Перайсьці да зьместу

Готлібішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Готлібішкі
лац. Gotlibiški
лет. Gotlybiškiai
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Раён: Шацкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′50″ пн. ш. 22°52′8″ у. д. / 54.96389° пн. ш. 22.86889° у. д. / 54.96389; 22.86889Каардынаты: 54°57′50″ пн. ш. 22°52′8″ у. д. / 54.96389° пн. ш. 22.86889° у. д. / 54.96389; 22.86889
Готлібішкі на мапе Летувы
Готлібішкі
Готлібішкі
Готлібішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Готлібішкі (лет. Gotlybiškiai) — вёска ў Летуве, на рацэ Цэсарцы. Уваходзяць у склад Шацкага староства Шацкага раёну Мар’ямпальскага павету.

Готліб — імя германскага паходжаньня, якое мае дзьве вэрсіі этымалёгіі (у залежнасьці ад арыгінальнага напісаньня):

  • Готліб (Guðleifr[1], Goteleib) — ад guð 'Бог' і leif 'спадчына'[2][3].
  • Готліб (Gottlieb) азначае «той, каго любіць Бог» і адпавядае грэцкаму імю Theophilos[4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

У XIX ст. Готлібішкі ўваходзілі ў склад Уладыславаўскага павету Сувалкаўскай губэрні.

  • 1827 год — 118 чалавек у Вялікіх Готлібішках і 47 чалавек у Малых Готлібішках[8]
  • 1888 год — 136 чалавек у Вялікіх Готлібішках і 111 чалавек у Малых Готлібішках[9]
  1. ^ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
  2. ^ Seibicke W. Historisches Deutsches Vornamenbuch. Bd. 1. — de Gruyter, 1996.
  3. ^ Goteleib, Nordic Names
  4. ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 70.
  5. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  8. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 754.
  9. ^ Списки населённы мест Сувалкской губернии (1888 года), как материалы для историко-этнографической географии края. — СПб., 1901. С. 274.