Перайсьці да зьместу

Гірд Годвінсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гірд і яго брат у бітве пад Гастынгсам, сцэна 52 габэлену з Баё: «HIC CECIDERUNT LEWINE ET GYRD FRATRES HAROLDI REGIS» («Тут загінулі Левін і Гірд, браты караля Гаральда»)

Гірд Годвінсан (каля 1032 — 14 кастрычніка 1066) — англасаксонскі нобіль, эрл Усходняй Англіі (з 1055 году), актыўны ўдзельнік абароны Ангельшчыны ад нармандзкіх заваёўнікаў.

Чацьверты сын эрла Годвіна, малодшы брат караля Гаральда II.

У 1051 годзе выправіўся з сваім старэйшым братам Свэйнам у выгнанне ў Фляндрыю, але ў адрознасьць ад Свэйна змог вярнуцца з астатняй часткай кляну ў наступным годзе. Разам з сваімі братамі Гаральдам і Тостыгам быў ля смяротнага ложа свайго бацькі.

Па сьмерці бацькі ў красавіку 1053 году, паміж 1055 і 1057 гадамі стаў эрлам Усходняй Англіі[1].

Загінуў у бітве пад Гастынгсам разам з сваімі братамі Гаральдам і Леофвайнам.

  1. ^ DeVries K. The Norwegian Invasion of England in 1066. — Boydell Press, 1099. P. 114—115.