Флёт адкрытага мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Флёт адкрытага мора
Hochseeflotte
Гады існаваньня 1907—1918
Краіна Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Уваходзіць у Сьцяг Кайзэраўскіх ВМС Нямецкі імпэрскі флёт
Тып Ваенна-марскія сілы

Флёт адкры́тага мо́ра (па-нямецку: Hochseeflotte) — асноўны ваенны флёт нямецкіх імпэрскіх ВМС падчас Першай сусьветнай вайны. Базаваўся ў г. Вільгельмсгафэн.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

SMS Deutschland, першы флягманскі карабель Флёту адкрытага мора

Флёт адкрытага мора ствараў пастаянную пагрозу Брытанскім астравам і вымушаў брытанскі Гранд-Фліт на працягу ўсёй вайны знаходзіцца ў раёне Паўночнага мора, нягледзячы на недахоп караблёў на іншых тэатрах ваенных дзеяньняў.

Брытанскі Гранд-Фліт колькасна пераўзыходзіў Флёт адкрытага мора ў суадносінах 3/2. У першы год вайны назіралася раўнавага сіл (з-за распыленьня сіл брытанскага флёту), у наступныя гады суадносіны зьмяніліся на карысьць Гранд-Фліту. З-за гэтага Флёт адкрытага мора пазьбягаў адкрытых сутыкненьняў з Гранд-Флітам і аддаваў перавагу стратэгіі рэйдаў у Паўночнае мора з мэтай выманіць частку Гранд-Фліту, адрэзаць яе ад асноўных сіл і зьнішчыць. Тым ня менш, бітвы ў Гэльгаляндзкай бухце (28 жніўня 1914 году), ля Догер-банкі і нават Ютляндзкая бітва (31 траўня 1916 году) істотна не паўплывалі на расклад сіл у Паўночным моры.

Каб прарваць брытанскую марскую блякаду нямецкія ВМС сканцэнтравалі свае рэсурсы на вядзеньні неабмежаванай падводнай вайны. Не лічачы двух выхадаў у мора (у жніўні 1916 году і ў траўні 1918 году), Флёт адкрытага мора ўвесь час знаходзіўся на сваёй базе.

У кастрычніку 1918 году, калі параза ў вайне рабілася ўсё больш відавочнай і ўзрастала незадаволенасьць народных мас, адмірал Шэер вырашыў ажыцьцявіць адчайную атаку на Гранд-Фліт. Ведаючы, што падобная апэрацыя ня будзе падтрымана, ён не праінфармаваў урад аб сваёй задуме. Аднак, калі быў аддадзены загад аб выхадзе ў мора (30 кастрычніка), большасьць маракоў адмовілася яго выконваць. Заплянаваная атака была адмененая, але паўстаньне маракоў перарасло ў рэвалюцыю, выклікала падзеньне імпэрскага ўраду (9 лістапада) і сканчэньне вайны (11 лістапада).

Лёс флёту пасьля Першай сусьветнай вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўмоваў мірнай дамовы, Флёт адкрытага мора мусіў быць інтэрніраваны на базуе брытанскіх ВМС Скапа-Флёў на Аркнейскіх астравах. Падчас «Апэрацыі ZZ» (21 лістапада 1918 году) 60 лінейных караблёў Антанты эскартавалі 11 лінейных караблёў, 5 лінейных крэйсэраў, 9 крэйсэраў і 48 эскадраных мінаносцаў Флёту адкрытага мора на стаянку ў Скапа-Флёў.

21 чэрвеня 1919 году контр-адмірал Людвіг фон Ройтэр загадаў камандам затапіць караблі, каб яны не дасталіся ангельцам. Усяго быў затоплены 51 карабель. Дзевяць маракоў, якія загінулі пры затапленьні, сталі апошнімі ахвярамі Першай сусьветнай вайны.

Камандуючыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флётам камандавалі:

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Scheer, Reinhard (1920). Germany's High Seas Fleet in the World War. Cassell and Company, ltd. OCLC 2765294