Перайсьці да зьместу

Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock/Архіў 1

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі!

Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.

Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?
  • Калі Вы стварылі артыкул з памылковай назвай, то яго трэба выдаліць.

--Mr. Spock (гутаркі) 18:00, 26 сакавіка 2013 (FET)

Я б на вашым мейсцы ўжо пераносіў часткамі з накіду ў артыкул. Бо я паглядзеў, у вас дастаткова тых жа артаграфічных памылак. Па частках было б неяк зручней выпраўляць і дапрацоўваць. Дзякуй за працу. Liashko (гутаркі) 21:25, 14 красавіка 2013 (FET)
Яшчэ ня час.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:17, 15 красавіка 2013 (FET)
Па частках закідвайце, каб можна было калектыўна дапрацоўваць. З артаграфіяй, напрыклад, сур'ёзныя праблемы. Liashko (гутаркі) 23:59, 23 красавіка 2013 (FET)
Ну навошта мяне тэрарызаваць?=) Цешыць увага да маёй працы, але

Па-першае: ў выпадку, калі аб'ём пераносу значна перавышае аб'ём ужо створаны ў артыкуле (як зараз: некалькі соцень правак з крыніцамі, спасылкамі, перанакіраваньнямі, выявамі супраць аднаго абзацу зьместу) варта менавіта перанесьці старонку з захаваньнем гісторыі правак, што у нашым выпадку могуць зрабіць толькі адміністратары. Перанос павінен быць ажыцьцяўлены ўжо больш-менш завершанага накіду.

Па-другое: артыкул яшчэ знаходзіцца ў маім чарнавіку, таму прысутнасьць памылак артаграфічных, стылістычных, пунктуацыйных і інш. цалкам верагодна і нямае тут пакуль нічога крымінальнага, большасьць зь іх, спадзяюся, выпраўлю пры завяршэньні працы, якое ўжо хутка.

Апошняе: калі бачыце сур'ёзныя памылкі - праўце сьмела прама тут, не ведаю, аднак, што Вы лічыце сур'ёзнымі памылкамі. Адно пажаданьне, калі ласка, заўважыў у гэтым разьдзеле цікавую дэталь, якая мяне моцна зьдзівіла — тут чамусьці вельмі ня любяць кароткія формы дзеепрыметнікаў, але такія дзеепрыметнікі вельмі часта ўжывальныя як у новай беларускай літаратуры, так і ў літаратуры старажытнай (старабеларускай). Не існуе ніякіх падстаў штучна зьбядняць мову (што праяўляецца ў адмаўленьні ўжываньня кароткай формы) зьмяненьнямі кшталту Былі дасягнуты вікторыі->Былі дасягнутыя вікторыі. Астатняе калі ласка --Mr. Sрock (гутаркі) 13:45, 24 красавіка 2013 (FET)

Адна тэхнічная рэч: перанесьці старонку вы можаце самастойна, зьлева ад формы пошуку ўверсе ёсьць дынамічны сьпіс з адпаведнай спасылкай. Пасьля гэтага на перанесены артыкул застанецца перанакіраваньне з папярэдняй назвы, таму ў выпадку, калі будзе неабходна выдаліць вашую першапачатковую падстаронку, гэта можна зрабіць зьмясьціўшы шаблён {{Выдаліць}} у яе зьмест. —zedlik 16:07, 24 красавіка 2013 (FET)
І сапраўды магу) думаў, будзе канфлікт рэдагаваньняў, бо замяняецца зьмястоўная старонка. Добра ж,... але ўсё роўна перанесьці канчаткова хацелася б трохі пазьней, у больш завершаным стане. --Mr. Sрock (гутаркі) 16:29, 24 красавіка 2013 (FET)
Я не паглядзеў перашапачаткова, што старонка з такой назвай ужо існуе — вы мелі рацыю, у такім выпадку спатрэбіцца дапамога адміністратараў. Агульнае тэхнічнае правіла такое: калі старонка з мэтавай назвай не існуе, яе могуць пераносіць усе; калі там існуе перанакіраваньне і яно спасылаецца на старонку з назвай, адкуль трэба перанесьці, то такі перанос таксама тэхнічна магчымы. У любым выпадку, калі ўзьнікнуць цяжкасьці, то, я думаю, вам без праблем змогуць дапамагчы. Што тычыцца часу, то тут няма ніякіх абмежаваньняў: вы можаце рыхтаваць артыкул у чарнавіках столькі, колькі лічыце вартым. —zedlik 16:47, 24 красавіка 2013 (FET)
Я хацеў як лепш, але як ведаеце. Памылкі не ў кароткіх формах, звычайныя артаграфічныя памылкі. А наконт кароткіх формаў — яны не ўласьцівыя беларускай мове, гл. http://knihi.com/Stanislau_Stankievic/Rusifikacyja_bielaruskaje_movy_u_BSSR_i_supraciu_rusifikacyjnamu_pracesu.html

Думаю, варта выстаўляць на галасаваньне ў абраныя. Liashko (гутаркі) 15:13, 1 траўня 2013 (FET)

Вітаю! Ёсьць жаданьне працаваць у Вашым стылі, то бок з выкарыстаньнем чарнавіка, але ёсьць пытаньне. Якім чынам Вы пераносіце артыкул з чарнавіка ў вікіпэдыйную старонку, каб захавалася ўся гісторыя правак? Вельмі спадабалася Вашая ідэя аб паляпшэньні артыкулаў і павелічэньні колькасьці добрых/абраных. Вось у бліжэйшы час пляную зрабіць такіх 1-2 артыкулы. --Dymitr 09:55, 4 траўня 2013 (FET)

Проста пераносіш свой чарнавік у асноўную прастору з патрэбнай назвай. Пры гэтым, калі быў на тым месцы старым артыкул, калі маеш правы на выдаленьне, то стары артыкул выдаляецца разам з гісторыяй правак. Вядома, можна даслаць запыт адміністратару, каб ён аднавіў выдаленую старую старонку недзе (напр., ва ўласнай прасторы аўтара запыту). — Wizardist г 12:50, 4 траўня 2013 (FET)

Вітаю! Гэта зусім ня праблема. Ствараючы свой чарнавік, для працы над артыкулам пра гусарыю, я плянаваў перанесьці пазьней зьмест праз панэльку перанесьці. Якраз падчас працы будучая назва артыкула была занята пад зьмястоўную старонку. У гэтым разе належыць проста зьвярнуцца да ўдзельнікаў з адміністратарскімі правамі дзеля пераносу Вашай старонкі + аб'яднаньня гісторыі правак на старонцы з асноўнай назвай. Посьпехаў у вашых пачынаньнях=) --Mr. Sрock (гутаркі) 14:01, 4 траўня 2013 (FET)

Дзякую, тады пачну працаваць =) --Dymitr 15:18, 4 траўня 2013 (FET)

Саамскія мовы

[рэдагаваць крыніцу]

Дзякуй за ўвагу да працы :-). Па праўдзе кажучы, вельмі прыемна. Калі цікавіцеся, прапаноўваю ў будучыні пашукаць матэрыялаў і разам паспрабаваць напісаць чарнавічок пра фіна-вугорскія мовы. Мрою папрацаваць над ім да статусу абранага. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:32, 13 траўня 2013 (FET)

Няма за што! Я ня ведаю наконт сталай працы ў гэтым правапісным разьдзеле ў будычыні, хоць і ня буду заракацца. Што наконт абранага артыкула пра фіна-вугорскія мовы, наўрад ці мне стане абазнанасьці ў тэме і жаданьня над ёй працаваць, таму з усёй павагай адхіляю Вашу прапанову. Артыкул пра саамскія мовы высунуты ў добрыя і я заўважыў, што ён лепшы, чым у іншых разьдзелах, дадаў сёе-тое, чаго яму не хапала, на маю думку. Акрамя жаданьня падвысіць колькасьць абраных/добрых артыкулаў, мне таксама імпануе гэтая Ваша праца ў якасьці ўзору, як невялікі па аб'ёме, але якасны артыкул можа быць добрым.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:53, 13 траўня 2013 (FET)


Вітаю. Я б ня стаў дадаваць у артыкул шаблён {{Інфармацыя пра мову}}, бо ён сам па сабе ствараўся для мовы, а не для моўнае групы. У моўных груп характарыстыкі некалькі розныя, чым у мовы, а таму слушней там бы выглядаў асобны шаблён для моўнае групы, які, напрыклад, існуе ў акадэмічным варыянце. Так што, імхо, калі яго няма, то і ўвогуле лепей пакуль не дадаваць, а папрасіць каго, хто валодае дакумэнтацыяй шаблёнаў, зрабіць адмысловы шаблён для моўнае групы. --Глеб Бераставы (гутаркі) 16:46, 20 траўня 2013 (FET)

Добры дзень! Не думаў, што гэта ўвогуле праблема: дадаўшы шаблён зьявілася дадатковая інфарматыўнасьць, неасьвечаная ў артыкуле (разам з уводзінамі гэта своесаблівая прэамбула, праглядаючы якую чытач робіць выснову ці трэба працягваць чытаць артыкул) — гэтым і трэба кіравацца, і ніяк ня трэба было выдаляць гэты шаблён, пакуль яшчэ ня створаны новы. Маёй памылкай было, што ня дадаў шаблён перад галасаваньнем на статус добрага. Я, вядома, ня стану распачынаць вайну правак, але настойліва рэкамэндую вярнуць вэрсію артыкула з існым шаблёнам, пакуль яшчэ нямае іншага. Выкарыстаньне падобных шаблёнаў — звычайная практыка любой Вікіпэдыі, не нагадваю нават пра тое што Вы зьнішчылі частку маёй працы, я намагаўся як і Вы толькі палепшыць артыкул. Узорам выдатнага артыкула пра мовы можа быць артыкул Чэская мова, можаце праглядзець, калі яшчэ ня бачылі. З павагай.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:04, 20 траўня 2013 (FET)
Зьнішчыў? Хмм... Калі так, то прабачце, упэўнены, што зрабіў гэта неспэцыяльна (буду ўдзячны, калі пакажаце, што я выдаліў). Дарэчы, на форуме можна кагосьці папрасіць зрабіць адпаведны шаблён, што я і зраблю. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:54, 27 траўня 2013 (FET)

Бачыў у вашым сьпісе абраных артыкулаў з іншамоўных вікі гэты артыкул, пераклаў. Прапаную вам паўдзельнічаць у абраньні яго ў сьпіс добрых. Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Мяцеж Глінскіх Liashko (гутаркі) 19:04, 15 траўня 2013 (FET)

Окэй, дзякую, вельмі добра!--Mr. Sрock (гутаркі) 19:55, 15 траўня 2013 (FET)
Вырашыў выставіць на галасаваньне ў абраныя. Так што прагаласуйце й там). Liashko (гутаркі) 00:31, 16 траўня 2013 (FET)

Калі ласка, пры прастаўленьні шаблёну ў артыкулах пазначайце прычыну, чаму артыкул трэба выдаліць. Прыклад: {{Выдаліць|прычына}}. --Red_Winged_Duck 00:07, 26 траўня 2013 (FET)

Окэй, дзякую за падказку!--Mr. Sрock (гутаркі) 00:10, 26 траўня 2013 (FET)

Заходні паход Чырвонай арміі (1918-1919)

[рэдагаваць крыніцу]
  • Прабачце, што ўрываюся. Тэхнічнае пытаньне: як уставіць выяву не ў рэяльным памеры, а паменьшаным. Канкрэтна я кажу аб выяве генерала Кіпрыяна Кандратовіча, дзе напісана што гэта адзіны памер выявы, і ў другіх яна не існуе. З павагай.Максимильян Панкевич (гутаркі) 14:12, 31 траўня 2013 (FET)

Вітаю! Гэта не складана. Усе выявы ўсталяюцца пры дапамозе вікі-кода, які можна праглядзець, калі націснуць рэдагаваць на любую старонку з разьмешчанай выявай. Прыкладна, код выглядае наступным чынам:

Прыклад (націсьніце рэдагаваць, каб праглядзець код)

[рэдагаваць крыніцу]
Герб «Пагоня»

міні — рамка з надпісам пад выяваю,

70пкс — памер выявы, абсалютна любое значэньне,

зьлева — пазыцыя выявы на экране. --Mr. Sрock (гутаркі) 15:35, 31 траўня 2013 (FET)

Пачатак аперацыі

[рэдагаваць крыніцу]

Вялікі дзякуй за правіла ўстаўленьня выяў! Ёсьць пытаньне наконт пачатку аперацыі. Лічыць за пачатак аперацыі 29 верасьня - заняцьце Чырвонай арміяй Воршы, пасля эвакуяцыі немцаў,згодна з атласам: «Атлас: Гісторыя Беларусі 1917-1945 г.г. / Мінск, "Белкартаграфія", - 2009. - 20с.», і пачатак "Заходняга пахода Чырвонай арміі" па тым жа атласе; ці 17 лістапада - пачатак уторгваньня Чырвонай арміі ў БНР, ужо пасьля дэнансацыі Берасьцейскай дамовы і непрызнаньня СНК і УЦВК РСФСР БНР, згодна з кнігай З. Шыбекі: «Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002) / Захар Шыбека,Мінск, "Энцыклапедыкс", — 2003. — 490с.»( там жа выраз: "Захоп БНР расейскімі бальшавікамі")?

З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 21:54, 1 чэрвеня 2013 (FET)
Раю прачытаць артыкул «Мяцеж Глінскіх», паглядзіце як там разьвязаны падобныя сытуацыі з супярэчлівымі зьвесткамі. Выйсьцяў насамрэч некалькі:
1) калі Вы абазнаныя ў тэме і праглядзелі дастаткова матэрыялаў у Вас павінна было скласьціся меркаваньне наконт найбольш слушных трактовак падзей, можна адштурхоўвацца ад гэтага і адпаведна пазначаць;
2) Праглядзець артыкулы датычнай тэматыкі ў іншых моўных разьдзелах і глянуць што з датамі там;
3) Асьвятліць выяўленыя розначытаньні непасрэдна ў ствараным артыкуле: Паводле адных крыніц то-та там-та (зноскі на крыніцы), паводле іншых там-та то-та (зноскі на крыніцы). Посьпехаў!--Mr. Sрock (гутаркі) 00:11, 2 чэрвеня 2013 (FET)

Невялікая прапанова наконт вашага чарнавіка

[рэдагаваць крыніцу]

Прапаноўваю паспрабаваць замест |Клясыфікацыя = [[Індаэўрапейскія мовы|Індаэўрапейская]]<br />  [[Славянскія мовы|Славянская]]<br />   [[Усходнеславянскія мовы|Усходнеславянская]] пісаць | Клясыфікацыя = [[Індаэўрапейскія мовы|Індаэўрапейская]] * [[Славянскія мовы|Славянская]] ** [[Усходнеславянскія мовы|Усходнеславянская]]. Мабыць, гэта ўсяго адно маё суб'ектыўнае меркаваньне, але я пішу так. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:05, 2 чэрвеня 2013 (FET)

Не прынцыпова. Але Зроблена.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:30, 2 чэрвеня 2013 (FET)
Сапраўды, гэта не прынцыпова (прынамсі на маю думку). Вось што атрымалася. калі навязваюся, то прабачце. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:37, 2 чэрвеня 2013 (FET)
Не-не, усё добра, не саромейцеся зьвяртацца.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:43, 2 чэрвеня 2013 (FET)

Зноў пытаньне. Мне здаецца, што разумна б было падзяліць "Заходні паход..." на 2 этапы:

  • 1-ы - 29 верасьня-17 лістапада 1918 - эвакуяцыя германскіх войскаў за Бярэзіну і заняцце Чырвонай арміяй Сеннянскага, Лепельскага, Аршанскага і Магілёўскага уездаў, згодна з дадатковым Бэрлінскім пагадненьнем ад 27 жніўня.
  • 2-і - 17 лістапада 1918-9 лютага 1919 - акупацыя Савецкай Заходняй арміяй БНР, супраціўленьне польскай самаабароны і войскаў УНР, і стварэньне савецка-польскага фронту.
З павагай,Максимильян Панкевич (гутаркі) 17:00, 2 чэрвеня 2013 (FET)
У вікіпэдыі нельга рабіць арыгінальныя дасьледваньні, гэта не авангард гістарычнай думкі — толькі кампілятарства. Калі падобная этапізацыя сустракаецца ў аўтарытэтных крыніцах (не газэтныя артыкулы) — калі ласка, у іным выпадку належыць трымацца агульнапрынятых этапаў/трактовак/высноў/дадзеных/г.д. Зрэшты калі агучаныя этапы будуць проста разьмешчаныя ў розных абзацах, дзеля зручнасьці чытаньня (без прэтэнзіі на афіцыйны падзел у гісторыяграфіі), то чаму не — можна і так.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:57, 2 чэрвеня 2013 (FET)

Выявы і табліцы

[рэдагаваць крыніцу]

Аб'ясьніце ,калі ласка, як устаўляць у Вікіпэдыю асабовыя выявы( мапы,фотаздымкі і т.д.). Штосьці трэба рэгістраваць на Вікісладзе, ці дзесьці яшчэ. А як гэта рабіць? І яшчэ. Ці маглі б Вы , калі Вас не затрудніць, перарабіць табліцу "заняцьце Чырвонавй арміяй гарадоў Беларусі" у маім Чарнавіку(памятаеце Вы парэкамендавалі пісаць стаццю там) ,у слупок, а не ў радок, бо яшчэ не зусім зразумеў, як афармляць табліцы? З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 17:47, 3 чэрвеня 2013 (FET)

