Перайсьці да зьместу

Гуаратынгета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гуаратынгета
Герб Гуаратынгеты Сьцяг Гуаратынгеты
Дата заснаваньня: 13 чэрвеня 1630
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 751,443 км²
Вышыня: 530 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 12
Паштовы індэкс: 12500-000
Геаграфічныя каардынаты: 22°49′0″ пд. ш. 45°13′40″ з. д. / 22.81667° пд. ш. 45.22778° з. д. / -22.81667; -45.22778Каардынаты: 22°49′0″ пд. ш. 45°13′40″ з. д. / 22.81667° пд. ш. 45.22778° з. д. / -22.81667; -45.22778
Гуаратынгета на мапе Бразыліі
Гуаратынгета
Гуаратынгета
Гуаратынгета
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.guaratingueta.sp.gov.br

Гуаратынгета́ (па-партугальску: Guaratinguetá) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 122 тысяч чалавек[2].

Навакольлі сучаснага гораду здаўна былі вядомыя індзейцамі як рэгіён багаты на чапляў, якія жылі тут на ўзьбярэжжах ракі Параібы-ду-Сул. Першыя партугальскія засяленцы прыбылі сюды ў канцы XVI стагодзьдзя, пасьля таго як пачулі аб захаваньні тут вялікіх мінэральных багацьцяў. Паселішча зьявілася ў 1628 годзе, і пачалося з будаўніцтва капліцы. У XVIII стагодзьдзі вёска стала адным з ключовых пунктаў на шляху залаташукальнікаў зь Мінас-Жэрайсу.

У XIX стагодзьдзі ў Гуаратынгеце павялічылася вытворчасьць кавы, у той час як вырошчваньне цукру значна скарацілася. За часам існаваньня Бразыльскай імпэрыі дон Пэдру II правёў ноч у вёсцы 18 жніўня 1822 году. У 1844 годзе вёска атрымала статус гораду. У 1848 годзе ў горадзе нарадзіўся Франсіску Радрыгес Алвэс, які быў сябрам імпэрскай рады, сябрам палаты дэпутатаў і двойчы прэзыдэнтам Бразыліі. У XX стагодзьдзі сельскай гаспадарка прыйшла ў заняпад праз стомленасьць зямлі, таму горад пераключыўся на індустрыялізацыю і гандаль. Таксама разьвівалася адукацыя, то бок, гэтак у Гуаратынгеце адкрылася Школа падрыхтоўкі спэцыялістаў у авіацыі і філія ўнівэрсытэту штату Сан-Паўлу. Атрымаў пашырэньне таксама турызм.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]