Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:W.V.-S.

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лепей рабіць гэтак: [[8 верасьня]] [[1514]]

У будучыні будуць створаныя артыкулы (напрыклад: 8 верасьня 1514) і лягчэй будзе дадаваць туды інфармацыю (дзякуючы What links here).

Гл. мае змяненьні ў Згуртаваньне Беларускай Шляхты.

EugeneZelenko 02:37, 17 Aug 2004 (UTC)

Лепей выкарыстоўваць сымбаль націску &#769 ; (прашу прабачэньня, без прагалу перад ;). Ставіць пасьля галоснай.

Спачатку выяву трэба дадаць з дапамогай Upload file (з toolbox). Потым дадаць спасылку ў артыкул. Напрыклад: Заслаўе.

Для абмеркаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Мне здаецца, што слова ў пачатку артыкула дастаткова пазначаць тлустым шрыфтом, без вылікіх літар:

Гісто́рыя (ад грэцкага ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае).

Дарэчы - артыкул пра гісторыю вельмі добры атрымліваецца.

EugeneZelenko 03:40, 20 Aug 2004 (UTC)


Наадварот. Я лічу, што ў самім артыкуле трэба загалоўкі пісаць вялікімі літарамі. Гэтак прынята ў нашых энцыкляпедыях. Сярод рэдактараў існуе такі тэрмін "чорнае слова", ш. зн. загаловак артыкула вялікімі й тлустымі літарамі. Пакуль артыкулаў мала, трэба перарабіць на вялікія літары.


На жаль (я не прафэсіянал у гэтай галіне :-) магу толькі выказаць суб'ектыўную думку, што словы (асабліва калі іх некалькі), напісаныя вялікімі літарамі, цяжка чытаць і спаслацца на slounik.org.

Магчымы кампраміс - даведацца, што з гэтай нагоды думаюць іншыя :-)

EugeneZelenko 02:58, 21 Aug 2004 (UTC)

У гэткім разе, вам трэба даверыцца мне :). Я маю вопыт працы рэдактарам у выдавецтве "Беларуская энцыкляпедыя". Лепш хай будзе так, каб гэта нагадвала клясічную энцыкляпедыю.

Подпісы ў старонках talk

[рэдагаваць крыніцу]

Калі гэта няцяжка, то карыстайцеся подпісам каб было лепей бачна, хто што сказаў :-). Робіцца ~~~~ ці кнопкай "Your signature with timestamp" акна рэдагаваньня. EugeneZelenko 15:55, 22 Aug 2004 (UTC)

Пытаньне: нумізматычная тэрміналёнія

[рэдагаваць крыніцу]

Хочу зрабіць артыкул пра "зайцоў" :-) У мяне ёсьць наступнае пытаньне пра папяровыя грошы (як лепей казаць):

  • (en: bill, ru: таксама і купюра): асыгнацыя, банкнота ?
  • (en: Obverse; ru: лицевая сторона) ?
  • (en: Reverse; ru: обратная сторона) ?

Авэрс і рэвэрс, калі не памыляюсь, датычацца манэт.

EugeneZelenko 16:30, 3 Sep 2004 (UTC)

1. Мяркую, што лепш казаць "папяровыя грошы", бо калі ўваходзіць у разборы, дык банкноты — гэта банкаўскія білеты, а скарбовыя білеты ня мусяць так называцца. Пагэтаму лепш карыстацца тэрмінам, які абдымае абодва тыпа грашовых адзнакаў у папяровым выглядзе — "папяровыя грошы". 2. Я-бы казаў — "зьнешні" і "адваротны". --W.V.-S. 22:27, 4 Sep 2004 (UTC)W.V.-S.

дэструктыўная катэгарызацыя

[рэдагаваць крыніцу]

Навошта праводзіць дэструктыўную катэгарызацыю (ці дэкатэгарызацыю)? Навошта ўводзіць аб'яднаную катэгорыю "Навука й тэхналёгіі", калі ёсьць асобныя катэгорыі? Навошта парушаць гіерархію катэгорый? Ня думаю, што гэта мае сэнс, акрамя хіба што нейкага незвычайнага жаданьня ўсё зьмяніць. Прапаную вярнуць усё назад. --Monk 06:55, 29.03.2005 (UTC)

Абмеркаваньне гэтай праблемы ідзе ў Абмеркаваньне катэгорыі:Навука.
2Monk: каменьне дазваляецца кідаць толькі тым, хто сам без граху.
EugeneZelenko 14:13, 29.03.2005 (UTC)

Зьмена правапісу ў артыкуле Іван Ляцкі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, паглядзіце Абмеркаваньне:Іван Ляцкі. --EugeneZelenko 03:54, 20.05.2005 (UTC)

