Перайсьці да зьместу

Дай Дарогу!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дай Дарогу!
Гады 1998 — н. ч.
Краіна
Месца ўтварэньня Берасьце, Беларусь
Мова расейская
беларуская
польская
Жанр панк-рок
альтэрнатыўны рок
Выдавец GO-Records
Удзельнікі Юры Стыльскі
Ільля Церашчук
Аляксандр Закржэўскі
Былыя ўдзельнікі Ігар Гусеў

Кірыл Скам’ін
Васілі Капылаў
Алег Фядоткін
Аляксандр Халадкоў
Анатолі Тадорскі

«Дай дарогу!» — беларускі панк-рок гурт. Утвораны ў 1998 годзе ў Берасьці.

Ляўрэат прэмій «Даём рады» (Эўрарадыё, Менск) у намінацыях «Гурт году» і «Альбом году» ў 2012 годзе[1], уладальнік пэрсанальнае ўзнагароды ад менскага клюбу RE:PUBLIC у намінаваньні «Самы шалёны канцэрт» у 2012 годзе, пераможца «Добробаттл» (па выніках інтэрнэт-галасаваньня) на «Доброфест 2014»[2], ляўрэат прэміі Rock Profi 2015 у намінацыі «Артыст году».[3]

1998. Стварэньне Гурту. "Зарубило!"

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт «Дай дарогу!» створаны ў траўні 1998 году ў Берасьці Юрыем «Кешаю» Стыльскім (музыка, тэксты, гітара, сьпеў) і Васілём Капылавым (музыка, тэксты, сьпеў). Дэбютны выступ гурта адбыўся на канцэрце памяці ахвяраў чэрвеньскага суіцыду 25 чэрвеня 1998 году. Месца выступу — кінаклюб «Паветра» (былы кінатэатар «1 Траўня», разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Берасьці). Выступ стаў неспадзеўкаю як для арганізатараў імпрэзы, так і для саміх музыкаў.


« Наогул нас там ніхто не чакаў. Папросту мы самі ўсталі, пабралі інструмэнты, выйшлі без дазволу і адыгралі свой сэт. Ня ведаю, як нас людзі зразумелі, але мы, пакідаючы памяшканьне, самі адчувалі лёгкі шок. Гэта было файна! »

—Юры Стыльскі

Крыху пазьней да гурту запрашаецца Кірыл «Кириман» Скамьін (бас-гітара). У сярэдзіне ліпеня 1998 на «Green House Studio» з дапамогаю Алегу «Фёдора» Фядоткіна (бубны) гурт запісвае дэбютны міні-альбом «Зарубило!», які складаецца зь сямі твораў. Неўзабаве гэты міні-альбом быў выпушчаны на аўдыёкасэтах у фармаце спліта з дэмазапісам «Покупаем волосы» праекту "Киндерсюрприз" Алегу «Пацяму» Сьцепанюку.


« Насамрэч песень было больш, але гатовых, з музыкаю - толькі сем. Але нам абавязкова хацелася заявіць усім, што ў нас ёсьць такія вот песьні цудоўныя. Тады яшчэ касэты былі, і я бегаў, ледзь не ўсім мінакам іх уцюхіваў: маўляў, паслухай, гэта ж супэрматэрыял! »

—Юры Стыльскі

У чэрвені 1999 году міні-альбом «Зарубило!» быў дапісаны да паўнавартаснага альбома. Запіс адбываўся ў абноўленым складзе, з ударнікам Анатолем Тадорскім з The Shkrobots.

У гэты ж час песьня «Ехали мы, ехали» трапляе ў другі выпуск аўдыёальманаха «Берасьце-Рок-часопіс». Акрамя таго, гэты твор прызнаецца гітом менскім музычным друкам.

У жніўні 1999 бубнач Анатоль Тадорскі зьязджае зь Берасьці па разьмеркаваньні і на яго месца ў гурт «Дай дарогу!» трапляе Аляксандар «Смуга» Халадкоў. У гэты пэрыяд гурт выступае на канцэртных пляцоўках Брэста, раённых цэнтраў Берасьцейскае вобласьці, а таксама Бабруйску.

Вокладку для альбому «Зарубило» рабілі Юры Стыльскі і мастак Уладзімер Ківачук-Ёдаў, які, пачынаючы з альбома «На морозе!», стаў прадусарам, дызайнэрам і кліпмэйкерам гурту.

21 студзеня 2001 году ў берасьцейскім ПК Чыгуначнікаў на фэстывалі «Алюминиевая зима» гурт прадстаўляе новую праграму «На морозе», якая паслужыла асноваю для будучага альбому.

З восені 2001 году і па студзень 2002 году на «Green House studio» «Дай дарогу!» запісвае другі нумарны альбом «На морозе». Ад крытыкаў альбом атрымлівае станоўчыя водгукі: «Уцяжараны брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам. Вельмі добры рок, сьмею вас запэўніць. Драйвова сыграна, хутка, умела, чалавечыя тэксты — і ўсьміхнуцца ёсць дзе і падумаць». На альбоме ёсьць кампазыцыі на трасянцы («Баба-Гром») і польскай мове («Chłopaki z Terespolu»).

У чэрвені 2002 году з гурта сыходзіць Васіль Капылаў.

У 2002-2003 гадах кліпы на песьні «На Ямайке» і «Она не знала» трапляюць у гіт-парад «Клип-обойма» на рэспубліканскім тэлебачаньні. Такім чынам, творчасьць гурта становіцца больш даступнай масавай аўдыторыі і знаходзіць пэўны водгук: кліп «На Ямайке» на працягу доўгага часу трымаецца на другім месцы.

8 чэрвеня 2003 году гурт выступае ў берасьцейскім кінатэатры «Мір» з новай праграмаю, якая ўжо ўяўляла сабою паўнавартаснае шоў зь візуальным суправаджэньнем. На гэтым канцэрце адбываецца знаёмства музыкаў з будучым дырэктарам «Дай дарогу!» Яўгенам Круком.

14 чэрвеня 2003 году на маскоўскім лэйбле «Real Records» выходзіць складанка «Бешеные бабки», куды трапляе кампазыцыя «Дай дарогу!» «На Ямайке» (разам зь песьнямі гуртоў Кирпичи, Ленинград, МультFильмы і інш.).

У 2004 годзе да гурту вяртаецца Алег Фядоткін.

Зімой 2004 году на прафэсійным лэйбле GO-Records выходзіць трэці альбом гурта пад назваю «20 см», які атрымаў распаўсюджваньне ў трох вэрсіях: «Для папы» (зьмяшчае ненарматыўную лексіку), «Для мамы» (на запісе прысутнічаюць выключна цэнзурныя варыянты песень) і «Для фанов» (зьмяшчае песьню «Сане»). Упершыню прэзэнтацыя альбому берасьцейскага гурту праходзіць у менскім клюбе «Рэактар». Альбом «20см» надзвычай прыхільна быў успрыняты як крытыкамі, так і слухачамі: зь яго выхадам істотна ўзрастае папулярнасьць гурту. Альбом стаў адным са знакавых у творчасьці «Дай дарогу!». У Рэспубліканскай музычнай прэсе ён быў ахарактарызаваны як «уцяжараны Брэсцкі рок, у якім можна наскрэбці, да прыкладу, панк з хардкорам». Акрамя дыскаў у якасьці носьбітаў, альбом у апошні раз у гісторыі гурта выпускаецца і на аўдыёкасэтах.


« Нас дзякавалі, што могуць уключыць касэту дома, даць паслухаць бацькам. Мне ўсё адно-якая вэрсыя. Мая мама ўсё паслухала і ёй спадабалася. У выкарыстаньні ненарматыўнай лексікі няма нічога кепскага, і нічога добрага. Гэта нэйтральная пазіцыя. Хай будзе. Тым больш я карыстаю нецэнзурную лексіку не для зьвязку словаў, таму што іншых ня ведаю, а калі яна прама просіцца, калі выказвае моцныя эмоцыі. »

—Юры Стыльскі

Падчас яго стварэньня да гурту далучаецца ўдзельнік промагрупы BrestCity-Hardcore Яўген Крук, які апэратыўна ўзяў на сябе абавязкі адміністратара і з 2015 тур-мэнэджэрам «Дай дарогу!». Шмат у чым дзякуючы яго намаганьням ґеаґрафія выступаў калектыву значна пашыраецца.

У гэты ж пэрыяд пачаў працаваць афіцыйны сайт калектыву.

У 2005 годзе выходзіць першы акустычны альбом гурта «Акустика-1».

У 2007 годзе гурт выпускае складанку сваіх лепшых песень пад назваю «Supersession».

У 2008 годзе, пасьля больш чым трохгадовага перапынку, гурт выпусьціў новы паўнавартасны электрычны альбом пад назвай «Д.С.П.Г». Да новага альбому ўвайшло 19 кампазыцый і некалькі бонусных рэміксаў ад электроннага праекту Стыльскага 4Kuba. Музычны крытык Зьміцер Безкаравайны зазначыў, што калі б музыкі працавалі ў Менску, а не ў Берасьці, то даўно б ужо сталі рок-зоркамі ўсебеларускага маштабу. У той жа час альбом крытыкавалі за багацьце ненарматыўнай лексікі.

