Перайсьці да зьместу

Гутэн-Чапскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гутэн-Чапскія
Герб «Ляліва»
Дэвіз Vitam patriae, honorem nemini (Жыцьцё — Айчыне, гонар — нікому)
Тытул Графы
Краіна паходжаньня Польшча
Прызнаныя ў
Першы з роду Марцін фон Гутэн-Чапскі

Гу́тэн-Ча́пскія (па-польску: Hutten-Czapscy), Чапскія (польск. Czapscy) гербу «Ляліва» — шляхецкі род у ВКЛ і Расейскай імпэрыі. Вядомы з XIV стагодзьдзя. Першы дакумэнтальна вядомы прадстаўнік роду — Марцін, якому Жыгімонт I Стары ў 1526 надаў права на ўладаньне маёнткам Чаплі (польск. Czaple; адсюль прозьвішча).

Лічылі сябе выхадцамі з Прусіі. Мелі родавы маёнтак Бэнкава ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў ХІХ ст. прызнаны ў Прусіі і Расеі. Мелі маёнткі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Польшчы, Украіне. На Беларусі ў ХІХ — пач. XX ст. Чапскім належалі Станькава, Прылукі, Негарэлае і інш. ў Менскім павеце, Нарушчавічы, Сваятычы ў Наваградзкім, Ганцавічы, Нача-Ляхоўская ў Слуцкім павеце.

У час перапісу 1917 году кіраўнік роду Юры Гутэн-Чапскі назваў сябе беларусам паводле нацыянальнасьці[1].

 Францішак Станіслаў Гутэн-Чапскі (1725—1802), апошні ваявода хелмінскі
 х Вераніка Радзівіл, д. Міхала Казіміра Радзівіла
 │ 
 ├─>Караль (1778—1836), маршалак шляхты Менскага павету
 │  х Фабіяна Абуховіч (1794—1876), д. Міхала Абуховіча
 │  │ 
 │  └─>Эмэрык (1828—1896), расейскі дзяржаўны дзяяч, калекцыянэр
 │     х Эльжбета-Караліна фон Меендорф (1833—1916)
 │     │ 
 │     ├─>Караль (1860—1904), менскі мескі галава (1890—1901)
 │     │  х графіня Марыя-Леанціна Пуслоўская (1870—1965)
 │     │  │ 
 │     │  └─>Эмэрык Аўгуст (1897—1979), польскі гісторык, палітычны дзяяч
 │     │ 
 │     └─>Юры (1861—1930), менскі губэрнскі маршалак (1918—1920)
 │        х1 (1886) графіня Юзэфа фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903)
 │        х2 (1925) Паліна Ахматава (1873—1955)
 │        │ 
 │        ├─>(ад 1 шлюбу) Марыя (1894—1981), польскі гісторык
 │        │ 
 │        └─>(ад 1 шлюбу) Юзэф (1896—1993), польскі вайсковы дзяяч, мэмуарыст
 │ 
 └─>Станіслаў (1779—1844), вайсковы дзяяч
    х Соф’я Абуховіч, д. Міхала Абуховіча
    │ 
    └─>Эдвард (1819—1888)