Рэгіёны Ангельшчыны
Рэґіёны Анґельшчыны | |
![]() | |
Рэґіёны (па-ангельску: Regions, ці Government Office Regions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі верхняга ўзроўню ў Анґельшчыне. Кожны рэґіён улуючае адну ці некалькі адзінкаў узроўню ґрафстваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Падзел на рэґіёны быў ўведзены ў 1994 р. урадам Джона Мэйджара.
Ґеаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны займаюць плошчу ў 130 тыс. км², цалкам пакрываюць тэрыторыю Анґельшчыны й маюць памеры ад паўтары (Вялікі Лёндан) да дваццаці трох (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) тысячаў км². Сем зь дзевяці рэґіёнаў абмываюцца водамі Атлянтычнага акіяну (Паўночным ды Ірляндзкім морамі, Брыстальскаю затокаю, пратокамі Ля-Манш й Па-дэ-Кале, эстуарыямі рэкаў Тэмза і Гамбэр), рэґіёны Заходні Мідлэнд ды Вялікі Лондан маюць толькі сухапутныя межы. Тры зб дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны мяжуюць з Ўэйлзам, два рэґіёны з Шатляндыяю, заразом рэґіён Паўночна-Заходняя Анґельшчына мяжуе з абедзвюма гэтымі гістарычнымі правінцыямі.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзевяці рэґіёнах Анґельшчыны па зьвестках 2012 року пражывае агулам 53,5 млн людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва 410 чал./км². У кожным зь дзевяці рэґіёнаў Анґельшчыны па асобнасьці пражывае ад 2,6 (Паўночна-Усходняя Анґельшчына) да 8,7 (Паўднёва-Усходняя Анґлія) млн. людзей, пры сярэдняй шчыльнасьці насельніцтва ад 224 (Паўднёва-Заходняя Анґельшчына) да 5285 (Вялікі Лёндан) чал./км².
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзевяць рэґіёнаў Анґельшчыны падзеленыя агулам на 6 мэтрапольных ґрафстваў, 28 немэтрапольных ґрафстваў, 55 унітарных адзінкаў, 32 раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці ды астравы Сілі, якія, у сваю чаргу, аб’яднаныя ў 48 цырыманіяльных ґрафстваў, для зьдзяйсьненьня імі цырыманіяльных функцыяў. Мэтрапольныя й немэтрапольныя ґрафствы падзеленыя адпаведна на 36 мэтрапольных і 201 немэтрапольны раён; унітарныя адзінкі, раёны Вялікага Лёндану, Лёнданзкі Сіці і астравы Сілі падзелы на раёны не маюць.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс рэґіёнаў Анґельшчыны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ | Рэґіён | Цэнтр(ы) | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2012) [1] |
Шчыльнасць насельніцтва, чал./км² |
СУП на душу насельніцтва, £ |
Код NUTS1 | Мапа |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вялікі Лёндан | Лёндан | 1 572 | 8 308 400 | 5285,24 | 30 385 | UKI | ![]() |
2 | Усходняя Анґельшчына | Кембрыдж | 19 096 | 8 724 700 | 456,89 | 22 624 | UKH | ![]() |
3 | Усходні Мідлэнд | Мелтан-Мобры (Лестэршыр) |
23 829 | 5 339 600 | 224,08 | 18 195 | UKF | ![]() |
4 | Ёркшыр і Гамбэр | Лідс, Шэфілд |
13 004 | 5 642 600 | 433,91 | 17 161 | UKE | ![]() |
5 | Паўночна-Усходняя Анґельшчына | Ньюкасл-эпон-Тайн | 14 165 | 7 084 300 | 500,13 | 17 433 | UKC | ![]() |
6 | Паўночна-Заходняя Анґельшчына | Манчэстэр | 8 592 | 2 602 300 | 302,87 | 15 688 | UKD | ![]() |
7 | Заходні Мідлэнд | Бірмінґгэм | 15 420 | 5 316 700 | 344,79 | 16 880 | UKG | ![]() |
8 | Паўднёва-Усходняя Анґельшчына | Саўтгэмптан | 15 627 | 4 567 700 | 292,30 | 17 698 | UKJ | ![]() |
9 | Паўднёва-Заходняя Анґельшчына | Брыстал, Плімут |
19 120 | 5 907 300 | 308,96 | 20 524 | UKK | ![]() |
Усяго | 130 425 | 53 493 700 | 410,15 |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- http://www.boundarycommittee.org.uk/
- https://web.archive.org/web/20060822181333/http://www.odpm.gov.uk/regions/
- https://web.archive.org/web/20080516181202/http://www.gos.gov.uk/national/
|