Пытаньне пра мэтрыкі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, паглядзіце Абмеркаваньне:Мікалай Перавальскі. --EugeneZelenko 14:14, 21.06.2005 (UTC)

Выдаліў фразу з прэтэнзіяй на адкрыцьцё (Бог)

[рэдагаваць крыніцу]

навошта? асабіста калі з прэтэнзіяй на адкрыццё? Version 14:10, 3.02.2006 (UTC)

Вікіпэдыя адлюстроўвае агульнаўжываемыя факты, тэорыі, гіпотэзы і г.д., а не арыгінальныя дасьледаваньні. --EugeneZelenko 15:09, 03.02.2006 (UTC)
вельмі сумна... што сістэма каперніка не была ўжыта да яго нараджэння... вельмі сумна
цяпер лепей бачна, што няма нічога дзівоснага ў тым, што Лукашэнка да гэтай пары прэзідэнт...

--Version 0:21, 4.02.2006 (UTC)

Мабыць Капернік чымсьці абгрунтоўваў свае словы... --EugeneZelenko 05:57, 04.02.2006 (UTC)
Иоанн 16:13-14 Когда придёт Он, Дух истины, то наставит вас на всякую истину; ибо не от Себя говорить будет, но будет говорить, что услышит, и будущее возвестит вам. Он прославит Меня, потому что от Моего возьмет и возвестит вам. Иоанн 4:22-24 Вы не знаете, чему кланяетесь; а мы знаем, чему кланяемся, ибо спасение от Иудеев; Но настент время, и настало уже, когда истинные поклонники будут поклоняться Отцу в духе и истине, ибо таких поклонников Отец ищет Себе; Бог есть дух, и поклоняющиеся Ему должны поклоняться в духе и истине. Иоанн 14:6 Иисус сказал ему: Я есмь путь и истина и жизнь; никто не приходит к Отцу, как только чрез Меня; Иоанн 17:17 Освяти их истиною Твоею: слово Твое есть истина. Иоанн 3:20-21 Ибо всякий, делающий злое, ненавидит свет и не идёт ко свету, чтобы не обличились дела его, потому что они злы; А поступающий по правде идет к свету, дабы явны были дела его , потому что они в Боге соделаны --Version 15:13, 4.02.2006 (UTC)
Нагадаю, што ня ўсе ўспрымаюць Біблію, як абсалютную ісьціну. --EugeneZelenko 15:24, 04.02.2006 (UTC)
Дастаткова яе проста ўспрымаць, каб зразумець што такая інтэрпрэтацыя можа мець сэнс. Бо азначэнне, усяго яно толькі і ёсць - азначэнне. Калі біблія азначае, то чаму вы лічыце, што яе азначэнне тэрмінаў нельга ўспрымаць? Заўважце, што ў гэтым кантэксте не сцвярджаецца, што Бог - нейкі суб'ект. Вы ж не ставіце пад сумненне сэнс тэрміна "прамая" ці "клон". Дастаткова проста назіраць як ідэя Бога адлюстроўваецца на грамадскім жыцці, каб паняць як яна існуе. Проста крышачку паглядзець навокал. І тады, я лічу, што вы пагадзіцеся са мной.

--Version 23:22, 4.02.2006 (UTC)

Калі казаць проста, фраза была псеўданавуковым глупствам. — W.V.-S.
Няўжо? Мне здаецца што хутчэй наадварот. У чым Вы бачыце псеўданавуковасць? І ў чым глупства?--Version 23:22, 4.02.2006 (UTC)
Калі вы наконт «Бог — ідэя, якую нехта ўспрыняў, ці напісаная як Слова» – дык гэта, відавочна, не энцыклапедычнае азначэнне, а фраза, якая ў стрыманых і выхаваных людзей выклікае адзіную рэакцыю: А што тут мелі на ўвазе? У якой, у чыёй сістэме каардынат «Бог — ідэя, якую нехта ўспрыняў»? Ці не задужа шмат «Багоў» гэткіх атрымаем? І што значыць «напісаная як Слова»? Я не ведаю, можа аўтар хацеў сказаць нешта геніяльнае -- але ў яго не атрымалася, трэба паспрабаваць інакш.--Zban 02:06, 05.02.2006 (UTC)
прачытайце ўважліва, напрыклад, біблію і тады, спадзяюся, вы зразумееце, што я мею наўвазе - ня буду сцвярджаць як наконт стрыманасці і выхаванасці, але адукаванасці гэта можа паспрыяць --Version 02:06, 05.02.2006 (UTC)
У вас ёсьць выдатная магчымасьць напісаць артыкул «Паняцьце Бога ў хрысьціянстве». — W.V.-S. 13:34, 05.02.2006 (UTC)
думаю, што у мяне няма столькі часу - інакш нязгодных будзе больш, але - нязгодных - з іншага боку; а даказваць такой колькасці людзей - сабе даражэй; рабіце што хочаце, год праз дзесяць можа пашкадуеце, ці мой сум застанецца пры мне --Version 15:00, 05.02.2006 (UTC)
Сьлесар-інтэлігент — W.V.-S. 21:08, 05.02.2006 (UTC)
)) --Version 22:13, 06.02.2006 (UTC)

Greetings W.V.-S., could you help me create a stub for this article? - It is based on the Russian article. 3-5 lines would be sufficient enough. Please. Your help would be gratefully appreciated. (I do not know what the correct title should be). Thanks -- Jason, 2 March 2006

I heve not interest it. Best regards. — W.V.-S. 23:09, 02.03.2006 (UTC)

Развязанне праблемы правапісаў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, падтрымайце Беларускую Вікіпедыю: http://meta.wikimedia.org/wiki/Requests_for_new_languages#Belarusian_.28Orthography_Revision_of_1959.29_.2812_support_.2F_5_oppose.29 Гэтым Вы дапаможаце і прыхільнікам афіцыйнага правапісу, і прыхільнікам неакласічнага правапісу. І Беларускай справе. Дзякуй за падтрымку!

Дапамога з шаблёнам "Гарады Латвіі"

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу Васпана паглязець хоць бы адным вокам на Шаблён:Гарады Латвіі й выправіць магчымыя памылкі з гледзішча беларускасьці пададзеных назваў. Асабліва мяне цікавіць правільнае напісаньне гарадоў Karsava-Корсаўка, Kraslava-Краслаўка ды Zilupe-Разэнава(?). Вельмі ўдзячны за дапамогу.--Kažemaks 16:25, 25 верасьня 2007 (UTC)

Калі ласка, прыміце ўдзел у гэтым абмеркаваньні. --Ліцьвін 19:15, 6 лістапада 2008 (UTC)

Абмяркоўваць няма чаго. Ёсьць радаводныя дакумэнты і праца спэцыялістаў. І нейкія фантазыі журналістаў. Просьба не тлуміць мне галавы. Лепш займіцеся канструктыўнымі рэчамі — нечага напішыце ў Вікіпэдыю. — W.V.-S. 01:52, 7 лістапада 2008 (UTC).
Я гэтую кнігу не чытаў. Але па спасылцы якую я Вам падаў нічога аб гэтым не гаворыцца. Ніхто не спасылаецца на гэтую працу і не гаворыць, што тамака напісана, што ён быў менавіта украінцам. Пры гэтым Вы адмаўляецеся нешта дадаткова камэнтаваць. Усё гэта вельмі дзіўна і не выклікае даверу.
Лепш займіцеся канструктыўнымі рэчамі — нечага напішыце ў Вікіпэдыю. Не кажаце, што мне рабіць і я ... (с) Калі ласка, прыміце ўдзел у абмеркаваньні. --Ліцьвін 15:10, 7 лістапада 2008 (UTC)
Кнігі чытаюць не па спасылках у інтэрнэце. Схадзіце ў бібліятэку. — W.V.-S. 00:31, 8 лістапада 2008 (UTC).
Вельмі кепскі адказ :( Мабыць гэтую кнігу чыталі толькі Вы. Мяркую, трэба вяртаць усе варыянты. Калі ласка, не зьмяняйце зьмест, пакуль не адкажыце на пытаньні ў абмеркаваньні. --Ліцьвін 00:41, 8 лістапада 2008 (UTC)
Тролінгам, калі ласка, займайцеся ў іншым мейсцы. Усе адказы мною былі ўжо дадзеныя. — W.V.-S. 00:45, 8 лістапада 2008 (UTC).
Яшчэ адзін цудоўны адказ. Я вас прасіў адказаць на мае пытаньні на старонцы абмеркаваньня, Вы адмаўляецеся, тролінг гэта ці не ня мае вялікага значэньня, але такія паводзіны недапушчальныя. --Ліцьвін 01:06, 8 лістапада 2008 (UTC)

Калі ласка, падайце інфармацыю пра аўтарства, крыніцу і ліцэнзію з дапамогай шаблёну {{Інфармацыя}}. Бяз гэтых зьвестак файл будзе выдалены. --Red_Winged_Duck 10:52, 12 чэрвеня 2009 (UTC)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Fernand Leger Nadia Leger lithograph.jpg

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, W.V.-S.!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі не былі дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, тады файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 12:13, 18 красавіка 2010 (UTC)