Перайсьці да зьместу

Георгі Шанько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Шанько
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1936(1936-07-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 сьнежня 2013(2013-12-09) (77 гадоў)
Месца вучобы Менскі мэдычны інстытут (1958)
Навуковая сфэра нэўралёгія
Месца працы РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі
Вядомы як стваральнік беларускай школы дзіцячай нэўралёгіі
Навуковая ступень доктар мэдычных навук[d]
Узнагароды
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шанько.

Гео́ргі Гео́ргіевіч Шанько́ (1936, Наваградак, цяпер Гарадзенская вобласьць, Беларусь — 2013, Менск, Беларусь) — беларускі дзіцячы нэўроляг-навуковец.

Заснавальнік навукова-практычнай школы дзіцячых нэўролягаў Беларусі. Доктар мэдычных навук (1974), прафэсар (1985) і заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1995)[1]. Акадэмік Беларускай акадэміі мэдычных навук[2].

У 1958 годзе скончыў Менскі мэдычны інстытут. У 1965 годзе ўладкаваўся ў Беларускі навукова-дасьледчы інстытут нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыятэрапіі (БелНДІННФ). У 1970-м стаў галоўным дзіцячым нэўролягам Беларусі і заставаўся на пасадзе да 2002 году. У 1973 годзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка па навуковай працы ў БелНДІННФ. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю. У 1980-м перайшоў на працу ў Беларускую мэдычную акадэмію пасьлядыплёмнай адукацыі (БелМАПА). У 1985-м атрымаў званьне прафэсара. У 1987 годзе заняў у БелМАПА пасаду прарэктара па лячэбнай працы, на якой заставаўся да 1999 году. У 1995 годзе атрымаў званьне заслужанага дзеяча навукі Беларусі. У 1997 стаў старшынём Навуковай мэдычнай рады Міністэрства аховы здароўя Беларусі, якую ўзначальваў да 2002 году[1].

Напісаў навуковыя працы па гіпэкінэзах і эпілепсіі. Разам з Аляксандрам Руцкім стварыў кірунак у дзіцячай нэўралёгіі і артапэдыі па спалучаных і ўзаемазьвязаных пашкоджаньнях[1].

  1. ^ а б в Шанько // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 370. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  2. ^ Шчыра смуткуем // Зьвязда : газэта. — 12 сьнежня 2013. — № 234 (27599). — С. 2. — ISSN 1990-763x.