Зондэрготыка
Выгляд
Зондэрготыка (ад нямецкага Sondergotik — «асаблівая готыка») — позьнегатычны архітэктурны стыль, асабліва распаўсюджаны ў Аўстрыі, Баварыі і Багеміі з XIV па XVI стагодзьдзе. Тэрмін уведзены ў 1913 годзе гісторыкам мастацтва Куртам Герстэнбэргам у працы Deutsche Sondergotik. Гэты стыль атрымаў разьвіцьцё адначасова зь некаторымі іншымі мясцовымі варыянтамі готыкі: мануэліна ў Партугаліі, пэрпэндыкулярная готыка ў Ангельшчыне.