Перайсьці да зьместу

Гуда (нобіль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гуда, Года (лац. Cuda, Godas; ? — па 388) — нобіль Каралеўства вандалаў, прызначаны каралём Гайламірам намесьнікам Сардыніі, які потым паўстаў супраць гаспадара[1].

Манэта з выявай Гуды і надпісам «REX CVDA»

Паходзіў з готаў і быў рабом Гайламіра, прызначаны ім намесьнікам Сардыніі. Празь пэўны час паўстаў супраць свайго караля і выправіў паслоў да бізантыйскага імпэратара Юстыніяна I, просячы заступніцтва і абароны ад вандалаў. Імпэратар адправіў у дапамогу мяцежніку чатырыста ваяроў на чале з архонтам Кірылам.

У адказ, Гайламір адабраў сто дваццаць найбольш хуткаходных і моцных караблёў і пяць тысячаў ваяроў пад камандаю свайго брата Цаза і выправіў іх у Сардынію[2]. Цаза высадзіўся ў Кальяры і адразу ж захапіў горад, забіўшы Гуду і яго салдатаў разам зь ім. Вайсковая экспэдыцыя Юстыніяна не змагла ўчасна дабрацца да Гуды[3].

Паўстаньне Гуды выявілася фатальным для каралеўства вандалаў, бо пакуль Цазо знаходзіўся ўдалечыні ад асноўнай часткі сілаў вандалаў, бізантыйскае войска пад камандаю Бэлізарыюса бесьперашкодна высадзілася каля Капутвады з намерам вярнуць Паўночную Афрыку Бізантыйскай імпэрыі. Потым Бэлізарыюс разграміў пакінутыя аддзелы вандалаў і захапіў Картаген, перш ніж Цазо пасьпеў вярнуцца дадому[4].

  1. ^ Dewing H. B. Procopius. Vol. 2. — Cambridge: Loeb Classical Library, 1979. P. 99.
  2. ^ Hodgkin T. Italy and her Invaders. Vol. 3. — Oxford, 1895. P. 669.
  3. ^ Dewing H. B. Procopius. Vol. 2. — Cambridge: Loeb Classical Library, 1979. P. 101, 199—200.
  4. ^ Dewing H. B. Procopius. Vol. 2. — Cambridge: Loeb Classical Library, 1979. P. 201ff.