Гісторыя ірляндзкай мовы
Гісторыя ірля́ндзкае мовы — храналёгія эвалюцыянаваньня гаворак пракельцкае мовы і пазьнейшых дыялектаў кельцкага паходжаньня на востраве Ірляндыя ўключна да цяперашняга часу, якая пачалася з прыбыцьця кельцкамоўнага насельніцтва ў Ірляндыю. Дакладнай даты, калі гэта здарылася, няма. Паводле розных меркаваньняў, існуюць вэрсіі ад 2000 год да н.э. і да апошніх стагодзьдзяў да н.э.
Ірляндзкая мова належыць да гайдэльскае групы кельцкае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, як і іншыя гайдэльскія, яна супрацьпастаўленая астатнім жывым кельцкім мовам (а таксама некаторым вымерлым) больш архаічным лёсам пракельцкага *kʷ: у той час у валійскай, корнскай і брэтонскай, а таксама, напрыклад, у гальскай, гэты гук перайшоў у p або b, у гайдэльскіх ён захаваўся як k. Вялікую ролю, зрэшты, як і ў іншых гайдэльскіх, адыгрываюць зьмены зычных і галосных, якія маюць граматычную ролю.
«Прымітыўны»/архаічны пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэтак званы «прымітыўны» (альбо яшчэ таксама «архаічны»[1], ірл. Gaeilge Ársa) пэрыяд разьвіцьця зьяўляецца найстарэйшай вядомай формай ірляндзкае мовы. Вядомыя толькі фрагмэнты, галоўным чынам, уласныя імёны, якія былі напісаныя на каменьні агамічным пісьмом. Дадзеныя фрагмэнты ў сучаснай літаратуры вядомыя як схематычныя выявы дадзенага пісьма або ў якасьці лацінскае трансьлітарацыі. Як лічыцца, архаічны пэрыяд тыпалягічна зьяўляецца найбліжэйшым адносна пракельцкае мовы.
Старажытнаірляндзкі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрыяд, які датуецца прынамсі пачаткам V ст. н.э., пасьля чаго прыкладна ў пачатку другога тысячагодзьдзя адбываецца паступовы распад на ўласна ірляндзкую, шатляндзкую і, крыху пазьней, на мэнскую мовы, якія, будучы нашчадкамі аднае мовы, склалі роднасную падгрупу — гайдэльскую. У гэты пэрыяд гэлы, носьбіты старажытнаірляндзкае мовы, распаўсюджваецца ў Шатляндыю і востраў Мэн (што й абумовіла ўзьнікненьне шатляндзкай і мэнскай, гл. Дал Рыяда). Заклаліся г.зв. мутацыі галосных і зычных, таксама ў гэты пэрыяд гэлы ўпершыню засвойваюць лацінскі альфабэт. Ужо ў гэтыя часы складаецца артаграфія, што тлумачыць яе архаічны характар і шырокую наяўнасьць розных спалучэньняў літараў (неабходных для адлюстраваньня мутацыяў); гэтая артаграфія дагэтуль існуе ў ірляндзкай і шатляндзкай мовах.
Сярэднеірляндзкі пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрыяд паступовага распаду старажытнаірляндзкае мовы, паралельна складваецца г.зв. клясычная гэльская мова.
Раньні сучасны пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасны пэрыяд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крынінцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |