Грамадзяне Польшчы
«Грамадзя́не По́льшчы» (па-польску: Obywatele RP) — грамадзкі рух у Польшчы, які ад 2016 году цыклічна пратэстуе супраць кансэрватыўнай кіруючай партыі «Права і справядлівасьць». Рух стаў вядомым дзякуючы арганізацыі так званай «kontrmiesięcznicy», штомесячнага пратэсту супраць маршу ў памяць пра ахвяраў Смаленскай авіякатастрофы 2010 году, на якім выступае лідэр партыі «Права і справядлівасьць» Яраслаў Качынскі.
Рух «Грамадзяне Польшчы» вядомы таксама пратэстам супраць польскіх арганізацыяў, якія прапагандуюць нацыяналізм і нацызм.
У лютым 2017 году, калі ў падляскім горадзе Гайнаўцы адбываўся Марш праклятых салдат з партрэтамі жаўнера польскага антыкамуністычнага падпольля Рамуальда Райса «Бурага»[1], «Грамадзяне Польшчы» пратэставалі супраць гэтага мерапрыемства[2], зазначаючы, што на руках «Бурага» — кроў прадстаўнікоў беларускага і праваслаўнага цывільнага насельніцтва з ваколіц Гайнаўкі. У чэрвені 2017 году «Грамадзяне Польшчы» прысутнічалі на царкоўнай працэсіі ўкраінцаў Пярэмышлю памяці воінаў-пятлюраўцаў, на якую ў 2016 годзе напалі польскія нацыяналісты[3].
Мэтадам супраціву руху зьяўляюцца акцыі грамадзянскага непадпарадкаваньня. Умовай удзелу ў руху зьяўляецца падпісаньне «Грамадзянскай дэклярацыі», у якой, у прыватнасьці, гаворыцца: «Кожны мае права адмовіцца падпарадкоўвацца тыраніі, дзяржаве, якая парушае ягоную годнасьць, парушае законы і важныя для яго каштоўнасьці, дзяржаве, якая зьяўляецца бяспраўем. Ня кожнай уладзе трэба падпарадкоўвацца».
У студзені 2018 году рух зьвярнуўся да «Кааліцыі дэмакратычных партыяў» Польшчы, патрабуючы правядзеньня адкрытых праймэрыз у сьпісах партыяў напярэдадні выбараў у органы мясцовага самакіраваньня, якія павінны адбыцца ў Польшчы восеньню 2018 году[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://nn.by/?c=ar&i=186130
- ^ https://web.archive.org/web/20180216025347/http://www.radyjo.net/4/89/Artykul/295401
- ^ https://web.archive.org/web/20180213200610/http://prostir.pl/2016/06/%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%88%D0%BB%D1%8C-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%8C%D0%BA%D1%96-%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%96%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B8-%D0%BD%D0%B0%D0%BF/
- ^ http://www.rp.pl/Publicystyka/301189898-Demokracja-od-zaraz.html
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|