Перайсьці да зьместу

Гранд-Фліт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гранд-Фліт (па-ангельску: Grand Fleet — «Вялікі флёт») — назва брытанскага флёту падчас Першай сусьветнай вайны, які базаваўся ў мэтраполіі. Першы камандуючы флётам — сэр Джон Джэліко, яго пераемнікам стаў камандуючы лінейнымі крэйсэрамі Гранд-Фліту адмірал сэр Дэвід Біці.

На працягу ўсёй вайны Гранд-Фліт удзельнічаў толькі ў адной вялікай сутычцы — Ютляндзкай бітве ў 1916 годзе з кайзэраўскім Флётам адкрытага мора. У гэтай бітве Гранд-Фліт пад камандаваньнем адмірала Джэліко ня здолеў разграміць нямецкі флёт, нягледзячы на вялікую перавагу ў сілах. Страты Гранд-Фліту па агульнаму водазьмяшчэньню амаль удвая перавысілі страты Флёту адкрытага мора. Аднак гэтага было недастаткова, каб зьменшыць панаваньне брытанскага флёту ў Паўночным моры. У выніку Нямеччына адмовілася ад актыўнага выкарыстаньня лінейных сілаў свайго флёту і перайшла да неабмежаванай падводнай вайны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]