Ох! Выявы загружаць у вікіпэдыю можна праз панэльку загрузіць файл (пад надпісам інструмэнты зьлева экрана). Націснуўшы на надпіс загрузіць файл Вы патрапіце да старонкі стандартнага загрузчыка, як грузіць — указана на самой старонцы. Больш складаны спосаб — прайсьці па спасылцы Special:UploadWizard (ангельскі варыянт для загрузкі на вікісховішча), залогініцца і грузіць адтуль, не раю карыстацца другім варыянтам, калі Вы не будзеце заходзіць па спасылцы праз браўзэр гугл-хром (хіба толькі Вы выдатна ведаеце ангельскую). Калі штосьці незразумела, пытайцеся, калі ласка.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:36, 3 чэрвеня 2013 (FET)

Што пісаць у шаблоне добрасемленнага выкарыстаньня у графах:-Аўтар, -Час стварэньня, -Аб’ём выкарыстанага матэрыялу, -Мэта выкарыстаньня, -Чаму немагчымая вольная замена. Выява зкачана з Інтэрнэту(Яндэкс). Крыніца: http://www.modernlib.ru, старонка: http://www.modernlib.ru/books/bse/bolshaya_sovetskaya_enciklopediya_be/read_26/, першапачатковая назва : Белоруссия в период Великой Октябрьской социалистической революции и в годы Гражданской войны. З правагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 17:12, 5 чэрвеня 2013 (FET)

Час стварэньня можна пазначыць дату запампоўкі, неістотна. У крыніцах і аўтарстве трэба ўказаць Вашу гіперспасылку http://www.modernlib.ru. У любым разе ўважліва сачыце пры запампоўцы, каб не былі парушаны нічыі аўтарскія правы, інакш выява праз азначанаы тэрмін буде выдаленая.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:19, 5 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю! Дзякуй за яшчэ адзін выдатны артыкул, то бок украінская мова. Але мяне засмучае факт выкарыстаньня кароткіх варыянтаў словаў у родным склоне, маючых у фіналі асновы спалучэньне ва. У БКП-2005 выкарыстоўваецца толькі адзіны варыянт — поўная форма (як то моваў, дзяржаваў), і ў спалучэньні з тым, што гэтая крыніца ёсьць найбольш прыярытэтнай за астатнія, было б пажадана яе выкарыстоўваць усюды. --Dymitr 21:43, 7 чэрвеня 2013 (FET)

Дзякуй за добрыя словы! Абмеркаваньне ў тым ліку і гэтай праблемы глядзіце ў Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова#Дапрацоўкі. З павагаю! --Mr. Sрock (гутаркі) 21:57, 7 чэрвеня 2013 (FET)

Калі ласка, зьвярніце ўвагу. --Red_Winged_Duck 11:20, 11 чэрвеня 2013 (FET)

Зьвярнуў, сапраўды, дзякую!--Mr. Sрock (гутаркі) 13:37, 11 чэрвеня 2013 (FET)

Перанос старонкі

[рэдагаваць крыніцу]

Я ўжо амаль скончыў працу ў Чарнавіку і хачу перанесьці праўкі ў асноўны артыкул. Як гэта зрабіць? Вы казалі пісаць якісьці запрос адміністратарам Вікіпедыі, а як?Максимильян Панкевич (гутаркі) 12:57, 18 чэрвеня 2013 (FET)

Пакуль адміністратары ня стварылі асобнай старонкі для гэтых мэтаў, таму зьвярніцеся да іх на форуме Вікіпэдыя:Форум, дадаўшы ўнізе новую тэму з пазнакай Перанос старонкі.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:19, 18 чэрвеня 2013 (FET)

Артаграфія, вікіфарматаваньне, вольныя выявы

[рэдагаваць крыніцу]

Добры дзень! Што значыць уверху артыкула "патрабуе удакладненьня артаграфіі і вікі-фарматаваньня"? Яшчэ наконт выяў, ці можна загружаць выявы(мапы) з старых падручнікаў (якімі зараз не карыстаюцца)? З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 13:56, 20 чэрвеня 2013 (FET)

Добры! Згаданыя рэчы зьяўляюцца, калі артыкул неадпавядае:
  1. 1) Правілам і пагадненьням аб вікіфарматаваньні, глядзіце:Вікіпэдыя:Вікі-фарматаваньне, ru:Википедия:Как править статьи#Вики-разметка, узорам таксама могуць зьяўляцца артыкулы без адпаведнык адзнак.
  2. 2)Артаграфія — мабыць самая частая праблема, з якой сустракаюцца ўдзельнікі на пачатковым этапе. Нагадаю, што гэты разьдзел Вікіпэдыі пішацца беларускай моваю з т.зв. тарашкевіцкаю артаграфія, калі дакладней, зборы правілаў можна спампаваць адсюль, правяраць словы ў выпадках сумненьняў тут.
Зрэшты ў дапамогу ўдзельнікам у панэлі інструмэнтаў прысутнічаюць спэцыяльна створаныя для спрашчэньня правак штукі: Вікіфікатар (крайні зьлева ўверсе панэлькі значок "/«) і Тарашкевізатар (справа ад Вікіфікатара нн/ньн), якія робяць сёе-тое з двух азначаных пунктаў.
Пра выявы: калі Вы запампоўвалі бачылі, нельга заліваць тыя, якія бароняцца паводле закону аб інтэлектуальнай маёмасьці, іншыя — можна пад Вашу адказнасьць, у крайнім выпадку выявы з сумнеўным статусам будуць выдаленыя зь Вікісховішча. Мапы з падручніка, думаю можна, калі гэта не аўтарскія працы кшталту мапаў Віктара Цемушава, (не ведаю хто зараз зь яго сьмерцю ўладальнік іхных правоў, але такога роду працы запампоўваць лепш ня трэба).--Mr. Sрock (гутаркі) 21:56, 20 чэрвеня 2013 (FET)

ВікіЗьвесткі

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, не забывайцеся дадаваць інтэрвікі на створаныя Вамі артыкулы. --Renessaince 09:33, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Так і раблю, звычайна, можа незнарок недзе мог і забыцца.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:45, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Акрамя таго, не забывайце запаўняць поле «метка» ў Вікізьвестках. — Wizardist г 14:20, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Што за «метка» ?--Mr. Sрock (гутаркі) 14:22, 25 чэрвеня 2013 (FET)
http://cropme.ru/s/d/6/p/eed2ee8f.pngWizardist г 17:16, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Я ўжо дадаў інтэрвікі, дзе патрэбна. --Renessaince 17:13, 25 чэрвеня 2013 (FET)
А што ўвадзіць, не разумею што такое «метка» увогуле?--Mr. Sрock (гутаркі) 17:19, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Назва артыкула без тлумачэньня неадназначнасьці. Напрыклад, для артыкула Слуцак метка будзе «Слуцак», можна дадаць апісаньне «горад у Беларусі». Артыкул Слуцак (футбольны клюб) таксама будзе мець метку «Слуцак», але абавязкова трэба дадаць апісаньне «футбольны клюб». — Wizardist г 17:36, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Добра.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:40, 25 чэрвеня 2013 (FET)
І пасьля пераносу старонак інтэрвікі таксама трэба выпраўляць. --Renessaince 18:12, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Інтэрвікі і меткі на старонкі з прасторы Вікіпэдыі (ды ўвогуле на любыя старонкі) таксама не забывайцеся, калі ласка. --Renessaince 10:26, 28 жніўня 2013 (FET)

