Гаўард Шор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гаўард Шор
Howard Leslie Shore
Howard Shore.jpg
Прэс-канфэрэнцыя ў Вэлінгтане (Новая Зэляндыя, 2003)
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1946 (72 гады)
Месца нараджэньня Таронта, Антарыё
Гады творчасьці 1978 — цяпер
Краіна Канада
Прафэсіі кампазытар, дырыгент, музычны прадусар
Інструмэнты саксафон
Жанры клясычны, аркестравы, музыка да фільмаў
Супрацоўніцтва Лёнданскі філярманічны аркестар
Узнагароды «Оскар» (2001, 2003)
«Сатурн» (1994, 2003)
«Залаты Глёбус» (2003, 2004)
«Грэмі»
howardshore.com

Га́ўард Лэ́сьлі Шор (па-ангельску: Howard Leslie Shore; нарадзіўся 18 кастрычніка 1946 году, Таронта, Антарыё, Канада) — канадзкі кампазытар, аўтар музыкі да кінафільмаў. Склаў музыку для больш як 80 фільмаў, найбольш вядомыя зь якіх «Уладар пярсьцёнкаў» і «Маўчаньне ягнятаў». Ляўрэат прэміяў Акадэміі, «Грэмі», «Залаты Глёбус». Стала супрацоўнічае таксама з рэжысэрам Дэйвідам Кронэнбэргам, з 1979 року склаўшы музыку для кожнага ягонага фільму, за выняткам аднаго.

Гаўард Шор таксама стварыў некалькі канцэртных твораў, сярод якіх опэра «Муха», створаная паводле сюжэту аднайменнага фільму Кронэнбэрга, кароткі этуд «Фанфары для аргану Ўонамэйкера і Філадэлфійскага аркестру» і кароткую ўвэртуру для Швайцарскага сымфанічнага аркестру.

Акрамя трох прэміяў Акадэміі, Шор таксама атрымаў тры Залатыя глёбусы і чатыры прэміі Грэмі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гаўард Шорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў