Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне катэгорыі:Навука

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Просьба да адмінаў перайменаваць катэгорыю ў "Навука й тэхналёгіі", адпаведна з галоўнай старонкаю.

Калі ласка, у будучыні прапаную спачатку абмеркаўваць падобныя перайменаваньні.
Для мяне гэта не відавочна: ёсьць фундамэнтальныя навукі і дапасаваныя навукі/тэхналёгіі. З іншага боку ў сучаснасьці мяжа паміж імі ня гэткая відавочная.
Прапаную пачуць меркаваньні іншых удзельнікаў і ўдзельніц, а потым ужо перайменаваць.
EugeneZelenko 04:00, 29.03.2005 (UTC)
Калі не памыляюся, справа была гэткаю. Я стварыў разьдзел "Навука" і зрабіў накіды катэгорый навук. Потым пазьней напісаў артыкулы "Высокі друк" і "Глыбокі друк", якія паставіў і ў катэгорыю "Паліграфія", для якой стварыў вышэйшую катэгорыю "Тэхналёгіі". Пасьля гэтага нехта перайменаваў разьдзел "Навука" ў "Навука й тэхналёгіі". Мне гэта падалося слушным і я ўжо раней прапаноўваў перайменаваць глабальна ў спасылках разьдзел "Навука" на "Навука й тэхналёгіі". Заўважыўшы зьмены ў артыкуле "Навука" я зьвярнуў увагу і на застыласьць у ранейшай заўвазе, зьвязанай з назваю разьдзела. Пагэтаму ўручную памяняў асноўнае. А астатняе трэба было-б памяняць аўтаматычна.
Назва разьдзелу цалкам нармальная для разьдзелу вышэйшага ўзроўню, паколькі мусіць быць глябальная структурызацыя, а навука й тэхналёгіі цесна зьвязаныя. —— W.V.-S. 22:31, 29.03.2005 (UTC)
Думаю, тут усё зразумела. Навука - гэта адно, Тэхналёгія - іншае, таму, відавочна, павінныя мець розныя катэгорыі (Друкарства, відавочна, ёсьць тэхналёгіяй, але не навукай; як і біялёгія ёсьць навукай, але не тэхналёгіяй). Зьвязанасьць таксама ня можа быць прычынай для аб'яднаньня катэгорый (мы не аб'ядноўваем Літаратуру і Мастацтва, Беларусь і Польшчу і г.д.). --Monk 15:29, 31.03.2005 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Катэгорыя:Навука»

Пачаць абмеркаваньне