Герб Смаленскага ваяводзтва
| Герб Смаленскага ваяводзтва | |
Выява гербу, 1555 г. | |
| Апісаньне | |
|---|---|
| Першыя згадкі | 1508 |
| Носьбіт | Смаленскае ваяводзтва |
Герб Смаленскага ваяводзтва — афіцыйны сымбаль Смаленскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі ў слуп. Дрэўка і канец у выглядзе крыжа — залатыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1404 годзе Вітаўт далучыў Смаленшчыну да ВКЛ як «Смаленскую зямлю». У 1507 г. было створанае ваяводзтва і амаль адразу ягоны герб зьяўляецца на пячатцы Стэфана Баторы.
За часам Вітаўта на пячатках Вялікага княства Літоўскага ў якасьці сымбалю Смаленшчыны прысутнічала выява срэбнага мядзьведзя на чырвоным полі[1].
У рукапісе Яна Длугаша (1464—1480) маецца апісаньне гербу Смаленшчыны ў складзе Вялікага княства Літоўскага: у срэбным полі чырвоны сьцяг з трыма хвастамі, дрэўка і канец у выглядзе крыжа залатыя. У рукапісе Stemmata Polonica (каля. 1555 г.) зь «Бібліятэкі Арсэнала» ў Парыжы апісаньне Длугаша суправаджаецца ілюстрацыяй[2].
Пасьля стварэньня Смаленскага ваяводзтва ў 1508 г. уносяцца адпаведныя зьмены на пячатках. Смаленскі сьцяг застаецца на вялікіх літоўскіх пячатках да канцу існаваньня ВКЛ.
- Герб Смаленскае зямлі ў складзе ВКЛ
- Герб зь пячаткі Вялікана князя Літоўскага Вітаўта з Смаленскім мядзьведзем, 1404 г.
- Пячатка Жыгімонта Кейстутваіча, Вялікага князя Літоўскага, 1437 г.
- Герб Смаленшчыны (Smollenghe) з гербоўніка Armorial Gymnich (Lyncenich), 1430-я гады
- Герб Смаленскае зямлі з гярбоўніка «Кодэкс Бэргсгамара», прыкладна 1435 г.
- Гербы Смаленскага ваяводзтва ў літоўскай геральдыцы
- Герб ваяводзтва з рукапісу Stemmata Polonica, другая палова XVI стагодзьдзя[2]
- З польскага выданьня Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 году
- Герб зь вялікай Літоўскай пячаткі Яна III Сабескага, 1676 г.
- Герб зь пячаткі Вялікага князя Літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пчелов Е. Бестиарий Московского царства: животные в эмблематике Московской Руси конца XV—XVII вв. — М.: Старая Басманная, 2011. 204 с. — С. 176.
- 1 2 Stemmata Polonica: rękopis nr 1114 klejnotów Długosza w Bibliotece Arsenału w Paryżu, H. Polaczkówna, Lwów, Drukarnia Uniwerytetu Jagiellońskiego, 1926
- ↑ Думин С. В. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой. Вестник геральдиста, #1/1991
- ↑ Starzyński B. Herby Rzeczypospolitej Polskiej i Wielkiego Księstwa Litewskiego. — 1875—1900. — T. 1. Orły, Pogonie, województwa, książęta, kardynałowie, prymasi, hetmani, kanclerze, marszałkowie. — Biblioteka Jagiellońska. BJ Rkp. 7006 III.
- ↑ Смоленск. Геральдикум. Архіўная копія ад 2016-10-28 г.