Давыд-Гарадоцкі замак
| Помнік абарончай архітэктуры | |
Давыд-Гарадоцкі замак | |
Замкавыя валы | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Давыд-Гарадок |
| Каардынаты | 52°03′27″ пн. ш. 27°12′38″ у. д.HGЯO |
| Статус | Ахоўная зона |
Давыд-Гарадоцкі замак на мапе Беларусі Давыд-Гарадоцкі замак | |
Давыд-Гарадоцкі замак — помнік гісторыі і архітэктуры XIV—XVII стагодзьдзяў у Давыд-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на правым беразе ракі Гарыні, на Замкавай гары. Існаваў у XIV—XVIII ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя замка адлюстроўваецца ў 15 падрабязных інвэнтарох места і воласьці. Найбольш старажытны датуецца 1605 годам[1].
Замак моцна пацярпеў у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і ў Вялікую Паўночную вайну (1700—1721).
У 1760 годзе замак канчаткова страціў сваё абарончае значэньне, тады ж на тэрыторыі Дольнага замка збудавалі замкавы двор без фартыфікацыяў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узьнік на месцы раньнесярэднявечнага гораду і складаўся зь Ніжняга і Горнага замкаў. Апошні абводзіўся дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізьбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзьве хаты з каморамі і алькежам. У 1692 годзе верхні ярус брамы займала парадная заля, а замест дома паўстаў палац зь пяцьцю жылымі пакоямі, ядальнай, алькежам і сенцамі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1921—1936 гг.
- 1921—1936 гг.
- 1936 г.
- 20 кастрычніка 1936 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ткачоў М. Давыд-Гарадоцкі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 567.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113В000682 |