Гутаркі ўдзельніка:Šelechaŭ
Пераклад бібліяграфічных зьвестак
[рэдагаваць крыніцу]Мае вітаньне! Хацелася б адцеміць, што назвы друкаваных крыніцаў (у зносках і сэкцыі «Літаратура») звычайна падаюцца на мове арыгіналу. Гэта тлумачыцца тым, што з прычыны варыятыўнасьці перакладу (асабліва гэта датычыцца прозьвішчаў і ініцыялаў) іх даволі цяжка, а часам проста немагчыма знайсьці ў бібліятэцы або інтэрнэце. Дарэчы, гэтак робяць ня толькі ў нас, але і ў вікіпэдыях на іншых мовах. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:56, 15 красавіка 2012 (FET)
- Дзякуй, буду ведаць.--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 02:04, 15 красавіка 2012 (FET)
Зьмена імя рахунку
[рэдагаваць крыніцу]Добры вечар, панове бюракраты! Можа вы маеце магчымасьць зьмяніць імя майго рахунку на Васіль Шэлехаў ?--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 18:57, 21 красавіка 2012 (FET)
- У нас бюракратаў няма, таму вам трэба зьвяртацца ў мэта, ці як там. --Ліцьвін (гутаркі) 21:50, 27 красавіка 2012 (FET)
Прыхільнік чысьціні беларускай мовы
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, зьвярніце ўвагу. І думаю, больш трапнай назвай будзе Удзельнік-прыхільнік чысьціні беларускай мовы. --Ліцьвін (гутаркі) 21:50, 27 красавіка 2012 (FET)
Прашу прабачэньня, а лепш зусім — Прыхільнік чысьціні беларускай мовы --Ліцьвін (гутаркі) 23:05, 27 красавіка 2012 (FET)
Добрасумленнае выкарыстаньне файлаў, што ахоўваюцца АП
[рэдагаваць крыніцу]Добры вечар. Хачу нагадаць, што файлы, якія загржаныя ў Вікіпэдыю на ўмовах добрасумленнага карыстаньня, мусяць быць выкарыстаныя ў артыкуле, або артыкулах, з абгрунтаваньнем выкарыстаньня для кожнага. Калі файл не выкарыстоўваецца ні ў водным артыкуле, то ён мусіць быць выдалены.
— Wizardist г +у 22:57, 29 красавіка 2012 (FET)
Наўздагон: варта загружаць файлы пад зразумелымі назвамі (лепей на беларускай, у тым ліку лацінкай, або ангельскай). Гэты файл я пераназаву. Дзякуй! — Wizardist г +у 23:00, 29 красавіка 2012 (FET)
Стыль катэгорыяў
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне. Не катэгорыя:Спорт Славеніі, а катэгорыя:Славенскі спорт; не катэгорыя:Культура Славеніі, а катэгорыя:Славенская культура; не катэгорыя:Спартоўцы Славеніі, а катэгорыя:Славенскія спартоўцы. --Ліцьвін (гутаркі) 11:45, 5 чэрвеня 2012 (FET)
- Дзякуй, улічу ў будучыні--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 16:48, 5 чэрвеня 2012 (FET)
Мапа
[рэдагаваць крыніцу]Цудоўная мапа. Толькі будзе Дарагічын, Слуцак, Луцак, Каралевец (так у ВГАБ) ці Кёнігсбэрг, Цьвер, Полацак... --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 5 чэрвеня 2012 (FET)
- Добра, выпраўлю...--Васіль Шэлехаў (гутаркі) 22:04, 5 чэрвеня 2012 (FET)
Дзякуй за дапамогу і неабыякавасьць да маіх задумаў. --Глеб Бераставы 02:21, 28 ліпеня 2012 (FET)
- І за Корткераскі раён дзякуй --Глеб Бераставы 02:23, 28 ліпеня 2012 (FET)
Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня для Файл:Narodnaja petycyja(Tunis).png
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне, Šelechaŭ!
Дзякуй за загружаныя вамі ў Вікіпэдыю файлы! Нагадваем вам, што, калі выкарыстаньне і распаўсюджаньне мэдыяфайла не ажыцьцяўляецца на ўмовах вольнай ліцэнзіі (Creative Commons Attribution/Share-Alike), тады патрэбна абгрунтаваць неабходнасьць добрасумленнага выкарыстаньня, дадаўшы і запоўніўшы картку {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}}, таксама дадаўшы дакладныя зьвесткі пра аўтара, час стварэньня/публікацыі працы і крыніцу.
Калі файл не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня або калі неабходныя зьвесткі ня будуць дададзеныя ў 7-дзённы тэрмін, файл будзе выдалены.
Вялікі дзякуй! --Red_Winged_Duck 14:38, 22 жніўня 2012 (FET)
Прапанова
[рэдагаваць крыніцу]Удзельнік:ŠelechaŭВітаю ! Я планую паступова правесці анкетаванне сярод вікісупольнасці з мэтай вызначэння лепшых фантастычных раманаў на думку вікіпэдыстов. Хацелася, каб у вольны час вы таксама падумалі і паступова стварылі (калі падабаецца ідэя) спіс лепшых жанравых раманаў (мага даўжэй, але не больш за 50 раманаў) розных аўтараў незалежна ад мовы твораў (пажадана: 1 аўтар - 1 раман), асабіста прачытаных вамі . У спіс можна ўключаць усе раманы, якія змяшчаюць фантастычныя элементы - навукова-фантастычныя, фэнтэзійныя і казачна-фантастычныя, фантастыка-жудасныя і містычныя, альтэрнатыўна-гістарычныя і інш. Месца рамана ў спісе павінна адпавядаць якасці творы і вашаму ўражанню, атрыманага ад яго. 1-й раман у спісе будзе ацэнены ў 50 балаў, апошні - у 1 бал. А калі набярэцца дастаткова анкетантив - зсумуемо колькасць балаў і атрымаем спіс з 100 лепшых раманаў. Спадзяюся на вашу згоду і ў вы таксама ўспомніце пэўную колькасць годных прачытаных фантастычных раманаў і знойдзецца час і жаданне. Дапускаюцца ўсе творы памерам больш за 100 старонак стандартнага памеру, безадносна таго, што напісана на вокладцы, а таксама асобныя некалькі менш творы, аднак выключна, калі названыя раманамі пры выданні.
- Прапаную ў выпадку згоды наступны прыклад афармлення спісу:
- Джон Браннер "Драматургі Ену» (па-ангельску: «The Dramaturges of Yan», 1971) http://coollib.net/b/101032/read
- Петэр Жолдош «Звышзадача (hu)» (па-вугорску: «A Feladat», 1971 ), http://coollib.net/b/175527/read
і ствараць на гэтай старонцы. Пры адказе прашу пинговать. З павагай--Yasnodark (гутаркі) 17:08, 21 лютага 2018 (MSK)