Цікавая ў Вас прылада па аўтаматычнай зьмене артаграмаў з -be, ці можна ёй пакарыстацца. Буду дужа ўдзячны =) --Dymitr 22:28, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Гэта AutoWikiBrowser, калі разьбярэцеся што да чаго — вельмі Вам дапаможа, можна рабіць шмат чаго ў аўтаматычным рэжыме. Думаў напісаць кароткую інструкцыю па-беларуску для выкарыстаньня ў нас.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:33, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Што на што зьмяняць (сьпіс замен) ствараеце самі, паступова дапаўняючы па меры патрэбы=)--Mr. Sрock (гутаркі) 22:35, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Дзякую! Вельмі карысна, засталося толькі разабрацца ў ім). --Dymitr 22:38, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Калі нешта цікавіць, пакідайце ў паведамленьнях, прайдуся па патрэбных артыкулах, гэта займае мінімум часу, але потым трэба праглядаць зьмены, працэнтаў 5 падчышчаць.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:42, 25 чэрвеня 2013 (FET)
А ці можна імпартаваць сьпіс замен? --Dymitr 22:45, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Ня ўпэўнены, яны захоўваюцца у файл XML, прычым адразу з усіма паролямі, наладамі і аўтарызацыямі. Сьпіс стварыць ня так і складана, майму яшчэ ня мае і тыдня, а ўжо зьмены, якія дадаваў 90-95% чарнавой працы выконваюць ў сярэдняй цяжкасьці артыкулах.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:50, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Ці не маглі б Вы тады мне скінуць свой сьпіс у простай форме, каб я не рабіў аналітычную працу па ягонаму стварэньню, можа зь цягам часам будзьма абменьвацца артаграмамі. --Dymitr 22:54, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Удзельнік:Mr. Sрock/Накід Наўрад ці Вам гэта асабліва дапаможа, бо фармат унясеньня дадзеных даволі спэцыфічны (зразумееце, калі будзеце працаваць з прыладай). Ну хіба што зразумееце агульны прынцып.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:09, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Дзякую. --Dymitr 23:15, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Усім стаяць, прыняцца ўправа! AWB аўтаматычна можа падгружаць сьпіс зьмен зь Вікіпэдыі: Вікіпэдыя:AutoWikiBrowser/Typos. Дасылайце ў абмеркаваньні туды прапановы, будзем рабіць і тэставаць. Вам мяняцца паміж сабою сьпісамі не спатрэбіцца. — Wizardist г 23:18, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Рана пакуль для гэтага. Заўтра лепш напішу ўсё ж для пачатку кароткую інструкцыю па выкарыстаньню (кароткую збольшага бо сам шмат ў чым не разьбіраўся). Калі ўдзельнікі пачнуць карыстацца прыладай - тады можна і ствараць сьпісы (патлумачыце як), калі спатрэбіцца. Гэта, насамрэч, можа стаць моцным штуршком у падвышэньні кпд рэдактараў разьдзела за кошт аўтаматызацыі некаторых чарнавых дзеяньняў.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:23, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Вы мабыць не зразумелі. :) Пачытайце en:Wikipedia:AutoWikiBrowser/Typos. Працэс мала чым адрозьніваецца ад даданьня правілаў у Тарашкевізатар. — Wizardist г 23:27, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Ну няхай, у тарашкевізатар таксама ніхто з удзельнікаў асабліва не лезе (можаце прыклад дадаць на старонцы, пакуль яе бачу пустой). У мяне пакуль іншае пытаньне, ці няма скрынаў праграмы для маёй уяўнай інструкцыі на комманз? Бо тлумачыць чыста тэкстава будзе кепска. Ці не парушу нічыіх правоў, калі сам ствару гэтыя скрыны?--Mr. Sрock (гутаркі) 23:31, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Яшчэ раз скажу: прыклады не патрэбныя. Гэты сьпіс захоўваецца ў Вікіпэдыі, а AWB сам яго ўжывае, трэба толькі на ўкладцы Options адзначыць птушкай «Enable RegexTypoFix». Тое, што ён пакуль пусты, гэта лёгка выпраўляецца :) AWB распаўсюджваецца па ліцэнзіі GPLv2, таму скрыны можна рабіць беззабаронна, але хутчэй за ўсё скрыны ўсе былі даўно зробленыя. Глядзіце дакумэнтацыю ў ангельскай Вікіпэдыі. — Wizardist г 23:36, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Хачу адзначыць, што вашай прылады недастаткова для пераносу інфармацыі з наркмаўскай вікі. Прайшоўся па артыкулах ваыпраўленых вамі з дапамогай гэтай прылады — яшчэ тое пекла. Liashko (гутаркі) 23:42, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Вычытка трэба ў любым разе. Іншая справа, што выпраўленыя Вамі памылкі я б хутчэй за ўсё не выправіў і пры ручной замене. Зрэшты ўбачыў, большую частку ўжо дадаў у праграму.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:55, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Дарэчы, а як захаваць зьмяненьні. Усё зрабіў на ўкладцы Start нажаў на кнопку Start, але Save ў мяне не актыўна. --Dymitr 23:45, 25 чэрвеня 2013 (FET)

Сьпярша трэба выбраць моўны разьдзел у опцыях, залогініцца, потым у опцыях Normal settings задаць зьмяненьні, у катэгорыя дадаць шуканую катэгорыю і націснуць старт. Усё. Save settings as захоўваеце свае налады разам са сьпісам у XML.--Mr. Sрock (гутаркі) 23:55, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Ну гэта я ўсё зрабіў і тэкст рэдактаваны бачу ў Edit box, але кнопка Save не актыўна. Цікава, што ў іншых моўных разьдзелах трэба атрымаць правы ад адміністратараў на выкарыстаньне прылады, у нас жа такога няма? --Dymitr 00:06, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Не, у нас ня трэба. Я напісаў інструкцыю Вікіпэдыя:AWB. Спадзяюся, што абазнаныя ўдзельнікі дапішуць тое, што важнага мог упусьціць.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:16, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Магчымасьцяў па аўтазамене там нашмат болей. Вось, напрыклад, як я зьмяняў навігацыйныя шаблёны сельсаветаў: [1]. — Wizardist г 10:54, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Калі ласка, дапішыце ў інструкцыю для ўсіх.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:55, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Добры дзень, гляджу Вы вярнуліся да працы ў вікі. Магу скінуць свае наладкі для гэтае прылады, дзе ёсьць усе нарыхтоўкі тарашкевізатара + шмат маіх. Liashko (гутаркі) 15:58, 18 ліпеня 2013 (FET)

Буду ўдзячны! Якім чынам?--Mr. Sрock (гутаркі) 16:01, 18 ліпеня 2013 (FET)
Ды вось такім https://dl.dropboxusercontent.com/u/100592674/settings.xml Падгрузіце наладкі, і ўсё. Там прапісаная замена злучніка й часьцінкі "і" на "й" пасьля галосных, але адключаная, не заўсёды патрэбная. Таксама сачыце за заменай "у" на "ў", каб не замяніць дзе літара пад націскам. Таксама можаце адключыць замену вялікіх "У" на "Ў", бо часам мяняе ў абрэвіятурах і скарачэньнях, але ўсё ж часам патрэбнае. Калі ўзьнікнуць пытаньні — пішыце. Liashko (гутаркі) 16:38, 18 ліпеня 2013 (FET)
Усё працуе, дзякую, калі-некалі буду карыстацца таксама!--Mr. Sрock (гутаркі) 16:44, 18 ліпеня 2013 (FET)
Ізноў жа, знойдзеце якія памылкі — паведамляйце, каб і ў сябе выправіў. Liashko (гутаркі) 16:47, 18 ліпеня 2013 (FET)
Згода.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:50, 18 ліпеня 2013 (FET)
Перапампуйце мае наладкі прылады па старой спасылцы. Павыпраўляў некалькі памылак + дадатковыя выпраўленьні. Liashko (гутаркі) 22:16, 20 ліпеня 2013 (FET)
Добра, дзякую за клопат.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:19, 20 ліпеня 2013 (FET)

Хачу зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што пасьля вашага яшчэ AWB патрэбная значная вычытка. Да таго ж, вы псуеце літаратуру, выпраўляючы там артаграфію. Тое ж самае й з фотаздымкамі. Лічу, што ня варта выпраўляць спасылкі. На сёньняшні час вашым AWB проста псуюцца артыкулы. Liashko (гутаркі) 14:47, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Я ўжо скончыў, больш у бліжэйшы час нічога такога рабіць ня буду. Фотаздымкі - не актуальна, яны ўсе на месцы. Пра псаваньне артыкулаў гэта вы загнулі, лепш так, чым стаб з адным сказам тэксту. Што ня так зь літаратурай?--Mr. Sрock (гутаркі) 14:50, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Фотаздымкі на месцы сталі, калі я іх выправіў назад. Фотаздымкі проста таксама часам кірыліцай падпісваюцца. Liashko (гутаркі) 15:01, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Так, бачу, літаратура ўсё ж павінна быць афіцыйным правапісам, сапраўды. Але заўважу, што ў тых артыкулах, якія дапрацаваў, літаратуры не было ўвогуле, ці было 2-3 кніжкі, страты невялікія.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:59, 26 чэрвеня 2013 (FET)
Зроблена. Падзяка за пільнасьць, азначаныя хібы было выправіць надзвыча лёгка, калі б зьвярнуў увагу на літаратуру раней, увогуле праблемы б не паўстала.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:26, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю. Ці ёсьць у вас скайп? Мабыць, варта дадаць адзін аднаго дзеля і да агульнага скайпавага форуму да больш дзейснае камунікацыі па справах Вікіпэдыі? --Dymitr 17:59, 26 чэрвеня 2013 (FET)

Вітаю, дзякую за прапанову і давер) Ня думаю, што хацеў бы зьвязваць сабе дадатковымі абавязальніцтвамі.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:50, 26 чэрвеня 2013 (FET)
У скайпе існуе група беларускай Вікіпэдыі, дзе можна хутчэй і зручней абмяркоўваць пытаньні і атрымліваць кансультацыі. --Renessaince 09:18, 27 чэрвеня 2013 (FET)

Моўная група

[рэдагаваць крыніцу]

Дзякую за ўвагу :) Буду растаўляць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:26, 29 чэрвеня 2013 (FET)

Ужо раставіў неабходныя шаблёны ў большасьці сваіх артыкулаў, у прыватнасьці і ў артыкуле пр саамскія мовы. --Глеб Бераставы (гутаркі) 10:20, 20 ліпеня 2013 (FET)
Я бачыў, дзякуй за руплівасьць.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:25, 20 ліпеня 2013 (FET)

Трансьлітарацыя ўкраінскіх тапонімаў

[рэдагаваць крыніцу]

У адказ на Вашую заўвагу адзначу, што ў прынцыпе я ня буду настойваць, пытаньне перадачы ўкраінскіх назваў для мяне не прынцыповае. Але ўсё ж адзначу розьніцу між устойлівымі й традыцыйнымі ў беларускай мове назвамі (Чарнігаў, Кіеў, Львоў — я ніколі не запісваў іх як Чарнігіў, Кыіў, Львіў) і амаль невядомымі, накшталт Лыпаваны/Ліпаване ды Білавусіўка/Белавусаўка. Такім чынам, можна так сказаць, я імкнуўся да як мага блізкага да арыгіналу перадаваньня ўласных назваў у выпадку, калі традыцыйнае назвы нямашака.

Як і пісаў вышэй, ня буду спрачацца і прымаю Вашую кропку зору, таму ня буду распачынаць вайну правак. --Глеб Бераставы (гутаркі) 10:28, 20 ліпеня 2013 (FET)

Дарэчы, прозьвішчы ўсё ж варта не перакладаць, нават калі казаць пра наш кансэнсус. І гэта ўжо ня мой наватвор, доказы гэтаму лёгка знайсьці. --Глеб Бераставы (гутаркі) 10:48, 20 ліпеня 2013 (FET)
Перакладаць ніяк ня варта, але адаптаваць пад фанэтычныя уласьцівасьці можна. Мой досьвед кажа, што так яно і адбываецца пры трансьлітэрацыі ўкраінскіх прозьвішчаў у беларускіх пашпартах, тут таксама нічога не выдумляю. Але няхай, кансэнсус на тое і кансэсус, каб абодва бакі ішлі на пэўныя саступкі ў сваіх пазыцыях =) .--Mr. Sрock (гутаркі) 15:18, 20 ліпеня 2013 (FET)
У слове у́нія націск на першую літару, ніякіх Ў нескладовых тут быць ня можа. Liashko (гутаркі) 19:44, 21 ліпеня 2013 (FET)
Маеце рацыю.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:46, 21 ліпеня 2013 (FET)
Дарэчы, якім браўзэрам карыстаецеся? Калі хром, то ў мяне ёсьць наладкі для праверкі правапісу. Liashko (гутаркі) 16:38, 23 ліпеня 2013 (FET)
Мазіла, але давайце свае наладкі, Хром таксама ёсьць, зрэдку карыстаюся.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:25, 23 ліпеня 2013 (FET)
На мазіле ж таксама была праверка правапісаў. Як тарашкевіцы, так і наркамаўкі. [Альгарытм усталёўкі на хром http://vk.com/topic-30855500_27891847]. Liashko (гутаркі) 23:26, 23 ліпеня 2013 (FET)
Буду глядзець. Дзякую. --Mr. Sрock (гутаркі) 17:04, 24 ліпеня 2013 (FET)

Назва артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Добры Дзень! Здаецца артыкул «Беларусь у савецка-польскай вайне» павінен ахопваць усе падзеі савецка-польскай вайны ў на працягу 1919—1921 г.г. Але ж гэты артыкул «Заходні паход…» — гэта пэўная наступальная аперацыя ЧЫрвонай арміі ў Беларусь і Літву у верасні 1918-лютым 1919 г.г., прычым яна ўзгадваецца як у беларускіх крыніцах(«Атлас: Гісторыя Беларусі 1917—1945 г.г. / Мінск, „Белкартаграфія“, — 2009. — 20 с.»), як «Заходні паход Чырвонай арміі (1918—1919)», так і расейскіх (Какурин Н. Е., Меликов В. А. Война с белополяками. 1920год. М.), як «освободительный поход Советской Западной армии в Белоруссию и Литву; освобождение Литвы и Белоруссию от империалистической оккупации», і такасама польскіх (Bolesław Waligóra Walka o Wilno), як «Zajecie Bialorusi przez wolsko Rosji Sowieckej». Таму гэта пэўная аперацыя, якая вылучана са многіх крыніцаў, і калі ўжо не падыходзіць яе цяперашняя назва, то, мабыць, яе назваць «Пачатак савецка-польскага канфлікту (1918—1919 гады)».

І яшчэ, а куды дзеліся файлы «Чырвоная армія ў Менску» і «Чырвоная армія ў Вільні»?

З павагай,Максимильян Панкевич (гутаркі) 23:03, 25 ліпеня 2013 (FET)
Адказаў Абмеркаваньне:Беларусь у Першай савецка-польскай вайне#Прапанова і Гутаркі ўдзельніка:Максимильян Панкевич#Пытаньне--Mr. Sрock (гутаркі) 18:15, 26 ліпеня 2013 (FET)

Троцкае княства

[рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар! Цікава, а зь якою мэтай у прэамбулу артыкула Троцкае княства дададзеная назва па-летувіску? Мо я з Вашае кропкі зору й ня маю рацыі, але летувіская не была афіцыйнай мовай у ВКЛ. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:26, 25 ліпеня 2013 (FET)

Вядома, што не была. Але цяпер гэтыя землі належаць да Летувы і іхныя гісторыкі (можа слушна, а можа й не) аднагалосна сьцвярджаюць, што летувіская мова была ў шырокім ўжытку ў ВКЛ (маўляў дакумэнтаў адно толькі, што не захавалася). Дадаў каб не западозрылі ў беларускім местачковым праяўленьні шавінізму, тым болей землі таго Троцкага Княства цяпер амаль усе ў межах Летувы, ды і ў Сярэднявеччы там жылі прыбалты і маглі ўсё-ж такі называць Княства на свой капыл. Але згодны, што сама лепш Княства было б у картцы найменаваць на афіцыйных мовах тагачаснага ВКЛ (старабеларускай і лацінскай). Дарэчы летувіскае найменьне Red_Winged_Duck ужо выдаліў, ну і Бог зь ім, з гэтым найменьнем. --Mr. Sрock (гутаркі) 17:42, 26 ліпеня 2013 (FET)

Добры вечар! Дзякуй за такое добрае тэхнічнае абнаўленьне :-). Ня вельмі разьбіраюся ў сыстэмных тэкстах, камандах і г.д., якія выкарыстоўваюцца ў іх (бяру пад капірку ад іншых шаблёнаў), так што цяпер, думаю, стане лягчэй, буду прастаўляць па мажлівасьці. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:18, 30 ліпеня 2013 (FET)

Залішняя капіталізацыя

[рэдагаваць крыніцу]

Паводле вашага пераносу старонкі Клімэнт I (папа рымскі), хачу зьвярнуць увагу, што беларускай мове не ўласьцівая падобная капіталізацыя назваў пасадаў і падобнага. У якасьці аргумэнту заўвага В да п. 23 БКП-2005 прыводзіць наступны прыклад: «з папам Лявом Х», адпаведна, няма падставаў для капіталізацыі тытулу «папа», тым больш «рымскі». --Red_Winged_Duck 17:10, 2 жніўня 2013 (FET)

Хай так, мне на вялікі рахунак усё роўна. Але гэтае Вашае правіла супярэчыць мэйнстрыму, у царкоўнай і рэлігійнай літаратуры звычайна (калі не сказаць заўсёды) якраз зь вялікай літары. Гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалася на карысьць апошняга варыянту, у т.л. з удзелам аднаго з адміністратараў разьдзелу Абмеркаваньне:Рэфармацыя. Так што, ня так усё відавочна ў гэтым пытаньні.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:16, 2 жніўня 2013 (FET)
Рэлігійныя крыніцы ня будуць у гэтым выпадку нэўтральнымі, што да правапісу, дык мы маем першынство БКП-2005. Пра выкарыстаньне правілаў афіцыйнага правапісу, прынятых у 2008 годзе, я ўжо пісаў на форуме, што ня можам імі кіравацца, бо іх не было па стане на 2005 год, калі складаўся БКП. Наогул, вялікія літары ў назвах, пасадах і падобным характэрныя для ангельскай мовы, але не для беларускай, таму штучна ўводзіць Прэзыдэнтаў, Папаў і іншых Старшыняў ня мае ніякага сэнсу. --Red_Winged_Duck 17:27, 2 жніўня 2013 (FET)
Цалкам згодзен са сп. Red_Winged_Duck. --Dymitr 17:32, 2 жніўня 2013 (FET)
Нажаль БКП не вырашае, а часам толькі стварае, шмат недназначнасьцяў. Вашыя асабістыя меркаваньні наконт трактоўкі БКП прыняць за агульнае правіла пакуль не пасуе, так справы ня робяцца, ужо прапаноўваў на форуме стварыць Вікіпэдыя:Правапіс вялікай і малой літары і спасылацца на нутраныя правілы вікіпэдыйныга разьдзелу, бо ведаць, што мелі на ўвазе пад фармулёўкамі «сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах» дакладна нельга. Маё асабістае меркаваньне, раз ёсьць гэтая фраза, то якраз мусім карыстацца англанізаванымі Прэзыдэнтымі, Папамі, бо тое, што БКП была створана ў 2005, а не 2010, 2012 і т.п. годзе гэта толькі праблема БКП.--Mr. Sрock (гутаркі) 17:38, 2 жніўня 2013 (FET)
Дык у тым і справа, што на 2005 год правілаў афіцыйнага правапісу вялікіх літараў не было і ня трэба было пісаць папаў і прэзыдэнтаў зь вялікай літары, таму і разыходжаньняў не было. У гэтай Вікіпэдыі мы кіруемся БКП, створаным у 2005 годзе, таму ўсе правілы, прынятыя пасьля 2005 году, ня могуць лічыцца адпаведнымі БКП. --Red_Winged_Duck 17:45, 2 жніўня 2013 (FET)

