Дакота (сьпявачка)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Герасімовіч.
Маргарыта Герасімовіч | |
Дакота на дзявочніку Teens 2017 | |
Дата нараджэньня | 9 сакавіка 1990 (34 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка |
Жанры | поп, ска-панк[d], панк-рок і гардкор-панк |
Інструмэнты | голас[d] і фартэпіяна |
Псэўданімы | Дакота |
Сайт | www.dakota-muz.ru |
Маргарыта Герасімовіч (псэўданім: Дакота; нарадзілася 9 сакавіка 1990, Менск) — беларуская сьпявачка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла музычную школу, сьпявала ў хоры «Тоніка» Уладзімера Кандука, займалася ў студыі эстраднага вакалу «Фортэ», пасьля «Фабрыкі Зорак-7» вырашыла паступаць у УДІК на рэжысэрскі факультэт.
Зь пяці гадоў займаецца музыкай[1], у дзесяць запісала першае дэма.
За апошнія паўгады Маргарыта атрымала прызавыя месцы ў трох беларускіх конкурсах па вакале, выконваючы ўласныя песьні і самастойна здымаючы для выступаў відэа-кліпы.
Акрамя вакалу і музыкі Маргарыта захапляецца фатаграфіяй і рэжысурай відэа.
З 2012 году салістка групы Monroe.
Эўрафэст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпявачка ў апошні дзень, 25 лістапада, падала заяўку на беларускі адбор да «Эўрабачаньня-2009». А засьпяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў паэт Глеб Лабадзенка[2]. Дакота ледзь не адзіная выканаўца, якая хацела б засьпяваць на «Эўрабачаньні» па-беларуску. Як паведаміла прадусэр «Эўрафэста» Анастасія Ціхановіч, сярод заявак пераважаюць песьні па-расейску і па-ангельску[3].
З асноўных канкурэнтаў Дакоты выступяць Пётар Ялфімаў, Гюнеш, гурт Litesound, Вольга Плотнікава, Аляксандар Патліс і іншыя. Але канкурэнты беларускую мову не выкарысталі.
Псэўданім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступае Маргарыта пад псэўданімам «Дакота», у перакладзе з партугальскага слэнгу азначае «шматгранная, незвычайная».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ТГ. (2009-06-12) «Тузін. Перазагрузка». Дакота (бел.) Салідарнасьць. Tuzin.fm. Праверана 2020-04-01 г. Архіўная копія ад 2011-08-28 г.
- ^ Сергей Макафеев; Ilya Benton. (2009-08-28) Дакота: "Поклонники из России просят белорусскоязычных песен". Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2020-01-19 г. Архіўная копія ад 2009-08-30 г.
- ^ Даніла Стрыжак. (2008-12-01) Дакота заспявае на адборы да "Еўрабачання" па-беларуску (бел.) Эўрапейскае радыё для Беларусі. TUT.BY. Праверана 2020-01-21 г. Архіўная копія ад 2016-03-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)
- Афіцыйны сайт Monroe (рас.)