Перайсьці да зьместу

Курган Ягайлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Курган Ягайлы, капец Ягайлы (па-польску: Kopiec Jagiełły) — 5-мэтровы курган, насыпаны ў жніўні 1959 году ўдзельнікамі Агульнапольскага зьлёту польскіх скаўтаў са Зьвязу польскага гарцарства. Знаходзіцца на полі Грунвальдзкай бітвы за 1,3 кілямэтры на паўднёвы ўсход ад помніку Грунвальдзкай перамогі.

Лічыцца, што менавіта з гэтага месца Ўладзіслаў II Ягайла камандаваў сваімі войскамі ў першай фазе бітвы. З кургана адкрываецца вельмі добры від на поле бітвы. Менавіта на гэтым месцы распальваньнем вогнішча звычайна завяршаюцца Грунвальдзкія зьлёты, якія ладзяцца «Зьвязам грунвальдзкіх дружынаў».

  • Rafał M. Socha: Słownik Grunwaldzki. [w:] Barbara Bogdańska-Pawłowska (red.): Poradnik Drużynowego Drużyny Grunwaldzkiej, Komenda Chorągwi Warmińsko-Mazurskiej ZHP im. "Grunwaldu" w Olsztynie, Olsztyn 1996, s. 63