Міхал Абуховіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхал Абуховіч
POL COA Jasieńczyk.svg
Герб уласны «Ясеньчык зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1760
Памёр 1818
Род Абуховічы
Бацькі Юзэф Абуховіч
Францішка Гюнтэр (Günther)
Жонка Францішка Жэвуская гербу «Крыўда»
Дзеці Фабіяна<br\>Соф’я

Міхал Абуховіч (па-польску: Michał Obuchowicz, каля 17601818) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, апошні кашталян менскі ў 1792—1793.

З роду Абуховічаў гербу ўласнага «Ясеньчык зьменены», сын Юзэфа Абуховіча, падваяводы наваградзкага, і Францішкі Гюнтэр (Günther).

Міхал Абуховіч ажаніўся з Францішкай, дачкой Станіслава Фердынанда Бэйда-Жэвускага гербу «Крыўда» і княжны Кацярыны Караліны Радзівіл (дачкі Міхала Казімера Радзівіла). Меў зь ёй дзьве дачкі, Фабіяну й Соф’ю, якія выйшлі за муж за Караля і Станіслава Гутэн-Чапскіх.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908