Графства (Ангельшчына)
Графства Ангельшчыны | |
County of England | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Ангельшчына |
Уваходзіць у | Рэгіёны |
Дата ўтварэньня | Сярэднявечча |
Месцазнаходжаньне Графства Ангельшчыны | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гра́фствы — адміністрацыйныя, геаграфічныя, гістарычныя ці палітычныя адзінкі Ангельшчыны. У залежнасьці ад прызначэньня тэрыторыі графстваў з адной і той жа назвай могуць адрозьнівацца[1]. Упершыню падзел на графствы зьявіўся ў Сярэднявеччы[2]. Гэтыя графствы цяпер называюцца гістарычнымі, традыцыйнымі або колішнімі[3].
Рэформай 1888 року утвораныя новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі пад назвай графствы і раёны графстваў. Іхнія межы прыкладна супадалі з абрысамі традыцыйных графстваў, але пазьнейшыя зьмены ўнесьлі адрозьненьні між адміністрацыйнымі і гістарычнымі адзінкамі.
Закон 1972 скасаваў рэформу 1888 року, а разам зь ёй і падзел на графствы ды раёны[4] ды стварыў новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія таксама называліся адміністрацыйнымі графствамі[5]. Але цяпер іхнія межы значна адрозьніваліся ад межаў традыцыйных графстваў. Пазьнейшыя папраўкі ўносілі яшчэ больш адрозьненьняў адміністрацыйных графстваў 1972 року ад традыцыйных. Паводле стану на 2023 Ангельшчына, ня лічачы Вялікага Лёндану і астравоў Сілі, падзяляецца на 84 мэтрапольныя і немэтрапольныя графствы.
Закон 1997 року стварыў новыя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія называюцца графствы і тэрыторыі лейтэнанстваў, ці папросту «цырыманіяльныя графствы»; гэтыя адзінкі прыкладна супадаюць, зь некаторымі адрозьненьнямі, з адміністрацыйнымі графствамі 1972 року.
Акрамя таго, да 1996 року існавалі 48 паштовых графстваў для абслугоўваньня паштовых перасылак; пасьля Каралеўская пошта замяніла іх на паштовыя індэксы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The problem of "county confusion" – and how to resolve it
- ^ Local Government and Urban Politics. — 1991.
- ^ England's traditional counties. HM Government (1 October 2013).
- ^ Kingdom, John Government and Politics in Britain. — 1991.
- ^ English Local Government Reformed. — 1974.