Шаблён:Інфармацыя пра сьцяг

[рэдагаваць крыніцу]

Які сэнс гэтай Вашай праўкі? Я й так ведаю, што «гэты артыкул ня мае шаблёну-карткі». А ведаеце, чаму ня мае? Створыце шаблён — устаўлю. --Renessaince 22:27, 12 жніўня 2013 (FET)

А які сэнс ствараць артыкул пра сьцяг без выявы самога сьцяга? =) Калі сур'ёзна, то ня ведаў пра адсутнасьць карткі і рабіў праўку не пэрсанальна для кагосьці, а каб заахвоціць да паляпшэньня артыкула.--Mr. Sрock (гутаркі) 13:21, 13 жніўня 2013 (FET)
Хацеў яшчэ папрацаваць канчаткова над новаствораным шаблёнам {{Картка сьцяга}}, але Вы ўжо самі ўсё зрабілі ў самым лепшым выглядзе. Дзякуй за працу!--Mr. Sрock (гутаркі) 21:45, 13 жніўня 2013 (FET)

Добры Дзень! Падумаў яшчэ раз наконт назвы. Сапраўды артыкул аб’ядноўвае 2 падзеі — як сам Заходні паход чырвонай арміі (верасень 1918 г — студзень 1919 р.), як наступальную аперацыю савецкіх войскаў у Беларусь і Літву, так і адваротную — «Дзеяньні польскіх аддзелаў», як пэўныя паходы, баі і т.д. польскіх Аддзелаў Самаабароны супраць Чырвонай арміі ў студзені — лютым 1919 г.

Таму + Падтрымліваю «Беларусь у пачатку савецка-польскай вайны (1918—1919)». Гэта будзе артыкул які аб’ядновае дзеяньні і тых, і другіх. Толькі у такім выпадку здаецца правільным зрабіць асобныя артыкулы «Заходні паход чырвонай арміі (верасень 1918 г — студзень 1919 р.)» і «Дзеяньні польскіх аддзелаў (студзень — люты 1919 р.)».

І яшчэ. У Вікіпедыі ёсць артыкулы тыпу «Барацьба за незалежнасьць Эстоніі», «Барацьба за незалежнасьць Летувы» і да т. п.,якія аб’ядноўваюць падзеі Першай Сусветнай і Грамадзянскай войнаў на іх тэрыторыі, але няма такога ж самага пра Беларусь. Думаю варта б было напісаць пра падзеі 1917—1921 рокаў на Беларусі і аб’яднаць іх у такім артыкуле як «Барацьба за незалежнасьць Беларусі». Толькі артыкул гэты будзе вялікі і вельмі важкі, таму трэба вынесьці гэтае пытаньне на больш шырокі агляд, і думаю да яго стварэньня сдалучацца іншыя ўдзельнікі і кожны зможа ўнесьці сваю лепту і дапамагчы.

З павагай, Максимильян Панкевич (гутаркі) 15:03, 17 жніўня 2013 (FET)

Добры дзень, бачыў, адказаў на старонцы размоў.--Mr. Sрock (гутаркі) 18:42, 17 жніўня 2013 (FET)

Добрага вечару, Mr. Spock. Дзякуй за ўвагу да майго перакладу артыкула «Мовы Канады». Хачу дазнацца, што менавіта вам падалося незразумелым у адзначанай вамі цытаце? Мяркую, што калі вы прама ўкажаце, якая канкрэтна фраза там перакладзеная ня вельмі ўдачна, то мне будзе прасьцей пераасэнсаваць фармулёўку ў сказе, зьвярнуўшыся да арыгіналу.

У арыгінале сказ гучыць наступным чынам: „[I]n the same way that race is at the core of what it means to be American and at the core of an American experience and class is at the core of British experience, I think that language is at the core of Canadian experience”. Жадаю зазначыць, што менавіта гэтую фразу перакладаў ня я, а ўдзельнік Юрцэвіч Дзьмітры (па маёй просьбе, праўда было гэта ў Skype). Яшчэ раз дзякую за ўвагу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:54, 23 жніўня 2013 (FET)

Добры вечар, спадару Глебе! Я зусім кволы ў ангельскай, але з улікам кантэксту (ня слова ў слова), думаю «Таксама як Нацыя зьяўляецца падмуркам амэрыканскай самасьвядомасьці, падмуркам амэрыканскага жыцьцёвага досьведу і такім самым чынам, як грамадзтва ёсьць падмуркам брытанскага досьведу, думаю, мова — гэта падмурак канадзкага жыцьцёвага досьведу.» Хоць сам сказ утрымлівае мала сэнсу (арыгінал тэксту не вельмі дапамог), зразумеў бы, калі б была асобная канадзкая мова, а так... боб з гарохам. Можа ўвогуле не злоўжываць падобнымі сказанымі дзесьці кімсьці патэтычнымі выказваньнямі (да таго ж незразумелымі факталягічна)?--Mr. Sрock (гутаркі) 00:50, 24 жніўня 2013 (FET)
Дзякуй за паразуменьне. Думаю, у дадзеным кантэксьце слова class можа азначаць і клясу, т.б. нейкую супольнасьць, зьвязаную, напрыклад, з арыстакратычнымі традыцыямі (прынамсі, я кіраваўся такою думкай). Зрэшты, вы маеце рацыю, так што ў прынцыпе цытату можна прыбраць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:09, 24 жніўня 2013 (FET)
Так, ужо казаў на рэцэнзіі, што лепш менш ды лепш, чым больш ды горш (у сэнсе кілябайтаў тэксту і якасьці інфармацыі).--Mr. Sрock (гутаркі) 01:13, 24 жніўня 2013 (FET)
Прабачце, не заўважыў аднога нюансу. З вашага дазволу пакуль ня стаў бы выдаляць наш спрэчны тэкст: ён тлумачыць у артыкуле папярэдні сказ, і калі выдаліць спрэчны пераклад, то сказ перад ім будзе тупа вісець голым кавалкам тэксту. Спадзяюся на вашае разуменьне. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:16, 24 жніўня 2013 (FET)
Па мне, дык і папярэдні сказ не настолькі каштоўны, Канада амаль цалкам англанізаваная, за выключэньнем пары правінцый (што асьветлена ў самім артыкуле), астатняе — ці не вымысел.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:01, 24 жніўня 2013 (FET)
Далёка ня поўнасьцю: прыведзеныя ў артыкуле-перакладзе статыстычныя зьвесткі гэта паказваюць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:23, 24 жніўня 2013 (FET)
Адказаў у рэцэнзіі. Прабачце, але так сталася, што доўга не заўважаў вашага адказу. --Глеб Бераставы (гутаркі) 01:28, 24 жніўня 2013 (FET)

Калі выстаўляеце артыкул на выдаленьне (Дарога Н397 (Беларусь)) і ён пры гэтым не зьяўляецца спамам, вандалізмам або пустым артыкулам, калі ласка, дадавайце запыт на старонку Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне. --Red_Winged_Duck 13:20, 29 жніўня 2013 (FET)

Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:ДПП лягатып.png

[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне, Mr. Sрock!

Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.

Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.

Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 13:22, 9 верасьня 2013 (FET)

Добры дзень. Я думаў несвабодныя выявы, якія непасрэдна тычацца тэмы артыкула можна грузіць і выкарыстоўваць у такіх артыкулах. Крыніца адсюль. Ліцэнзія думаю гэтая (простыя гемэтрычныя фігуры + не абаронены аўтарскім правам герб Францыска Скарыны), але каб яе дадаць мне трэба будзе перазагрузіць файл на вікісховішча. Калі такое выйсьце задаволіць, то так і зраблю.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:49, 9 верасьня 2013 (FET)
Ня трэба перазагружаць. Я ўжо паставіў шаблён. Liashko (гутаркі) 17:07, 9 верасьня 2013 (FET)
Дзякую, спадару Максіме. Калі так усё ж не дапускаецца, магу, калі трэба, і перазагрузіць.--Mr. Sрock (гутаркі) 21:12, 9 верасьня 2013 (FET)

Рэцэнзія на артыкул «Мовы Канады»

[рэдагаваць крыніцу]

Добры вечар. Жадаю паведаміць, што на цяперашні час паспрабаваў узяць ва ўлік усе заўвагі, выказаныя ў рэцэнзаваньні. Буду ўдзячны, калі мы працягнем абмеркаваньне. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:25, 13 верасьня 2013 (FET)

Добры. Яшчэ прагляжу (ужо пачаў, трошкі пакрамсаў Ваш артыкул), калі што — буду паведамляць.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:39, 14 верасьня 2013 (FET)
Дзякуй за водгукі, але, мяркую, будзе лепей, калі мы будзем узгадняць накірункі працы на спэцыяльнай старонцы (тым больш, што я хацеў бы пачуць, напрыклад, мажлівыя заўвагі па тэхнічных пытаньнях, у прыватнасьці пытаньнях афармленьня). Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:53, 14 верасьня 2013 (FET)
Добра)--Mr. Sрock (гутаркі) 17:23, 14 верасьня 2013 (FET)
Добры вечар. Прапаноўваю разам падсумаваць вынікі рэцэнзіі, бо цягам бліжэйшага часу пляную высунуць артыкул на наданьне яму статусу добрага. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:11, 3 кастрычніка 2013 (FET)
Дабрыдзень! Так, вядома ж. Падтрымаю, калі высунеце. Наконт падвядзеньня вынікаў, мяркую, любы мог, і Вы таксама, калі з улікам звышнізкай актыўнасьці зарэгістраваных удзельнікаў, якая назіраецца апошні час.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:46, 4 кастрычніка 2013 (FET)

Пане Спок, прашу ў Вас прабачэння за непрыемны выпадак. Прашу Вас, не кідайце працы. Адзін удзельнік (і нават два) гэта далёка не ўся супольнасць. Калі ласка, вяртайцеся. Асабіста мне Вашы артыкулы вельмі падабаюцца, я чытаў іх з задавальненнем. Можа Вас зацікавіць дапрацоўка артыкула пра Грунвальдскую бітву да ўзроўню якасных? Ад сябе абяцаю вычытаць яго. Чакаю Вас. --Дзяніс Тутэйшы (гутаркі) 20:29, 9 лістапада 2013 (FET)

Шчыры дзякуй Вам, Дзяніс, за добрыя словы і падтрымку, цісну Вам руку за ўсё што зрабілі ў дадзеным выпадку. Знаю, супольнасць - гэта не два чалавекі, але ведаеце, усе жывыя людзі, і праўду кажучы, знікла ўсякае жаданне.
Хай «змагары» рознага кшталту і надалей лупцуюць ветракі і займаюцца «самапавагай», не буду перашкаджаць.--Mr. Sрock (гутаркі) 20:47, 10 лістапада 2013 (FET)
Як надумаеце, вяртайцеся. Калі не сёння-заўтра, дык праз тыдзень-месяц. Паўтаруся, што б там не казалі пра нейкую там арыгінальнасць, асабіста мне Вашы артыкулы вельмі падабаюцца, і я лічу іх значнымі і цікавымі, і лічу, што яны будуць цікавыя простаму чытачу. Карацей, дзверы для Вас адчынены. Заходзьце :) --Дзяніс Тутэйшы (гутаркі) 23:40, 11 лістапада 2013 (FET)

Vitaju, dziakuj za Vašu značnuju dapamohu z artykułam pra Asvietu. Nie chaču ŭžo tam u abmierkavanni dadavać temaŭ dla diskusyi, tamu pišu tut. Na moj pohlad, doška z kolkasciu žycharoŭ Minska pavodle movy z carskaha pierapisu - nie da kanca poŭny vobraz situacyi dla artykułu pa hetaj temie. Pa-pieršaje, Vy napisali došku tolki dla Minska, a arhanizacyja dziejničała na Minščynie i mieła svaje addzielenni ŭ niekalki miastečkach. Jak možna dadumacca, nacyjanalny/moŭny skład Minščyny ahułam adroznivaŭsia ad adnaho Minska. Pa-druhoje, carski pierapis imknuŭsia panizić kolkasć nie-ruskich i nie-pravasłaŭnych, tamu jon nie musić być poŭnasciu abjektyŭnym. Možna b dla paraŭnannia skarystacca pierapisam zroblenym polskaj administracyjaj ŭ 1919 hodzie - jany znoŭž napeŭna pavysili kolkasć palakaŭ, ale ŭsio ž tak josć niejkaje paraŭnannie. Pa-treciaje, ja nie da kanca pierakanany, ci takaja doška samy lepšy varyjant - jana davoli vialikaja i adciahvaje ŭvahu ad sutnasci artykuła. Heta nie artykuł pra demahrafiiju Minska, tut de-fakta nam cikava tolki kolkasć ludziej, jakija ličyli siabie palakami ŭ ahulnym abjomie nasielnictva. Mabyć dastatkova napisać, što pavodle carskaha pierapisu polskamoŭnyja byli treciaj samaj vialikaj hrupaj u Minsku, pasla habrjejaŭ i ruskich, i ich była takaja-takaja kolkasć... Bladyniec (гутаркі) 04:46, 23 лістапада 2013 (FET)

Чэсьць! Так, табліца толькі для Менску (і артыкул мае назву "Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)"), але таксама ёсьць дадзеныя і для ўсяго ўезду: [2], і асобна, для пэўных мястэчак (там жа па спасылцы можна знайсьці). Дадзеныя па паляках у адсоткавых значэньнях будуць, вядома, адрозьнівацца (доля палякаў ва ўездзе складае каля 5,5 % - 19,5 тыс у абсалютных велічынях), можна дадаць калі Вы настойваеце і гэтыя дадзеныя. Калі перапіс і ня можа лічыцца цалкам аб'ектыўным, то што ж зрабіць, гэта ўжо гісторыя. У тым перапісе была і графа канфэсіянальнай прыналежнасьці: [3], але якраз замест графы пра нацыянальнасьць быў пункт аб роднай мове. Улічваючы традыцыйна высокую самасьвядомасьць палякаў і вышэйшы ў тыя часы за беларускі прэстыж прыналежнасьці да польскай культуры, вынікі, хутчэй, маглі вагацца ў бок павышэньня рэальнай колькасьці беларускага насельніцтва (за кошт рускіх і палякаў), хоць гэта таксама арыгінальныя дасьледваньні па тэме з майго боку, таму лепш аперыраваць тым, што маем. Калі ёсьць польскія перапісы (жадана каб пытаньне на конт нацыянальнасьці не базавалася на канфэсійнай прыналежнасьці кшталту ўсе праваслаўныя - рускія, каталікі - толькі палякі) - калі ласка, было б цікава бачыць і іх. Згодны, што гэта не артыкул пра дэмаграфію Менску, але ў пункце абставіны стварэньня табліца выглядае дарэчы і адразу здымае лягічнае пытаньне наконт самое патрэбы ў факце існаваньня падобнай арганізацыі. Наконт грувасткасьці табліцы, пагаджуся, зрабіў візуальна драбнейшай, але мне здаецца, што ўсё ж варта пакінуць афармленча як ёсьць, бо звычайна па пытаньнях статыстыкі так і афармляецца.--Mr. Sрock (гутаркі) 12:30, 23 лістапада 2013 (FET)

Вітаю. Хацелася б хутчэй надаць артыкулу Калізэй статус добрага, мяркую, што засталося толькі вызначыць напісаньне найменьняў пасад і званьняў. Калі браць нават правіла § 29, які адносіцца больш да наркамаўцы, у неафіцыйным ужываньні можна карыстацца выразам папа. Наколькі я зразумеў, пішам скарочана тады папа, іначай Папа Рымскі. Аднак я больш згаджаюся з аргумэнтамі спадара Red_Winged_Duck у гэтым блёке. Можна стварыць старонку Вікіпэдыя:Правапіс вялікай і малой літары, каб вырашыць гэтае пытаньне. --Dymitr 14:20, 30 лістапада 2013 (FET)

Я прапанаваў ужо на форуме стварыць нутранае правіла, якое б разьвязвала пытаньне, гэта было б самым лепшым выйсьцем з сытуацыі. Можыце распачаць тэму яшчэ раз (ці канкрэтна па Папе). Па мне, прынамсі, пісаць Папа з маленькай - дзікунства. Вялікая літара ў гэтай пасадзе сустракаецца ня толькі ў наркамаўцы, але, ня рэдка ў расейскай мове, а таксама ва ўкраінскай. Тут яшчэ, не ў апошнюю чаргу, адыгрывае і канатацыя ўжываньня, супрацьстаяньне атэістаў — вернікаў. Бо пішучы зь вялікай літары адны робяць гэта ў знак павагі і пашаны перад тытулам, іншыя, прынцыпова пішучы з маленькай, адмаўляюць у такім гонару і не патураючы забабонам "цёмных людзей" заўзята паніжаюць папу да расейскаага адпаведніку бацькі. Наконт скарочаных/поўных тытулаў ня ведаю што сказаць, таксама цьмяны пункт. Пра статус артыкулаў не забывайцеся, любы можа падвесьці вынік, у тым ліку і Вы.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:19, 30 лістапада 2013 (FET)
Спачатку б хацеў вырашыць пытаньне з напісаньнем, а потым падводзіць вынік. Знаўшоў у БКП прыклад у 7 п. 23 заўвага В «з папам Лявом Х», таму мяркую трэба з маленькай і пісаць. Ня думаю, што гэта неяк зьвязана з адсутнасьцю павагі да пасады, тым больш асацыяцыі з простым бацькам быць не павінна, бо ў беларускай мове, слова папа, мае толькі адзіны сэнс — той, хто ачольвае Каталіцую Царкву. --Dymitr 16:54, 30 лістапада 2013 (FET)
Так, сапраўды, прачытаўшы артыкул у Ру-Вікі пра Папу пераканаўся, што афіцыйная пасада - па-любому зь вялікай, астатнія выпадкі - з маленькай, хоць у пункце Написание термина сьцвярджаецца, што і зь вялікай дапушчальна, ну так у расейскай мове, прынамсі. Т.ч. мяркую можна абіраць артыкул у добрыя.--Mr. Sрock (гутаркі) 10:23, 1 сьнежня 2013 (FET)

Польскае таварыства Асвета ў Мінску

[рэдагаваць крыніцу]

Маё вітанне! Прашу прабачэння ў Вас за дастаўленыя непрыемныя эмоцыі ў час вядомай дыскусіі. Патлумачу толькі, што пэўнае непаразуменне было выклікана тым, што слова "нінада" тычылася афармлення артыкула (пра размежаванне спасылак на літаратуру і каментарыі), а зусім не Вашай працы ў раздзеле. Я проста не паставіў (//), каб адасобіць абзац. Тое, што прагаласаваў "супраць" адносна "Нікола Тэсла" і "Гусарыя", не звязана з папярэднім, бо проста палічыў, што артыкулы ў тым галасаванні павінны мець арыгінальны характар, а не перакладны. І толькі. Лічу, што мае шчырыя выбачэнні прымаюцца шаноўным спадаром. // Зараз, пасля выбачэнняў, прашу звярнуць Вашую ўвагу на артыкул [4] у бел-Вікіпедыі (не-тарашкевіцай), над якім я работаю і скора скончу. Думаю, што супольнасць тут [5] не зусім правільна ацаніла якасць артыкула "Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)", напісанага пасутнасці на падставе адной кнігі Д.Тарсюка. Бо ёсць іншыя крыніцы, якія не так адназначна кажуць аб характары гэтага таварыства, а таксама аб дакладнасці звестак у кнізе Тарасюка. Таму ўношу прапанову, што трэба пераглядзець тамтэйшую інфармацыю і правесці новае галасаванне наконт статуса артыкула. З усёй да Вас павагай і адданасцю.--Pracar (гутаркі) 10:50, 1 сьнежня 2013 (FET)

Добры вечар! Шчыра кажучы не чакаў ад Вас прабачэння, прымаю, бо ведаю, што Вы звычайна даволі ветлівы ўдзельнік, але ж, калі ласка, прашу Вас, не забывайцеся на гэты прынцып, з'едлівы сарказм і кпіны недарэчы знішчаюць самыя сумленныя намеры. Калі я Вас чымсьці незадаволіў - прашу прабачэння, я цаню Вашу тытанічную працу, гэта праўда, заўвагі па афармленьню толькі для агульнай справы, не больш.
Цяпер па Асвеце. Адкажу Вам тое самае, што і Томашу, калі ў Вас ёсьць прэтэнзіі да якасьці нейкага з адзначанага артыкулаў, калі ласка Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/На пазбаўленьне статусу, Вас добра зразумеюць на любым з правапісаў, галоўнае — важкасьць аргументаў, зрэшты тры апошнія намінаваная на пазбаўленьне артыкулы вісяць на намінацыях ужо з палову года. Думаю, што аргументы якія Вы збіраецеся прадаставіць ужо былі агучаны падчас намінацыі (крыніца - фактычна толькі польскі аўтар), гэта не перашкодзіла ўсім жадаючым узважыць «за» і «супраць» і прагаласаваць (ці ўстрымацца). Падвядзеньне выніку т.ч. засталося толькі тэхнічным бокам пытання, бо трымаць артыкул на намінацыі болей не выпадала, асноўныя заўвагі і каментары былі ўзятыя да ўвагі і, большай часткай, выпраўленыя, зноскі на крыніцы прысутнічаюць, фармулёўкі папраўлены ў больш нейтральны бок. Як ужо сказана ёсьць тут артыкулы лепшыя, але шмат і значна горшых.--Mr. Sрock (гутаркі) 22:00, 1 сьнежня 2013 (FET)

Маё вітанне. Паў-гады здымаць з намінацыі артыкул -- не для мяне. // У нашым раздзеле ўжо зрабілі функцыю, што калі наводзіш курсорам на індэкс спасылкі, то паказваецца яе змест, таму праблема размежавання (каментарыі і крыніцы) вырашылася сама па сабе. Я з самага пачатку думаў, што так і будзе. // Прапаную далучацца да нашага раздзела ўсім тутэйшым удзельнікам, а тое наш раздзел больш кансерватыўны ў некаторых аспектах, то гэта не вялікая шкода. Куды так спяшацца і быць радыкаламі. Усё можна паспець без радыкалізма. І навошта звяртаць увагу на тое, што пісаць гісторыю спрабуюць не прафесіяналы ў той галіне. Думаю, што трэба пакінуць тую паляну карпарацыі гісторыкаў Беларусі. Ведаю, што яны напішуць яе для людзей. Можна ж сканцэнтравацца зараз на іншых тэмах, напрыклад, па геаграфіі, прыродазнаўству і інш.

Супольніцкая зорка
За ладнае аб'яднанне ўсіх раз'яднаных сэрцаў і душ негамагенных беларусаў. ----Pracar (гутаркі) 23:59, 4 сьнежня 2013 (FET)
Дзякую! «Не» радыкалізму, экстрэмізму і ўсялякаму пурызму, усё верна.--Mr. Sрock (гутаркі) 11:27, 7 сьнежня 2013 (FET)

Чаму фотка была не нэўтральнай? Bladyniec (гутаркі) 17:41, 10 сьнежня 2013 (FET)

А якое дачыненьне фота мае да Дня Волі? Ні сьцягі, ні сама суполка ня маюць дачыненьня да тэмы артыкула. Фота будзе дарэчы ў артыкуле пра ЛГБТ-супольнасьць, а ў артыкуле пра Дзень Волі — гэта чыстай вады самарэкляма. --Red_Winged_Duck 17:52, 10 сьнежня 2013 (FET)
Не нэўтральнае, бо выклікае калі не абурэньне, то шчырае здзіўленьне ў значнай часткі (а хутчэй за ўсё вельмі значнай часткі) паспалітых карыстальнікаў, бо традыцыйныя каштоўнасьці таксама ніхто не адмяняў і іх прыхільнікаў таксама паважайце і ня навязвайце тое, што толькі адвярне людзей ад тэмы мэтавых артыкулаў. Гэта сур'езныя рэчы, паспрабуйце зразумець.--Mr. Sрock (гутаркі) 09:28, 11 сьнежня 2013 (FET)
Red_Winged_Duck: Фотка мае дачыненьне да Дня Волі ў тым, што яна была зроблена на шэсьці з нагоды сьвята ў 2012 годзе. Можна на яе пабачыць удзельнікаў шэсьця. Я разумею, што ўдзел гэтай арганізацыі ў Дню Волі быў аднаразовым, таму фатаграфія, якая паказвае іх як галоўных удзельнікаў, не адпавядае прапорцыі іх значнасьці ў гісторыі Дня Волі ў цэлым. З-за таго, яна напэўна павінна патрапіць у асобны раздзел, які апісоўвае ўдзел праваабаронцаў ЛГБТ па-асобку. Mr. Sрock: чаму фатаграфія выклікае абурэньне? Наколькі я зразумеў, Дзень Волі аб'ядноўвае людзей, для якіх каштоўнасьцямі з'яўляюцца дэмактратыя, правы чалавека і эўрапейская будучыня Беларусі. Абарона правоў ЛГБТ як раз частка гэтых каштоўнасьці. Таму для людзей, якім цікава ўдзельнічаць у Дню Волі, павінна быць прыемна і павінні ганарыцца тым, што ідэі, за якія яны змагаюцца, прыцягваюць таксама іншыя сацыяльныя групы, з-паза галоўнай апазыцыйнай плыні. Bladyniec (гутаркі) 18:00, 11 сьнежня 2013 (FET)
Па вашай лёгіцы атрымліваецца, што калі нехта з ЛГБТ-супольнасьці сфатаграфуецца на фоне Статуі Свабоды, дык артыкул пра яе трэба абавязкова праілюстраваць гэтым фота, бо яна прыцягвае розныя субкультуры. Калі зьявілася БНР ні пра якія ЛГБТ-супольнасьці і гаворкі не ішло, ды і ісьці не магло, таму разьмяшчэньне падобных фота проста зьяўляецца прасоўваньнем і рэклямай пэўных ідэяў, якія ня маюць дачыненьня да тэмы артыкула. Інакш трэба зьмяшчаць у артыкул фота кожнай маргінальнай суполкі, якая прымае ўдзел у Дні Волі, а гэта ўжо давядзеньне да абсурду. Паўтаруся, гэта фота дарэчнае ў артыкуле пра ЛГБТ-супольнасьць, а іхні ўдзел у Дні Волі і спробы зьмясьціць інфармацыю пра гэта ў артыкул — арыгінальнае дасьледаваньне. --Red_Winged_Duck 22:17, 11 сьнежня 2013 (FET)