Перайсьці да зьместу

Георгі Шчарбатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Шчарбатаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 траўня 1919(1919-05-07)
Памёр 2 лютага 1957(1957-02-02) (37 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 19391957
Мова беларуская мова
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга

Георгі Шчарбатаў (7 траўня 1919, в. Рэкатка, Горацкі раён — 2 лютага 1957) — беларускі літаратар.

Нарадзіўся 7 траўня 1919 году ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую пэдагагічную навучальню ў 1938 годзе. Настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, завочна вучыўся ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. Працаваў у рэдакцыях газэт «Камунар Магілёўшчыны» (1939—1940), «Советская Белоруссия» (1940—1941).

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Куйбышаў. У 1942 годзе знаходзіўся ў тыле ворага як карэспандэнт газэты «Савецкая Беларусь», у 1943—1944 гг. працаваў у газэце «Звязда», якая выдавалася падпольна на акупаванай тэрыторыі. Пасьля вайны працаваў у газэце «Звязда», карэспандэнтам газэты «Известия» па Беларускай ССР, загадчыкам аддзелу, намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Маладосць». Сябра СП СССР з 1949 году.

Літаратурныя матэрыялы за подпісам Г. Шчарбатаў зьявіліся ў 1941 годзе (магчыма, да гэтага выступаў пад псэўданімам). Аўтар запісак «Партызанскія агні» (1950), нарысаў «Камсамол Беларусі ў баях за Радзіму» (1950, 2-е дапоўненае выданьне ў 1957), «Неспакойныя сэрцы» (1951), кніжак прозы «Шумелі пушчы» (1957), «Лясны фронт» (аповесьць, апавяданьні і нарысы, 1961), «Лясны фронт» (1970), «Партызанскія агні» (1979).

Пераклаў на беларускую мову «Слова перад пакараньнем сьмерцю» Ю. Фучыка (1953).

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сьцяга і мэдалямі.

  • Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
  • Георгій Шчарбатаў // Пісьменнікі Савецкай Беларусі. — Мн., 1981. — С. 380—381.
  • Георгій Шчарбатаў // Ішла вайна народная…: Беларускія пісьменнікі ў Вялікай Айчыннай. — Мн., 1991. — С. 774—777.
  • Ліўшыц, У. Пісьменнік і баец // Раскопкі вакол Горацкага Парнаса / У. Ліўшыц. — Горкі: 2001. — С. 154—160.
  • Лившиц, В. М. Щербатов Георгий Михайлович // Лившиц, В. М. Гордость и слава Горецкой земли : в 3-х книгах / В. М. Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 62.
  • Ліўшыц, У.Пачынаў у газеце «КАМУНАР МАГІЛЁЎШЧЫНЫ»// ГІСТОРЫЯ МАГІЛЁВА: МІНУЛАЕ І СУЧАСНАСЦЬ. Зборнік навуковых артыкулаў удзельнікаў ХІ Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі. 20-21 чэрвеня 2019 г. — Магілёў: — С.447-452.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 675.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 559—560.
  • Шчарбатаў Георгій Міхайлавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 598.