У падтрымку новага альбома было зьнята чатыры кліпа на песьні «День-ночь», «Д.С.П.Г.», «Тома» и «Самородок». Некаторыя з гэтых відэа атрымалі ратацыю на расейскім канале A-One і ўкраінскім Inter-TV.

У 2008 годзе адбылося першае выступленьне курту на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі ў рамках мота-фэстывалю ў падмаскоўным месьце Фразіна, і з тых часоў «Дай дарогу!» становіцца сталым удзельнікам гэтага open-air.

Шкляная статуэтка «Даём рады» у намінаваньні «Гурт году»

2011. «Боли нет» ды «Сквозь говно»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе выходзіць другі акустычны альбом «Боли нет». Дыск складаўся практычна цалкам з новага матэрыялу. Альбом зьмяшчае ў сябе бонус-вэрсію загалоўнай песьні, якую лідэр гурту «Дай Дарогу!» Юры Стыльскі выконвае разам зь Сяргеем Міхалком (ex-Ляпіс Трубяцкі, Brutto).

У 2011 годзе публіцы быў прадстаўлены кліп на песьню "Температура". Сама песьня выйшла яшчэ на альбоме «20 см» 2004 году. Па словах музыкаў, ідэя кліпа нарадзілася зусім раптоўна, калі гурт ехаў паблізу поля, абсыпанага кветкамі пунсовых макаў. Ад моманту першых здымак да выхаду гатовага кліпа прайшоў амаль цэлы год. Шмат часу сышло на мантаж і спэцэфэкты. За тыдзень да прэм’еры фронтмэн Юры Стыльскі перапісаў песьню, дадаўшы ў яе солё. Галоўную жаночую ролю выканала мадэль зь Берасьці Паліна Цыялта.

У 2012 годзе выходзіць альбом «Сквозь говно». Частка песень былі новымі, астатнія-перапісаныя ў электрычнасьці песьні зь леташняга акустычнага "Боли нет". Пасьля яго запісу з гурту сыходзіць бубнач Алег Фядоткін, месца якога за барабаннай устаноўкай займае Ігар Гусеў. Альбом высока ацэнены крытыкамі і па выніках году «Дай дарогу!» становіцца ляўрэатам прэмій «Даём рады» (Эўрарадыё, Менск) у намінацыях «Гурт году» і «Альбом году», а таксама ўладальнікам пэрсанальнай узнагароды ад менскага клюбу RE:PUBLIC у намінацыі «Самы шалены канцэрт».

У сярэдзіне сакавіку 2013 году «Дай дарогу!» прадставілі новую праґраму пад назвай "Велаакустыка". Дзесяць сваіх вядомых песень гурт запісаў з новай аранжыроўкай у акустычнай вэрсіі. Песьні былі сыграныя і запісаныя на відэа ў якасьці 4К і выкладзеныя ў вольным доступе на YouTube. Здымкі праходзілі ў ангары па рамонце ровараў (ад гэтага і такая назва праграмы)

У канцы 2013 году гурт пакідае бас-гітарыст Кірыл Скамьін, на зьмену якому прыходзіць Аляксандар Закржэўскі. Да гэтага часу «Дай дарогу!» становіцца вядучым гуртом і адным з галоўных фэстывальных хедлайнераў Беларусі, а ў родным Брэсьце — бясспрэчным канцэртным лідэрам.

8 мая 2014 году быў прэзэнтаваны кліп на песьню "Танкіст", прысьвечаны гульцам у World Of Tanks.

Гурт на канцэрце Салідарныя з Беларусьсю 26 кастрычніка 2019 года ў Варшаве

У 2014 годзе гурт пачынае актыўна выступаць на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (у прыватнасьці, становіцца ўдзельнікам фэстываляў «Нашествие-2014» і «Доброфест-2014»).

У канцы 2014 — пачатку 2015 году гурт адзначае дзесяцігодзьдзе альбома «20 см» вялікім турам па беларускіх гарадах.

У пачатку 2015 году «Дай дарогу!» пачынае працаваць з новым бубначом Ільлёй Церашчуком і прыступае да запісу аднайменнага альбому, прэзэнтаванага 8 траўня 2015 у клюбе Re:Public.

У 2016 годзе гурт праводзіць міні-тур па гарадах Расеі сумесна з Noize MC.

У пачатку лета 2016 гурт «Дай дарогу!» увайшоў у «Топ-5 самых папулярных фестывальных гурт Украіны» (па вэрсіі аўтарытэтнага квіточнага распаўсюдніка Karabas і інтэрнэт-выданьня Neformat), апярэдзіўшы Бумбокс, Ріаnобой, Скрябін і шматлікіх іншых украінскіх выканаўцаў.

