Перайсьці да зьместу

Гузаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гузаў
польск. Guzów
Капліца ў палацава-паркавым ансамблі
Капліца ў палацава-паркавым ансамблі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Жырардаўскі
Гміна: Віскіткі
Насельніцтва: 1013 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 46
Паштовы індэкс: 96-317
TERYT: 0739308
Нумарны знак: WZY
Геаграфічныя каардынаты: 52°6′58″ пн. ш. 20°20′13″ у. д. / 52.11611° пн. ш. 20.33694° у. д. / 52.11611; 20.33694Каардынаты: 52°6′58″ пн. ш. 20°20′13″ у. д. / 52.11611° пн. ш. 20.33694° у. д. / 52.11611; 20.33694
Гузаў на мапе Польшчы
Гузаў
Гузаў
Гузаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гу́заў (па-польску: Guzów) — вёска ў Жырардаўскім павеце Мазавецкага ваяводзтва Польшчы, разьмешчаная ў гміне Віскіткі. Месца нараджэньня кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага.

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Віскітак, 10 км на паўночны захад ад Жырардава і за 47 км на захад ад Варшавы.

У 1765 уласьнікам Гузава і вакольных маёнткаў быў Андрэй Агінскі. Па III падзеле Рэчы Паспалітай Гузаў апынуўся ў прускай частцы. На падставе дэклярацыі караля прускага Фрыдрыха Вільгельма II 28 ліпеня 1796 царкоўныя маёнткі, староствы й іншы каралеўскія ўладаньні перайшлі ў валоданьне прускае казны, а ўжо кароль раздаваў іх сваім службоўцам і генэралам[2]. Гузаўскае староства атрымаў міністар Сьлёнску Карл Георг фон Гойм, але неўзабаве прадаў іх ранейшай уласьніцы, Паўліне Агінскай, маці Фэлікса Лубенскага[2]. Па ейнай сьмерці Гузаў перайшоў да Фэлікса. Калі ў 1856 маёнтак быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыў Фэлікс Сабанскі. У іхнім валоданьні Гузаў знаходзіўся да 1944 року, калі быў нацыяналізаваны.

Палацава-паркавы ансамбль

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны артыкул: Палац Сабанскіх (Гузаў)

Андрэй Агінскі паставіў у Гузаве мураваны, велічны дом. У II палове XIX стагодзьдзя, на замову Фэлікса Сабанскага архітэктар Уладыслаў Гіршэль разбудаваў яго ў палац паводле ўзору замкаў на Люары, надаўшы яму цяперашні выгляд. Потым пры палацы быў разьбіты ляндшафтны парк, запраектаваны Валерыянам Кронэнбэргам і Францішкам Шаніёрам.

У часе I сусьветнай вайны палац служыў прыфрантавым шпіталём і разам з паркам быў зьнішчаны, але ў міжваенны час атрымаў ранейшы выгляд. У хадзе II сусьветнай вайны палац быў разрабаваны, а ў 1944 нацыяналізаваны. Па вайне ў палацы разьмясьціліся жылыя памяшканьні і кабінэты супрацоўнікаў цукроўні. У 1992 палацава-паркавы ансамбль быў вернуты роду Сабанскіх.

Пасьля столькіх гадоў занядбаньня палац апынуўся ў вельмі благім стане, як і парк, парослы хмызьнякамі. Адноўленая і дагледжаная толькі даўняя каплічка (цяпер касьцёл сьв. Фэлікса дэ Валюа) і невялікі ўчастак саду побач зь ёю.

Ураджэнцы і жыхары

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму
  1. ^ GUS. Bank Danych Lokalnych
  2. ^ а б Iwona Maria Szustakiewicz, Guzów. Podwarszawska rezydencja Łubieńskich i Sobańskich(недаступная спасылка), «Rocznik Warszawski», nr 26 z 1996, s. 77-101. [dostęp 20.03.2012]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гузаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў