўта Вялікага ў 1996 годзе[6].
Другая вэрсія ўспамінаў была апублікаваная ў расейскім дысыдэнцкім выдавецкім выданьні «Память» у 1979 годзе. У Летуве ейныя ўспаміны былі ўпершыню апублікаваныя ў 1988 годзе. Яны былі перакладзеныя на ангельскую мову і выдадзеныя ў часопісе Lituanus у 1990 годзе[7].
Цяпер успаміны Далі Грынкевічуце ўваходзяць у школьную праграму па літаратуры ў Летуве[6]. У 2022 годзе беларуская паэтка і перакладніца Ванда Марцінш душ Рэйш пераклала на беларускую мову галоўны твор летувіскай дысыдэнткі "Літоўцы ля Мора Лапцевых".
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Lietuviai prie Laptevų jūros: Atsiminimai, miniatiūros, laiškai, sudarė A. Šulskytė, Vilnius, 1997 (Даля Грынкявічуце, Літоўцы ла Мора Лапцевых, Клайпеда, 2022 (пераклад Ванды Марцінш дуж Рэйш)).
- A Stolen Youth, a Stolen Homeland: Memoirs, Vilnius, 2003.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1048687252 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Dalia Grinkevičiūtė 1927 05 28-1987 12 25. Atmintinos datos. Genocide and Resistance Research Centre of Lithuania, https://web.archive.org/web/20210628053346/http://genocid.lt/UserFiles/File/Atmintinos_datos/2012/201205_grinkeviciute%20_biogr.pdf.
- ^ а б Dalia Grinkevičiūtė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VII (Gorkai-Imermanas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 181 psl.
- ^ Dalia Grinkevičiūtė 1927 05 28-1987 12 25. Atmintinos datos. Genocide and Resistance Research Centre of Lithuania, https://web.archive.org/web/20210628053346/http://genocid.lt/UserFiles/File/Atmintinos_datos/2012/201205_grinkeviciute%20_biogr.pdf.
- ^ а б Lietuviai prie Laptevų jūros: Atsiminimai, miniatiūros, laiškai, sudarė A. Šulskytė, Vilnius, 1997.
- ^ Grinkeviciute, Dalia (2018). Shadows on the Tundra. London: Peirene Press. p. 7.