У 2016 годзе гурт выпускае беларускамоўны сынгл «Ня веру», а праз год быў прэзэнтаваны кліп на гэтую песьню.

  • 1999 — Зарубило!
  • 2002 — На морозе!
  • 2004 — 20 см
  • 2005 — Акустика-1
  • 2006 — Supersession
  • 2008 — Д.С.П.Г. (GO-Records)
  • 2011 — Боли нет
  • 2012 — Сквозь говно
  • 2013 — Велоакустика, часть 1
  • 2014 — Велоакустика, часть 2
  • 2015 — Дай дарогу!
Бас-гітарыст "Дай Дарогу!" Аляксандр Закржэўскі
  • Юры Стыльскі — сьпеў, гітара, тэксты, музыка
  • Аляксандар Закржэўскі — бас-гітара, фонавы сьпеў
  • Ільля Церашчук — бубны
  • Андрэй Белы — солё-гітарыст
  • Яўген Крук — дырэктар
  • Уладзімер «Jodov» Кивачук — рэжысэр відэа
  • Павел «SlowMo» Малашонок — фатограф
  • Ігар Гусеў — бубны (2012-2015)
  • Кірыл Скамьін — бас-гітара, фонавы сьпеў (1998-2013)
  • Васіль Капылаў — сьпеў, тэксты, музыка (1998-2002)
  • Алег Фядоткін — бубны (1998, 2004-2012)
  • Аляксандар Халадкоў — бубны (1999-2004)
  • Анатоль Тадорскі — бубны (1999)
  • 2009 — кліп «На Ямайцы», упершыню паказаны ў прараме Беларускага тэлебачаньня (БТ) «Клип-обойма».
  • 2009 — кліп «Самородок», зьняты 27 чэрвеня 2009 на тэрыторыі жаночага футбольнага клюбу «Виктория-86» (Брэст), інтэрнэт-прэзэнтаваньне адбылося 29 ліпеня 2009.
  • 2009 — кліп «День-ночь», ролік на зьявіўся ў падтрымку новага альбому «Д.С.П.Г.», які выйшаў увосень 2008 году на GO-Records. Упершыню прадстаўлены ў Расеі на тэлеканале «А1» («Першы альтэрнатыўны»).
  • 2009 — кліп «Тома», прэзэнтаваны на расейскім «А1» («Першы альтэрнатыўны») і ўкраінскім Inter-Tv.
  • 2011 — кліп «Температура», першы "даўгабуд" у відэатэцы Дай дарогу!. На стварэньне кліпа сышоў амаль цэлы год: улетку 2010 году зьнялі дэбютныя кадры ў макавым полі (іх у выніку засталося каля 5% ад агульнай працягласьці відэа), увосень здымалі гісторыю, узімку і ўвесну — музыкаў, усё лета 2011 сышло на мантаж і спэцэфэкты. За тыдзень да прэм’еры (04.10.2011) фронтмэн Юры Стыльскі перапісаў солё. Галоўную ролю выканала мадэль Паліна Ціолта.
  • 2014 — кліп «Танкист», прэзэнтаваны 8 траўня 2014, прысьвечана гульцам у World of Tanks. Галоўную ролю ў відэакліпе сыграў Сяргей Абухоў.
  • 2015 — кліп «Отравлены мозги». Здымкі праходзілі яшчэ ў 2012 годзе, у выніку да моманту прэзэнтацыі кліпу з музыкаў, якія прынялі ўдзел у здымках, застаўся толькі фронтмэн Юры Стыльскі.
    Лідар "Дай Дарогу!" Юры Стыльскі на фоне адной з напісаных ім карцін
  • 2017 — кліп «Не веру». Першы кліп на беларускамоўную песьню.
  • У альбоме «На марозе» можна пачуць кампазыцыі на трасянцы («Баба-Гром») і польскай («Chlopaki Z Terespolu») мовах. З апошняй песьняй Дай дарогу! практычна штогод выступаюць на дне гораду Тэрэспаль (Польшча).
  • На канале гурту «Дай дарогу!» на YouTube у сэрыі 5-хвілінных відэаролікаў «Дай дарогу!-TV» лідэр гурта Юры Стыльскі дае відэаадказы на самыя папулярныя пытаньні фанатаў і распавядае пра жыцьцё гурту.
  • Акрамя гурту «Дай дарогу!» Юры Стыльскі зьяўляецца заснавальнікам электроннага праекту «4 Kuba».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]